Хто піша: Уладзімір Галак, працаваў у крэатыўным маркетынгу Wargaming, Playrix. У блогах хачу дзяліцца інсайтамі з IT і крыптаіндустрыі. Тым, што было б цікава пачытаць самому.
Калі вы цікавіцеся крыптаіндустрыяй і хочаце пра гэта распавесці камьюніці, пішыце на [email protected].
Заробак у крыптавалюце
Бюджэтнікі з Кітая ў чэрвені пачалі атрымоўваць заробак у крыпце — лічбавым юані e-CNY. Гаворка ідзе аб эксперыменце, у якім паўдзельнічаюць ратавальнікі, настаўнікі і медыкі горада Чаншу.
Гэта частка вялікай стратэгіі ўладаў правінцыі Цзянсу. Яны паставілі задачу да 2025-га пабудаваць эфектыўную плацежную сістэму, якая цалкам кіруецца дзяржавай. Калі пілотны праект пройдзе паспяхова, то на заробак у лічбавым юані перавядуць бюджэтнікаў у іншых гарадах.
Увогуле, за апошні час Народны банк Кітая актыўна прасунуўся ва ўкараненні e-CNY. Яго ўжо выкарыстоўваюць у 15 рэгіёнах краіны, а сума транзакцый у гэтай валюце перавысіла 100 млрд юаняў — каля $ 14,5 млрд.
Першае ў свеце крыпта-рэаліці
Неўзабаве пачнуцца здымкі прыгодніцкага крыпта-реэаліці шоў «Crypto Hunters». Удзельнікі будуць шукаць схаваныя NFT і выконваць іншыя гарадскія крыпта-квесты ў Дубаі, Лондане, Лос-Анджэлесе. Пераможцу дастанецца прыз $1,000,000. Рэліз шоў чакаецца ў трэцім квартале 2023 на сэрвісе Amazon Prime.
Фаўндэр праекта — буйны прадпрымальнік Хусейн Каракі. У прадакшэне шоу заўважаны стваральнікі франшызаў «Гары Потэр», «Піраты Карыбскага мора», «Уладар Пярсцёнкаў».
Патаемны майнінг у Бутане
Знянацку: Каралеўства Бутан таемна майніла BTC ажно з 2019 года! У гэтым ў інтэрв’ю мясцовай газеце The Bhutanese выпадкова прызнаўся прадстаўнік уладаў. Хто гэта быў дакладна, невядома. Але, паводле ягоных слоў, улады займаліся здабычай крыптавалюты яшчэ калі курс біткоіна быў «у раёне $5000».
Маштабы схемы і яе вынікі не раскрываюцца. Таксама незразумела, чаму ўлады Бутану вырашылі ўтаіць гэтую інфармацыю ад грамадскасці. Магчыма, каралеўства хоча стаць яшчэ адным буйным майнінг-цэнтрам. Выданне Forbes высветліла, што ў 2022 годзе ў каралеўства імпартавалі майнінг-чыпаў на $142 млн, што складае каля 15% ад гадавога бюджэту каралеўства. У 2021 годзе Бутан таксама імпартаваў чыпы на суму $51 мільёнаў.
Крыніцы Forbes сцвярджаюць, што гэта ўсё з-за каранавіруса. На ягоным фоне каралеўства зачынілася ад турыстаў амаль на два гады. Што ўдарыла па турыстычнай індустрыі. А яна была асновай эканомікі каралеўства. Адным словам, сучасныя праблемы патрабуюць сучасных рашэнняў.
Меркаванне аўтараў не адлюстроўвае пазіцыю рэдакцыі.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Што яшчэ пачытаць ў аўтараў камьюніці:
- Тры крыптанавіны апошняга месяца, пра якія хочацца сказаць «Ваў!»;
- «Фонды адмовілі нам 22 разы». Як запусціць беларускамоўны праект пра навіны гік-культур і не з’ехаць з глузду;
- «Айцішнік у Швейцарыі можа зарабляць 9 тысяч франкаў і болей». Гутарым з аўтаркай курса Java на беларускай;
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Цікава будзе пачытаць пра кітайскія прышпілы праз год. спадзяюся, іншыя з іх прыклад не возьмуць😅