Хто распавядае: Першы Гікаўскі — месца, дзе можна знайсці навіны поп-культуры, актуальныя трэйлеры фільмаў, серыялаў і гульняў, агучаных на беларускай мове. Таксама дзякуючы чытачам мы пачалі перакладаць сучасныя коміксы на беларускую мову, нават тых, якія яшчэ не выходзілі на расейскай. Гэта ананімны праект, якім займаецца каманда айцішнікаў-аднадумцаў.
Парада № 1. Каб будаваць беларускамоўны праект, не трэба адразу быць беларускамоўнымі
Некаторы час да пабудавання праекту мы вырашылі нашай асабістай кампаніяй перайсці на беларускую мову.
Як калісьці сказаў мой савядоўца:
«Я ніколі не ведаў навошта мне беларуская мова ў Беларусі. Зразумеў толькі калі рэлацыраваўся ў Вільню».
Так пачаўся складаны шлях проб і памылак. У нас не было ані агульнай ідэі, як гэта павінна гучаць, ані арыенціраў акрамя ангельскамоўных падкастаў з моцным прадакшэнам і камандай рэдактараў для падрыхтоўкі выпускаў.
Раю кнігу «Выратуйце ката», якая распавядае базісныя тэрміны і правілы пісання сцэнароў для падобных праектаў.
Парада № 2. Прыцягніце ўвагу чымсьці экстравагантным
Мы вырашылі стварыць канал для агрэгацыі гік-навін на беларускай мове. Галоўны напрамак — чуткі гейм-індустрыі, папулярныя фільмы і серыялы, — гэта адрознівала нас ад іншых расейскамоўных каналаў.
Але, вось пляга, як атрымаць першую аўдыторыя якая згадзіцца на цябе падпісацца? Быў распрацаваны план.
- Мы зрабілі спіс галоўных суполак беларусаў за мяжой і ў самой Беларусі. Колькасць карыстальнікаў у такіх суполках можа вар'іравацца ад некалькіх дзясяткаў, да некалькіх тысяч.
- Прыдумалі хітры пост, які дакладна звярнуў увагу патэнцыйнай аўдыторыі.
Я прыгадаў цікавы кейс: у Instagram stories замяшчалі чалавечы волас, які нагадваў звычайны волас, які выпадкова патрапіў на экран тэлефона карыстальніка. І падчас спробы яго змахнуць, аўтаматычна свайпаў і пераходзіў на сайт рэкламадаўцы.
Таму мы вырашылі зрабіць пост у якім будуць памылкі. Не надта брыдотныя, але якія бы выклікалі заўвагі сярод суполкі. Варыянтаў было шмат: і выкарыстоўванне ўкраінскай мовы, і цалкам адмова ад знакаў прыпынку, і лаянка ў пачатку, але канчаткова мы спыніліся такім тэксце.
У ім было ўсё: выкарыстанне ўкраінізмаў, адмова ад знакаў прыпынку, лагічныя памылкі, сумяшчэнне тарашкевіцы і наркамаўкі.
Спрэчкі і скандалы распачаліся адразу. Нехта вінаваціў нас у няведанні роднай мовы, нехта наадварот падтрымліваў і прапанаваў зрабіць лепей. Больш за ўсё вылучыліся падпісанты суполкі Беларусаў у Маскве, дзе спрэчкі працягваліся амаль тыдзень, пасля чаго мой асабісты акаўнт там заблакавалі на заўсёды.
Але ідэя спрацавала: мы атрымалі першыя 500 падпісантаў, якія прыйшлі да нас за навінамі.
Парада № 3. Не разлічвайце на падтрымку
Сярод праектаў, якія запускаюцца беларусамі за мяжой, існуе думка, што вельмі лёгка атрымаць грант на развіццё і дзейнасць. Тут я пабуду разбуральнікам легендаў. Вы нікому не патрэбны, нават калі ў вас вельмі буйны праект.
У нашым выпадку мы атрымалі 22 адмовы ад розных фондаў па розных прычынах. У 99% выпадкаў мы не атрымалі фінансаванне, бо гранты на прасоўванне беларускай мовы выдаюць толькі палітычным праектам. Таму мяркуйце толькі на ўласныя сілы і сродкі.
Наш каштарыс:
- Rode RodeCaster Pro — 800 €
- Rode PodMic — 240 €
- Soyuz the Launcher 430 €
- Rode PSA1 180 €
- Hosa HMIC-015 42 €
- Teenage Engineering OP-Z 599 €
- Праца мастака — 150 €
Агулам: 2441 €
Рыхтуйцеся да таго, што галоўныя беларускія інфлюенсеры не будуць удзельнічаць у праекце які слухае ад 5000 да 20000 чалавек. Таму мы вырашылі ісці да іх самі. Хутка ў гасцях нашага падкасту з’явіліся: Лекс АйЦіБарада, AP$ENT, NEKO, Retro Gamer Belarus і іншыя.
На дадзены момант інфлюенсеры прапануюць запіс самі, але застаюцца і тыя хто яшчэ згадзіўся к нам прыйсці. Сярод нашых слухачоў з’явіўся мем «Рудзі прыйдзі ў ПГ».
Максімум на які вы можаце разлічваць — узаемны піар сярод маленькіх тэлеграм каналаў ці падкастаў. Тое ж самае адбываецца і з падкаст пляцоўкамі. Толькі Яндэкс.Музыка згадзілась нас апублікаваць на галоўнай старонцы на тры дні. Астатнія сэрвісы проста не разглядаюць заявы на фічэрынг. Але мы не губляем надзеі і дасылаем наш падкаст штотыдзень на галоўныя пляцоўкі.
Парада № 4. Спрабуйце розныя пляцоўкі для прасоўвання
На адных падкаст-пляцоўках ваш праект не будзе буйна расці — трэба ствараць відэа-версію. Мы зразумелі што AdSense не працуе — ён дае толькі лічбу, але сталых слухачоў не становіцца болей. Таму лепей за ўсё замаўляць ракламу ў каналах. Можна пачаць з узаемапіара, а потым набываць ракламу у каналах паболей.
Тут можа дапамоч беларуская частка твітара, якая зараз вельмі актыўная. Калі вы ўжо маеце падпісантаў там, то вы давайце кліч, які вам дапаможа атрымаць першую аўдыторыю на YouTube-канале. Працуе не заўседы, нават калі ў вас старонка з некалькімі тысячамі падпісантаў.
Таксама добры вар’янт посціць кароткія відэа ў тыкток. Ёсць выдатны прыклад падкасту «Што там у габрэяў?», які атрымлівае новую аўдыторыю цалкам праз тыкток.
Навошта гэта ўсё?
Будаваць праэкт на беларускай мове, асабліва не палітычны, вельмі складана. Буйные рэдакцыі будуць вам адмаўляць у публікацыях, фонды не бачыць сэнсу ў тым што вы робіце, а інфлюенсеры спасылацца на тое, што для іх няма ніякай выгады.
Мы ўпэўнены ў тым, што спажываць беларускамоўны кантэнт трэба не толькі праз палітычныя навіны і жарты пра ласкацень у тыктоке. У сеціве хапае каналаў якія распавядаюць, як пачаць размаўляць на беларускай. Але амаль няма рэсурсаў, дзе б можна было спажываць сучасны забаўляльны кантэнт.
Але тыя слухачы і гледачы, якія ўсё ж такі да вас прыйдуць, будуць самымі матываванымі і зацікаўленымі ў тым што вы робіце. Пакуль мы не зарабілі ні рубля і толькі марнуем уласныя грошы на праект. Але нам гэта падабаецца і мы адчуваем сябе на сваім месцы.
Меркаванне аўтараў можна не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.
Што яшчэ пачытаць?
- «Айцішнік у Швейцарыі можа зарабляць 9 тысяч франкаў і болей». Гутарым з аўтаркай курса Java на беларускай
- Совы тратят лучшее время на работу. Жаворонки — на жизнь. Зачем и как просыпаться раньше?
- Не конец света. Что делать, если вас сократили — советует коуч из Google
Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога цяпер.
Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выбярыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 або 500 долараў — ці напішыце вашую суму.
А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.
Bitcoin
bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw
Etherium
0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Tether USD (USDT) on ETH Network
0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Zcash
t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh
Дзякуй, што вы з намi.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Запусціце мерч, плез :)
Цікавы досвед. Наконт фондаў, я асабліва ў сеці і не бачыў грантаў на культурныя праекту да нядаўняга часу. Рада Культуры запусціла некалькі тыдняў таму грант. Ён здаецца падыходзіць Першаму Гікаўскаму. А дагэтуль гранты былі на адукацыю ці стажыроўкі, а не на развіццё праектаў. А так да, пачынаць на ўласныя грошы.
Рэклама праз ФБ можа лепш працаваць - там і ФБ і інстаграм.
А ўвогуле поспехаў. Навіны ў ТГ насамрэч цікавыя!
Получилось ли компенсировать хотя бы часть вложенных средств и времени?