Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Сярэдні чэк — да 15 тыс. долараў, дапамагаем толькі беларусам. Гутарым з інвестарам пра перазапуск Angels Band

Да 2020 года ў Беларусі паспяхова працавала аб’яднанне інвестараў Angels Band. На піку ў арганізацыю ўваходзіла каля 100 бізнэсменаў, а ў пітчынг-сесіях «бэнда» паўдзельнічала 1200 праектаў. 

Цяпер Angels Band 2.0 адраджаецца ў Еўропе, каб дапамагаць беларускім стартапам на ранняй стадыі. Аб планах, інвестыцыях і цяжкасцях з сінім пашпартам гутарым з бізнэс-анёлам Кірылам Валошыным.

10 каментарыяў
Сярэдні чэк — да 15 тыс. долараў, дапамагаем толькі беларусам. Гутарым з інвестарам пра перазапуск Angels Band

Да 2020 года ў Беларусі паспяхова працавала аб’яднанне інвестараў Angels Band. На піку ў арганізацыю ўваходзіла каля 100 бізнэсменаў, а ў пітчынг-сесіях «бэнда» паўдзельнічала 1200 праектаў. 

Цяпер Angels Band 2.0 адраджаецца ў Еўропе, каб дапамагаць беларускім стартапам на ранняй стадыі. Аб планах, інвестыцыях і цяжкасцях з сінім пашпартам гутарым з бізнэс-анёлам Кірылам Валошыным.

Новы-стары Angels Band

— Ідэя перазапуску Angels Band у Еўропе з’явілася даўно. На канчатковае рашэнне паўплывалі два моманты.

Па-першае, бізнэс-анёлы пасля ад’езду з Беларусі працягвалі камунікаваць нефармальна: мы перыядычна сустракаліся ў Вільні і на івэнтах у іншых краінах.

Па-другое, супольнасць анёльскіх інвестараў — важная частка венчурнай экасістэмы. У беларускай супольнасці яна даволі сырая, і ва ўмовах «венчурнай зімы» для стартапа на ранняй стадыі падняць інвестыцыі — гэта цэлы чэлендж.

Паводле даных Crunchbase, па аб’ёме інвестыцый у стартапы ва ўсім свеце першы квартал 2024 года стаў адным з найгоршых за апошнія шэсць гадоў.

Аб’ём пасяўных і анёльскіх інвестыцый у свеце за гэты перыяд перавысіў $7 млрд — на 15% менш, чым у першым квартале 2023 года.

У Еўропе ў першым квартале 2024 года аб’ём венчурных інвестыцый склаў $11,8 млрд. Гэта крыху больш, чым у чацвёртым квартале 2023 года, але на 10% менш у параўнанні з першым кварталам 2023 года.

Нашая асноўная мэта — дапамагаць праектам, якія толькі што перайшлі ад ідэі да стварэння прататыпа. Так, Angels Band нельга разглядаць як выратавальны круг. Мы не гарантуем, што ўсе праекты трапяць на пітч-сесіі або атрымаюць грошы. Але нашыя івэнты — гэта яшчэ адная магчымасць паказаць сябе і павысіць шанцы на першы раўнд інвестыцый.

За першы месяц да нас далучылася ўжо каля 20 анёлаў. Гэта паспяховыя бізнэсмены, у якіх ёсць кампетэнцыі і вопыт у галіне венчурных інвестыцый. У планах вярнуць хаця б палову анёлаў, якія ўдзельнічалі ў супольнасці на піку яе дзейнасці ў Беларусі — тады нас было каля 100.

Angels Band, Мінск 2019 год. Фота з асабістага архіва Кірыла Валошына

Як працуе Angels Band 2.0

— Стартапы дасылаюць нам заяўкі і пітч-дэкі (некаторым мы самі прапаноўваем паўдзельнічаць). Пяць найбольш цікавых праектаў адбіраюцца для пітчынг-сесій. Сесіі праводзім двойчы на месяц (ужо дзве правялі).

Акрамя таго, бізнэс-анёлам даступная платформа, на якой сабраныя ўсе заяўкі ад стартапаў. Інвестары могуць самастойна вывучаць праекты і знаёміцца з фаўндарамі. 

Прадпрымальнік і інвестар Юрый Мельнічак. Фота з асабістага архіва Кірыла Валошына

Раз на месяц мы праводзім ментарынг-сесіі, на якія адбіраецца пяць праектаў. Каманды атрымліваюць зваротную сувязь, парады, размаўляюць з ментарамі. Зноў жа ёсць шанец прывабіць бізнэс-анёла і атрымаць інвестыцыі.

На пітчынг- і ментарынг-сесіі могуць трапіць стартапы з любых сфер (але абавязкова працаваць па-за межамі Беларусі). Натуральна, важныя ідэя, яе перспектыўнасць, памер рынку і каманда. Пажадана, каб стартап ужо прасунуўся ад ідэі да стварэння MVP.

Пяць перспектыўных праектаў могуць трапіць на папулярныя канферэнцыі: WebSummit, Slash і TechChill. Angels Band аплачвае дарогу, пражыванне і квіткі на івэнт. Таксама мы дапаможам з арганізацыяй нэтворкінгу ў часе канферэнцыі.

У планах адабраць каля тузіна беларускіх праектаў і паказаць іх літоўскім фондам і анёлам. Акрамя таго, мы плануем правесці вясной наступнага года ў Варшаве Angel Band Summit. Хочам сабраць у афлайне стартапы, старых і новых бізнэс-анёлаў. Спадзяемся, з гэтага народзіцца нейкая колькасць сіндыкатаў і інвестыцый.

Запланаваныя дзве адукацыйныя праграмы сумесна з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). Адная для пачаткоўцаў бізнэс-анёлаў, другая — для стартапаў.

60% стартапаў — з Польшчы

— Ад моманту абвяшчэння перазапуску Angels Band мы атрымалі блізу 50 анкет ад беларускіх стартапаў, з іх блізу 60% — з Польшчы. Былі заяўкі з Літвы, Кіпра, Грузіі.

Атрымалі і некалькі заявак ад стартапаў з фаўндарамі з Фінляндыі, Чэхіі і Польшчы. Але мы іх нават не разглядалі, бо нашая мэта — падтрымка беларусаў. Хоць на цікавы праект з Украіны мы б абавязкова звярнулі ўвагу.

Якія стартапы ўжо паўдзельнічалі ў сесіях Angels Band

Стартапы, адабраныя на першую пітчынг-сесію:

  1. Reputy: «гаманец талентаў», дапамагае кандыдатам вызначыць свае софт-скілы і пацвердзіць іх для хуткага пошуку першай працы або змены сферы дзейнасці; 
  2. Taksinfinity: праграма, якая дапамагае фаўндарам хутка сабраць профілі адпаведных інвестараў з падобнымі ўгодамі;
  3. Qlode: AI-фэшан асістэнт і кансультант, які абяцае знізіць узровень вяртанняў у анлайн-крамах і колькасць непатрэбнага адзення на 30%;
  4. Hugs: мабільная праграма, якая дапамагае падтрымліваць добрыя адносіны з калегамі і сябрамі; падкажа, што каму напісаць і які падарунак выбраць;
  5. Govar: праграма, якая дазваляе падключыцца да іншых карыстальнікаў, якія вывучаюць англійскую мову, для практыкі гутарковай мовы па відэасувязі.

Стартапы, адабраныя на першую ментарынг-сесію:

  1. Tradefulness: майндфулнэс і кантроль стрэсу для брокераў;
  2. AgriModem: софт для аўтаматызацыі сельскай гаспадаркі;
  3. Edberry: платформа-агрэгатар навучальных праграм;
  4. Plain: AI-дызайн-праекціроўшчык інтэр’еру, з падборам рэальных тавараў.

На якія інвестыцыі разлічваць

— Сярэдні чэк (ад аднаго бізнэс-анёла), думаю, будзе блізу 10-15 тысяч долараў. Звычайна на ўмовах канверсоўнай пазыкі. 

SAFE (пагадненне пра будучы капітал) дазваляе зафіксаваць укладанні інвестара, пры гэтым не вызначаючы яго долю да таго часу, пакуль стартап не падыме equity-раўнда і не будзе названая яго канкрэтная ацэнка. Пасля гэтага грошы анёлаў ранняй стадыі канвертуюцца (звычайна з некаторым каэфіцыентам) у акцыі (долю) стартапа. 

Сіні пашпарт — ці праблема для фаўндараў і інвестараў?

— Калі мы гаворым пра Міжнародны венчурны рынак, то ў большасці выпадкаў важнае не паходжанне фаўндара, а поспехі і патэнцыял стартапа. 

Праблема не ў паходжанні стартапа праз «таксічнасць» краіны. Важнае іншае: перад фандрайзінгам вырашыць пытанні поўнай рэлакацыі актываў — каманды, інтэлектуальнай уласнасці, кліенцкай базы і г. д. 

Інвестар ацэньвае рызыкі, а знаходжанне ў Беларусі важнага сябра каманды ў сённяшніх рэаліях рызыкоўнае. Няма гарантый, што аднойчы фаўндара або ўмоўнага маркетолага не забяруць на 15 сутак (або нават некалькі гадоў), што можа паставіць пад удар перспектывы праекта.

У Беларусі цяпер не найлепшая рэпутацыя ў свеце, прама скажам. І праца з камандай адтуль — гэта таксама і рэпутацыйныя рызыкі для інвестараў.

Таму калі стартап вырашыў фандрайзіць, то ён павінен пакуль развітацца з Беларуссю. І ў поўным складзе пераехаць у дэмакратычную краіну, ніяк не замяшаную ў вайне. Зарэгістраваць там юрыдычную асобу і прыцягваць грошы ўжо на новым месцы.

«Нашыя стартапы не баяцца паміраць». Як арганізатар Social Weekend стартуе бізнэсы ў Еўропе (незвычайна!)
«Нашыя стартапы не баяцца паміраць». Як арганізатар Social Weekend стартуе бізнэсы ў Еўропе (незвычайна!)
Па тэме
«Нашыя стартапы не баяцца паміраць». Як арганізатар Social Weekend стартуе бізнэсы ў Еўропе (незвычайна!)
«Пашпарт меў значэнне толькі на пачатку вайны». Фаўндарка CactusSoft запусціла ў Даніі стартап — ён вымярае ціск па сэлфі
«Пашпарт меў значэнне толькі на пачатку вайны». Фаўндарка CactusSoft запусціла ў Даніі стартап — ён вымярае ціск па сэлфі
Па тэме
«Пашпарт меў значэнне толькі на пачатку вайны». Фаўндарка CactusSoft запусціла ў Даніі стартап — ён вымярае ціск па сэлфі
«Цяпер найлепшы час каб пачынаць стартап». Пра што Юрый Мельнічак размаўляў з камюніці ў Варшаве?
«Цяпер найлепшы час, каб пачынаць стартап». Пра што Юрый Мельнічак размаўляў з кам’юніці ў Варшаве?
Па тэме
«Цяпер найлепшы час, каб пачынаць стартап». Пра што Юрый Мельнічак размаўляў з кам’юніці ў Варшаве?
«В Голливуде всё работает по-диназавровски». Как беларусы создают ПО для создания сценариев
«В Голливуде всё работает по-диназавровски». Как беларусы создают ПО для создания сценариев
По теме
«В Голливуде всё работает по-диназавровски». Как беларусы создают ПО для создания сценариев
Беларусы запусцілі ў Польшчы акселератар для стартапаў-пачаткоўцаў
Беларусы запусцілі ў Польшчы акселератар для стартапаў-пачаткоўцаў
Па тэме
Беларусы запусцілі ў Польшчы акселератар для стартапаў-пачаткоўцаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

-3

около 10-15 тысяч долларов

Это примерно sign-on bonus в польских офисах FAANG. Мб проще свои кровные на депозит положить, чем щеки надувать и строить из себя инвесторов?

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

Понял.

Я говорю: грешно людей с деньгами "ангелами" называть. Тем более с такими смешными суммами.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
-2

Хотя на интересный проект из Украины мы бы обязательно обратили внимание.

...

Инвестор оценивает риски, а пребывание в Беларуси важного члена команды в сегодняшних реалиях рискованно. Нет гарантий, что однажды фаундера или условного маркетолога не заберут

Не сходится. В Украине с человечком тоже беда может приключиться. С мужчиной так и подавно. И... Что? "Обязательно обратили бы внимание"?

Ой ребят не красиво так заигрывать с украинской темой, а Беларусь... А что Беларусь? Классически бедная, забитая, "не лучшая репутация в мире, прямо скажем" - ну её.

Бог не фраер он всё видит. Ангелы из вас так себе.

-1

Мне кажется название такому не бизнес-ангелы, а бизнес-черти. Без оскорблений.

2

ПХАХАХХАХАХ, ох уж эти надутощекие важные инвестора с 10-15 косарями в кармане. Еще и условия конвертируемого займа, с долей.
Что это? Закупить тестовый трафик на день? Поло седан из под таксиста? Годовой заработок бургер-флиппера в маке? Инвестиция в ларек? Инвестиция в мамкины котлеты?
Неее, все вышеперечисленное будет на порядок дороже.
Я теряюсь в догадках, помогите.

Господи боже, какой позор...

-3

На 10-15к можно жить несколько месяцев, пиля MVP. Или стартап - это обязательно с помпой, офисом, смузи машиной и интервью CEO на девбай?

0

То что помогают только беларусам это конечно молодцы, но как-то громко заявлять о "инвестициях" в 10-15к - это забавно:))).

ade
ade автор в t.me/adeby
0

Это успешные бизнесмены, у которых есть компетенции и опыт в области венчурных инвестиций.

Средний чек (от одного бизнес-ангела), думаю, будет около 10-15 тысяч долларов. Обычно на условиях конвертируемого займа.

АХХАХАХАХАА

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5