«Нашыя стартапы не баяцца паміраць». Як арганізатар Social Weekend стартуе бізнэсы ў Еўропе (незвычайна!)
Прадпрымальнік Аляксандр Скрабоўскі (ягоны фонд праводзіў конкурс Social Weekend у Мінску, ці памятаеце такі?) з’ехаў у Літву і адкрыў венчурную студыю DŌBRA.
Фішка студыі ў Вільні — яна сама стварае і развівае стартапы. У 2023 запусцілі першыя чатыры праекты.
Цяпер усе праекты на этапе софт лонча — запушчаныя ў сторах на непрыярытэтных рынках (напрыклад, Канада, Аўстралія). Найбліжэйшымі месяцамі запланаваныя паўнавартасныя запускі ў ЗША і Заходняй Еўропе.
Аляксандр расказаў пра канцэпцыю праектаў, інвестыцыі і перспектывы.
«Нашыя стартапы не баяцца паміраць»
У студыі цікавая канцэпцыя: яна не шукае стартапы, а робіць іх сама — знаходзіць і рэсёрчыць ідэі, затым запрашае продакт-оўнераў, дызайнераў, распрацоўшчыкаў і экспертаў у адпаведных даменах у каманду. Тэмы — здароўе, бяспека, актыўнае даўгалецце, устойлівасць асяроддзя пражывання і ўрбаністыка.
Чаму выбралі менавіта гэтую мадэль інвеставання? Даволі незвычайны фармат.
Фармат здаўся перспектыўным, бо дазваляе ўзяць найлепшае ад акселератара і фонду.
Галоўныя асаблівасці: сама студыя працуе як дасведчаны кафаўндар, а новаспечаныя стартапы ад першых дзён забяспечаныя прафесіяналамі і грашыма. Іх адразу некалькі вакол адной тэмы, яны не баяцца паміраць і перараджацца, у тым ліку перафармоўваючы склады каманд — таму хутчэй і ў лепшым стане дабягаюць да наступных стадый. Інвестары інвестуюць партфельна (адразу ў мноства стартапаў), а мы так нараджаем стартапы.
Год+ пасля запуску — усё яшчэ задаволеныя выбарам?
За год з лішнім працы нашыя гіпотэзы пераважна пацвярджаюцца.
З мінусаў толькі тое, што за апошні год з’явілася шмат «студый», якія імі не з’яўляюцца. Гэта альбо закамуфляваныя акселератары, альбо група фаўндараў, якія адначасова робяць не адзін, а некалькі стартапаў. Вонкава можа і падобна, па сутнасці зусім не тое.
А ці шмат сёння на рынку студый, падобных да вашай?
Венчурная студыя — параўнальна новая з’ява ў індустрыі стартапаў. Калі прататып першага венчурнага фонду з’явіўся яшчэ ў 1940-я гады (American Research and Development Corporation), то венчурная студыя — пры канцы 1990-х (Idealab by Bill Gross).
Пакуль не выпадае казаць пра нейкія best practices: адныя венчурныя студыі маюць вузкі тэматычны фокус і развіваюць 2-3 стартапы на год, другія — industry agnostic і запускаюць адразу 20.
Ёсць прыклады, калі студыю ствараюць для ўкаранення інавацый у карпарацыях, але бывае, што яе адкрываюць вопытныя прадпрымальнікі, якія зрабілі не адзін экзіт, ім цікава запускаць шмат розных стартапаў і не быць аднаасобнымі ўладальнікамі.
Асноўная каманда самой студыі ўвесь перыяд да Seed раўнда з’яўляецца менавіта аперацыйнай камандай, размеркаванай па стартапах, а не толькі дарадцамі, ментарамі або сябрамі борда. Гэта адная з прычын, чаму сёння ў студый вышэйшыя паказчыкі па выжывальнасці праектаў, чым у фондаў або акселератараў.
«Адная з самых імпактавых тэм сёння — ментальнае здароўе»
Вашыя дамены — здароўе, бяспека, актыўнае даўгалецце, устойлівасць асяроддзя пражывання і ўрбаністыка. Чаму менавіта гэтыя, якія перспектывы ў такіх праектаў?
Сярод асноўных прычын — рост дасведчанасці пра змяненне клімату, узмацненне дзяржаўнай і карпаратыўнай палітыкі ў галіне ўстойлівага развіцця.
Напрыклад, EC плануе дасягнуць вугляроднай нейтральнасці да 2050 года, а ЗША маюць намер скараціць выкіды на 50-52% да 2030 года ў параўнанні з узроўнем 2005 года. Amazon запусціў праграму Climate Pledge і абавязваецца дасягнуць вугляроднай нейтральнасці да 2040 года, а Microsoft плануе стаць вугляродна адмоўнай ужо да 2030 года. Усё гэта абумоўлівае попыт на ўстойлівыя рашэнні.
Летась перад запускам першага банчу мы правялі маштабны рэсёрч. У выніку прыйшлі да высновы, што адная з самых імпактавых тэм сёння — ментальнае здароўе.
Паводле статыстыкі СААЗ, у свеце кожны восьмы пакутуе на псіхічны разлад (970 млн чалавек) і кожны чацвёрты ў нейкі момант жыцця сутыкаецца з псіхічнымі або неўралагічнымі праблемамі. У свеце налічваецца каля 10 тысяч праграм і tech-рашэнняў для папярэджання і лячэння ментальных разладаў, але толькі адзінкі істотна паляпшаюць сітуацыю. Таму гэтая тэма важная і ў яе вялікі патэнцыял.
Мы правялі серыю мерапрыемстваў пад агульнай назвай Grand Prix, каб «абстукаць» інсайты аб ідэі і рашэнні, якія прапаноўвалі ўдзельнікі.
У нас у выніку атрымалася 98 «жывых» інсайтаў для рашэнняў, з якіх удалося ўжо ўнутры студыі папярэдне завалідаваць 14 канцэптаў тэхналагічных прадуктаў. Іх мы аддалі на разарванне 40 экспертам, якіх спецыяльна запрасілі ў Вільню. Выжыла 7 з 14 канцэптаў, іх мы і забралі ў студыю для прататыпавання.
4 з 7 ператварыліся ў пілотныя прадукты і ўжо выйшлі на тэставыя рынкі:
«Вера ў непараўнальную заматываванасць галоднага стартапера — міф»
Колькі чалавек працуе над праектамі?
У агульнай камандзе 17 чалавек, якія жывуць у 7 краінах і 4 часавых паясах.
Частка каманды — core team, якая закрывае такія пытанні як HR, legal, маркетынг, скаўтынг экспертаў. Яшчэ адная частка — дызайнеры, распрацоўшчыкі, продакты — працуюць непасрэдна над прадуктамі.
А як пабудаваная праца каманд, працэсы?
Напрыклад, продакт-оўнер займаецца толькі прадуктам. Ён не шукае падрадчыкаў або сяброў каманды для стварэння дызайну прадукту, маркетынгу, медыцынскіх кансультантаў або эдвайзераў. Гэтым усім займаецца core-team, прычым працуе з камандай на аперацыйнай аснове, кожны дзень, а не толькі па офісных гадзінах або сустрэчах на сесіях і бордах. Бордаў у нас, дарэчы, няма — і гэта велізарная палёгка для многіх ціммэйтаў.
Ёсць абавязковы сазвон усёй камандай раз на тыдзень. Астатняя праца размеркаваная па камандах, працоўных групах і адлюстроўваецца ў Notion, Miro і падобных інструментах. Прадукт вядзе продакт-оўнер, тэхналогію курыруе CTO студыі, фандрайзінг — заснавальнікі студыі. Усе сябры каманды працуюць анлайн.
Ці ёсць сярод прыцягнутых экспертаў вядомыя прадстаўнікі ІТ-індустрыі з Беларусі?
Ёсць вядомыя людзі ў вузкіх стартап-колах, ІТ, з класным track record і founders market fit. У якасці навуковых кансультантаў прыцягваем экспертаў з ЗША, Бельгіі, Нідэрландаў. Таксама сярод іх былі спецыялісты з Беларусі. Мы разумеем усю ступень складанасці дамена, таму для нас надзвычай важна, каб у аснове прадуктаў была сучасная сусветная доказная база. Некалькі чалавек у каманды мы знайшлі дзякуючы Grand Prix.
Каманды стартапаў — гэта наёмныя супрацоўнікі, якія працуюць за канкурэнтную зарплату. Выходзіць, якасцяў «сапраўдных» стартапераў у іх можа і не быць?
Важна падзяляць кафаўндараў (оўнераў) стартапаў і астатнюю каманду. Для другіх гэта рынкавыя па грошах, але значна больш камфортныя эмацыйна ўмовы працы. Для першых гэта — спалучэнне мінімальнага забеспячэння штомесяц, каб не адцягвацца на бытавое, але пры гэтым асноўная фінансавая матывацыя ў долі ў стартапе.
Калі праекты студыі стануць самастойнымі?
Бліжэй да восені ўсе праекты стануць асобнымі стартапамі на ўзроўні юрыдычных асоб і каманд. Студыя застанецца акцыянерам. Далейшае развіццё (у студыі або па-за ёю) будзе залежаць ад пажаданняў і магчымасцяў інвестара. Тады ж плануем прыцягваць вонкавае фінансаванне пад кожны са стартапаў.
«Усяго ўклалі больш за 500 тысяч еўра»
Хто інвестары, колькі грошай ужо ўкладзена?
У праекты ўклаліся прыватныя інвестары з беларускімі каранямі, таксама мы прыцягнулі грантавыя грошы на R&D. Усяго больш за 500 тысяч еўра. Да восені плануем прыцягнуць яшчэ 400-500 тысяч еўра на ўсе 4 стартапы.
Як наогул шукаеце інвестараў?
Студыйны фандрайзінг мае істотныя адрозненні, і гэта — задача ў большай ступені кафаўндараў студыі, чым каманд стартапаў.
Але ў цэлым гэта тыя ж этапы, што і ў звычайнага стартапа: з пайплайнам інвестараў, пітч-дэкамі і мноствам сустрэч. Гэтая праца вядзецца пастаянна: мы прыцягваем на пастаяннай аснове, а не ад раўнда да раўнда, прыкладна 200-250 тысяч еўра на квартал.
На пачатковым этапе фаўндар — студыя. Для кафаўндараў рэзервуецца да 60% долі стартапаў. А для чаго яшчэ 10% кошту будучых стартапаў рэзервуеце ў выглядзе токенаў Grand Prix?
У часе працы ў Social Weekend я не раз назіраў сітуацыю, калі парада або рэкамендацыя ментара аказвалі каласальны ўплыў на праект: фаўндары знаходзілі не толькі product-market fit, але і партнёрства, інвестараў. І часта людзі, якія далі гэты карысную параду, не атрымлівалі за свой унёсак нічога акрамя слоў падзякі.
Таму пры запуску венчурнай студыі нам захацелася закласці нейкую механіку, якая дазваляе аддзячыць усім датычным да поспеху. У выніку на старце студыі 10% кошту будучых стартапаў мы зарэзервавалі ў выглядзе токенаў.
Для рэалізацыі гэтай ідэі і гарантый выканання дадзенага забавязання ў нас укладзенае пагадненне з KOOS.io. Гэта эстонскі стартап, створаны выхадцамі з юнікорнаў, які развівае ў ЕС тэму з community reward з дапамогай такіх бонусных такенізаваных праграм. 52 ўдзельнікі леташняга Grand Prix зарабілі 382 токены, або 3,82% будучага прыбытку ўсяго банчу.
«Рынак падае прыкметы аднаўлення»
Паводле вашых назіранняў, у якім стане проста цяпер стартап-рынак, венчурны рынак, як іх мяняе крызіс?
Мы ў 2022 зрабілі стаўку, што ўвосень 2023 — увесну 2024 рынак падасць прыкметы аднаўлення. Так і адбываецца.
У 2020–2021 гадах мы бачылі багата перакормленых стартапаў, у тым ліку і ў тэме mental health. Грошы беглі наперадзе паравоза. Лагічна, што меліся адбыцца страты, спалох і адкат. У 2022 налажыліся аб’ектыўныя макрафактары, і ўсе стаіліся.
Але ў кожнага інвестфонда ёсць свая стратэгія і забавязанні перад інвестарамі. І калі там прапісана размеркаваць 10 мільёнаў еўра ў 20 стартапаў за найбліжэйшыя 3 гады, ён не зможа чакаць даўжэй. Пытанне: у якія стартапы і калі менавіта ён увойдзе? Танных грошай на рынку пакуль няма, але будзе добры стартап — будуць і прыдатныя грошы.
Ці спала напружанне ў стартап-свеце ў дачыненні да выхадцаў з такога «таксічнага» рэгіёна як Беларусь? І ці абмяжоўвае вас неяк беларускі пашпарт?
Чым далей ад «таксічнага» рэгіёна, тым ніжэйшае падобнае напружанне. Правільнае структураванне — таксама важная частка стратэгіі. Так, з беларускім пашпартам у прылеглым да Беларусі рэгіёне ты адразу закладваеш гэтыя рызыкі і маеш скокнуць на галаву вышэй за мясцовых. Сутыкаліся з сітуацыямі, што «ўсё добра, але ты грамадзянін Беларусі». Маюць права. Але пакуль мы маем права пераадольваць і працягваць сваю справу, гэта больш крытычна.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання. [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
А теперь переведи своё умничество на человеческий английский а не на рашиншглиш и напиши как оно пишется. Поверь сразу всем станет понятно. А не вот это ваше рашингливское коверканье.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 мая 2024, 17:09
Есть ещё постинги, фючерсы которые можно реконсайлить. Комиты комитить, откомичивать, спичи которые можно райтить и спичить. Есть ещё луки, которыми можно хорошо лукать и плохо лукать. Вот я люблю чеснок, могу я чесночить? А помидорить?
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 мая 2024, 17:21
а чем плохо - тяп ляп не взлетело, деньги получены, в следующий стартап кодить. главное экзит план четко соблюдать, чтоб не кодить без зарплаты за идею
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 мая 2024, 20:44
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Это что за зверь такой?) может лаунча?
Сами показанные стартапы, имхо, бесполезны. Ну хоть опыт получат, может дальше что родят.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Учи инглищ, лонч он и есть лонч.
Девбай, предлагаю это слово в банлист.
Перед тем, как позорится публично, хотя бы в гугл транслит бы закинул, да послушал, как звучит) ротобот позорится, никогда такого не было и вот опять)
Страну целую предлагаешь забанить? Опять же, от ротобота другого я и не ожидал.
другого уровня владения я не ожидал.
Тоже из твоего лексикона? сетуп, инсталл, сервайс
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 мая 2024, 12:59
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
А теперь переведи своё умничество на человеческий английский а не на рашиншглиш и напиши как оно пишется. Поверь сразу всем станет понятно. А не вот это ваше рашингливское коверканье.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 мая 2024, 17:09
Это рашинглиш, он такой рашинглиш
Есть ещё постинги, фючерсы которые можно реконсайлить. Комиты комитить, откомичивать, спичи которые можно райтить и спичить. Есть ещё луки, которыми можно хорошо лукать и плохо лукать. Вот я люблю чеснок, могу я чесночить? А помидорить?
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 мая 2024, 17:21
у них обед по расписанию, вот и перепутал человек с запуском
Кто вообще согласится работать у таких «товарищей»? Может если стартапу пришло время «умирать» за ним следует отправить и нго куратора?
а чем плохо - тяп ляп не взлетело, деньги получены, в следующий стартап кодить. главное экзит план четко соблюдать, чтоб не кодить без зарплаты за идею
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 мая 2024, 20:44
«Не боятся умереть»