Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Шэнген у Беларусі: дзе і як атрымаць без пасярэднікаў проста зараз

Лета! Многія беларусы хочуць з’ездзіць адпачыць або ў госці да сваякоў і сяброў у ЕС.

9 каментарыяў
Шэнген у Беларусі: дзе і як атрымаць без пасярэднікаў проста зараз

Лета! Многія беларусы хочуць з’ездзіць адпачыць або ў госці да сваякоў і сяброў у ЕС.

Dzik разам са спецыялістам па рэлакацыі Анастасіяй Лысакоўскай расказвае, якія варыянты выехаць у ЕС засталіся ў беларусаў і якія шанцы атрымаць шматразовы шэнген самастойна.

Змест

Італія

Пакуль гэта найлепшы варыянт. Паводле статыстыкі Італія цяпер у лідарах выдадзеных доўгатэрміновых турыстычных і гасцявых віз, пры гэтым адмоў усяго каля 1,5%.

Прычым Італія дае добрыя тэрміны турыстычных віз нават у чысты пашпарт. А калі вы наведвалі раней Італію і можаце гэта пацвердзіць (чэкі, транзакцыі, рэзерваванні), шанцы на атрыманне візы на 2 гады і болей значна павялічваюцца. 

Падацца можна праз амбасаду/візавы цэнтр Італіі ў Мінску. Візавы цэнтр выкідвае свабодныя даты па будных днях, а вось амбасада апошнія некалькі месяцаў дат на турызм не дае. Але маніторыць дакладна варта: магчыма, штосьці зменіцца з пачаткам сезона. 

Калі вы маеце блізкага сваяка з дазволам на жыхарства/ПМЖ/грамадзянствам або дзелавога партнёра ў Італіі, можна атрымаць гасцявую візу на запрашэнне. Для гэтага трэба будзе атрымаць запрашэнне для сябе (і кожнага сямейніка, калі гэта неабходна), а затым напісаць на электронную пошту амбасады [email protected] з просьбай выдзеліць дату для падачы дакументаў для адкрыцця гасцявой візы.

Тут спіс дакументаў і бланкі для падачы. Тэрміны разгляду дакументаў: 7-10 дзён.

Германія

Папулярнасцю не саступае Італіі, але шчадрэйшая на выдачу гасцявых, а не турыстычных віз (прычым часам нават на 5 гадоў — на запрашэнне сваякоў або сяброў/знаёмых). Тэрміны выдадзеных турыстычных віз куды сціплейшыя: трэба значна пастарацца, каб атрымаць неаднаразовую.

На жаль, у абодвух выпадках прыйдзецца доўга чакаць — вы толькі запаўняеце форму і адпраўляеце запыт на сайце, а дату ўжо прызначыць консульства рандамна ад чэрвеня да снежня. Напрыклад: калі вы запісаліся на падачу ў лютым 2023 года, дата падачы будзе не ранейшай за чэрвень 2023. Самім выбраць нават прыкладную дату падачы не атрымаецца, таму проста назапасьцеся цярпеннем.

Таксама ўлічвайце, што немцы любяць усе дакументы ў папяровым варыянце з перакладам на англійскую або нямецкую. 

Акрамя таго, будзьце гатовыя да невялікага сумоўя — як у візавым цэнтры, так і пасля па тэлефоне. Напрыклад, у многіх пытаюцца, якія візы былі дагэтуль і як іх выкарыстоўвалі. Падумайце загадзя пра гэта, калі не хочаце атрымаць адмову.

Амбасада Германіі ў Мінску таксама прадстаўляе Аўстрыю, Нідэрланды, Бельгію, Славенію, Люксембург. Дакументы для адкрыцця віз у гэтыя краіны можна падаць аналагічным спосабам на сайце амбасады.

Спіс дакументаў для турыстычнай візы можна знайсці тут, для гасцявой — тут. Тэрмін разгляду: у сярэднім да 14 дзён.

Іспанія

А цяпер пераходзім да складанейшых варыянтаў. Для атрымання іспанскага шэнгена прыйдзецца падаваць дакументы асабіста ў Маскве. Існуюць кампаніі, якія аказваюць паслугі трансферу ў расійскі візавы цэнтр. Неабходна толькі паклапаціцца, каб вы змаглі вярнуцца назад без пашпарта. Сам пашпарт вернецца да вас з дапамогай кур’ерскай дастаўкі.

Даты выкідваюць рандамныя на сайце візавага цэнтра Іспаніі, таму прыйдзецца яго маніторыць. Сам сайт часта глючыць праз павелічэнне попыту ў сезон адпачынку. Тэрміны віз не самыя радасныя: у сярэднім выходзіць 30 дзён, а гісторыі пра паўгода ў чысты пашпарт — практычна міф

Уважліва запаўняйце асабістыя даныя, так як любая памылка ў талоне прывядзе да даплат у візавым цэнтры. Таксама важна памятаць, што Іспанія павысіла патрабаванні па мінімальнай суме на кожны дзень знаходжання — гэта 108 еўра на чалавека (але мінімум 972 еўра). Сама выпіска абавязкова мае быць з адлюстраваннем руху сродкаў, даведкі пра астачу на рахунку будзе недастаткова. 

Поўны спіс дакументаў для падачы вы можаце знайсці тут. Тэрмін разгляду дакументаў: 7-14 дзён.

Венгрыя

Краіна славіцца сваімі шматразовымі турыстычнымі візамі, але пад туры, а не пад самастойныя падарожжа. Выбарачна могуць даць візы на 1-2 гады пад аўтобусны тур. Для падачы вы можаце звярнуцца ў адну з акрэдытаваных турфірм, але з’ездзіць у тур вам усё роўна прыйдзецца, купіць яго фармальна не выйдзе.

Пры гэтым даступная магчымасць падавацца і самастойна, але неабходна пацверджанне аплачанага гатэля ў Венгрыі. Што тычыцца часу дзеяння віз у выпадку індывідуальнай падачы, то статыстыкі проста няма — да мая венгры давалі ўсяго 5-6 дат на месяц, так што рабіць высновы пакуль складана.

Праблем з датамі няма — іх выкідваюць у рандамны час на найбліжэйшыя дні, з набліжэннем летняга сезону лавіць іх стала нашмат прасцей (гэта можна зрабіць тут).

Дакументы для падачы глядзіце тут. Тэрміны разгляду дакументаў: 14 дзён, але можа быць трохі больш.

Таксама Венгрыя прымае дакументы для адкрыцця віз у Швейцарыю.

Харватыя

Новы сябра Еўрасаюза паказаў, што спадзявацца на іхнюю шчодрасць не варта. Ды што там шчодрасць, хоць бы свайго пашпарта назад дачакацца: тыя, хто падаваўся ў ліку першых у студзені, атрымалі свае пашпарты ў сакавіку з візамі пад паездку. Але дачакаліся гэтага шчаслівага моманту не ўсе — некаторыя пайшлі рабіць новыя ў пашпартны стол.

Рэкамендаваць для падачы на турыстычную візу Харватыю не станем, але, калі вы жадаеце зазнаць вострых адчуванняў — запісацца на падачу можна тут.

І для самых рашучых — спіс дакументаў. Тэрмін разгляду: ад нуля да бясконцасці.

Грэцыя

На фоне Харватыі Грэцыя выглядае вельмі крутым варыянтам для адкрыцця хуткай візы. Але не шчодрая на доўгатэрміновыя візы. 85% — аднаразовыя візы пад паездку, але ў цяперашняй сітуацыі гэта ўжо добры вынік.

Падаць дакументы можна ў Мінску, Віцебску і Брэсце. Для запісу трэба зарэгістравацца на сайце візавага цэнтра Грэцыі. Запіс ужо вядзецца на чэрвень.

Рыхтуючы спіс дакументаў для падачы дакументаў, Грэцыя патрабуе аплачаныя рэзерваванні квіткоў, але пры наяўнасці аўтамабіля іх можна замяніць маршрутным лістом.

Тэрмін разгляду: да 21 дня, могуць разглядаць хутчэй.

А ці ёсць яшчэ працоўныя варыянты?

Можна разгледзець такія варыянты адкрыцця шэнгена, як Данія (падача ў візавым цэнтры VFS у Мінску), Швейцарыя (візавы цэнтр TLS contact у Маскве) і Швецыя (візавы цэнтр VFS у Маскве), але статыстыка кароткатэрміновых віз і адмоў па турыстычных візах там досыць высокая. І трэба памятаць, што Данія і Швейцарыя спаганяюць не 35, а 80 еўра консульскага збору, бо не падпісалі пагаднення пра спрашчэнне візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю.

Падавацца на турыстычныя візы праз Швецыю/Швейцарыю ў Маскве можна нават без асабістай прысутнасці, але толькі калі за апошнія 5 гадоў вы здавалі свае адбіткі пальцаў на візу. 

Пры падачы на турыстычны шэнген праз Швейцарыю трэба аплаціць пражыванне. Швецыя таксама будзе лаяльнейшай у выпадку ўжо аплачаных квіткоў і пражывання. Акрамя таго, Швецыя выдае гасцявую візу ў выпадку запрашэння ад сваякоў або знаёмых.

Па гасцявыя візы таксама можна звяртацца ў такія краіны, як Славакія і Партугалія (разглядае славацкая амбасада ў Мінску).

Яшчэ адзін варыянт для тых, хто нарадзіўся пад шчаслівай зоркай, — шэнген Францыі праз амбасаду ў Мінску. Запісацца на падачу ў амбасаду простаму смяротнаму амаль нерэальна, але праз аўтобусныя туры на лета або гасцявыя запрашэнні ад сяброў/сваякоў зрабіць гэта трохі прасцей. Затое калі вы цудам атрымалі французскую візу, тэрмін дзеяння ў яе, хутчэй за ўсё, будзе вялікі. Дакументы для падачы можна знайсці тут.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Рэлаканты расказалі пра жыццё ў Турцыі: побыт дазвол на жыхарства цэны стыхія палітыка
Рэлаканты расказалі пра жыццё ў Турцыі: побыт, дазвол на жыхарства, цэны, стыхія, палітыка
Па тэме
Рэлаканты расказалі пра жыццё ў Турцыі: побыт, дазвол на жыхарства, цэны, стыхія, палітыка
«Так як у Беларусі я больш нідзе не вашаваў». Айцішнік раіць як атрымліваць $18К у Польшчы
«Так, як у Беларусі, я больш нідзе не вашаваў». Айцішнік раіць, як атрымліваць $18К у Польшчы
Па тэме
«Так, як у Беларусі, я больш нідзе не вашаваў». Айцішнік раіць, як атрымліваць $18К у Польшчы
Колькі каштуюць жытло прадукты і медыцына ў Лос-Анджэлесе: гід па рэлакейце ад Lead Engineer
Колькі каштуюць жытло, прадукты і медыцына ў Лос-Анджэлесе: гід па рэлакейце ад Lead Engineer
Па тэме
Колькі каштуюць жытло, прадукты і медыцына ў Лос-Анджэлесе: гід па рэлакейце ад Lead Engineer
«Многія разедуцца але досвед і сяброўства застануцца». Як футбол дапамог айцішніцы ў Тбілісі
«Многія раз’едуцца, але досвед і сяброўства застануцца». Як футбол дапамог айцішніцы ў Тбілісі
Па тэме
«Многія раз’едуцца, але досвед і сяброўства застануцца». Як футбол дапамог айцішніцы ў Тбілісі
«Іншы свет. У чымсьці прагрэсіўнейшы за наш». Як перазімаваць у Аргенціне
«Іншы свет. У чымсьці прагрэсіўнейшы за наш». Як перазімаваць у Аргенціне
Па тэме
«Іншы свет. У чымсьці прагрэсіўнейшы за наш». Як перазімаваць у Аргенціне
«Нават ровараў амаль не крадуць». Як беларускія айцішнікі жывуць у Эстоніі
«Нават ровараў амаль не крадуць». Як беларускія айцішнікі жывуць у Эстоніі
Па тэме
«Нават ровараў амаль не крадуць». Як беларускія айцішнікі жывуць у Эстоніі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-3

Кроме ЕС есть ещё Турция, Египет, ОАЭ, да и вся Юго Восточная Азия где можно хорошо отдохнуть.
А из Минска в Стамбул регулярно летает БелАвиа.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
-1

Аттракцион лети на самолёте, который не обслуживали :) Скоро и в Турцию придут санкции - самолёты бедавиа перестанут обслуживать службы аэропортов :)

-1

Да скоро и Польша выцдет из ЕС. (Сарказм)

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
-1

Кроме ЕС есть ещё внутренний туризм: агроусадьбы и санатории :) Какое небывалое разнообразие! :)

-1

А что в Польше такого уже нет? Бедные поляки с релокантами. И как вы там живёте?

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
1

С дёшевыми билетами не до локального туризма :)

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
-1

Приезжал на родину в марте: очереди на границах жуткие и это ещё не лето было :)
Сколько сейчас стоят, чтобы вылететь из Польши? Сутки? :)

-1

А кому нужна Польша? Мне она точно совсем не нужна.
Анталия, Шарм эль Шейх, Дубай даже ни в какое сравнение не идёт.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
1

Сравнить южные страны и Польшу - в вас пропадает аналитик :)))