Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Рэлаканты расказалі пра жыццё ў Турцыі: побыт, дазвол на жыхарства, цэны, стыхія, палітыка

Турцыя ў гэтым месяцы прыцягвае ўвагу ўсяго свету: чым скончацца там прэзідэнцкія выбары і якім курсам пойдзе краіна далей. А яшчэ актуальныя асацыяцыі ў 2023-м — ліра, што слабее, і наступствы катастрафічнага землятрусу. За апошнія пару-тройку гадоў у Турцыю пераехала нямала айцішнікаў з Беларусі. dev.by з нагоды распытаў іх пра жыццё-быццё і пра тое, якой адчуваюць абстаноўку ў краіне.

12 каментарыяў

Турцыя ў гэтым месяцы прыцягвае ўвагу ўсяго свету: чым скончацца там прэзідэнцкія выбары і якім курсам пойдзе краіна далей. А яшчэ актуальныя асацыяцыі ў 2023-м — ліра, што слабее, і наступствы катастрафічнага землятрусу. За апошнія пару-тройку гадоў у Турцыю пераехала нямала айцішнікаў з Беларусі. dev.by з нагоды распытаў іх пра жыццё-быццё і пра тое, якой адчуваюць абстаноўку ў краіне.

«Галоўны мінус Турцыі — беларусам тут часта адмаўляюць у дазволе на жыхарства»

Іван, прадуктовы аналітык, Стамбул:

Працую на ўкраінскую геймдэў-кампанію, сам родам з Мінска. Пераехаў у Стамбул у красавіку 2022 года з усім вядомых прычын. Спачатку дапамагаў арганізаваць эвакуацыю ўкраінскіх калег з Харкава (там быў асноўны офіс), а потым вырашыў, што і мне пара.

Выбар лакацыі ў мяне быў невялікі: шэнген скончыўся, PBH было не атрымаць праз ажыятаж, заставаліся толькі бязвізавыя краіны — Грузія і Турцыя. Выбар упаў на Стамбул, бо гэта выдатны горад з добрым кліматам (не суперспякотная Анталья) і значна вышэйшым сэрвісам.

У цэлым усё нядрэнна. Клімат — выдатны, ад лютага духмяныя клубніцы з далонь па 40 лір за кілаграм, ад сакавіка — кавуны і дыні. Цэны, вядома, растуць, але ўсё роўна ніжэйшыя, ніж у многіх іншых краінах, сэрвіс на найвышэйшым узроўні. Для камфортнага жыцця на дваіх дастаткова 1.5K на месяц з улікам арэнды кватэры. 

Мы з жонкай здымаем 1+1 (еўрадвушка, дзе зала сумешчаная з кухняй) у сітэ (комплекс з базавай інфраструктурай і аховай тэрыторыі) за 7000 лір (350$), цяпер такія каштуюць 12 000 лір (600$). У доме ёсць газавае ацяпленне і кандыцыянер, таму цэннік за камуналку невысокі (900 лір зімой, 500 — летам). 

Ежа тут таннейшая, ніж у Мінску, алкаголь даражэйшы (амаль не ўжываем). Свініны няма, а калі знойдзеш, цана будзе касмічнай, затое ялавічына і морапрадукты ў разы таннейшыя. Медпаслугі нятанныя, асабліва для тых, хто не знае турэцкай, але і якасць высокая. 

Людзі ветлівыя і спагадлівыя (выключаючы таксістаў), англійскай, што праўда, не знаюць, але гугл-перакладчык вырашае гэтую праблему. Калі ў Турцыі часта заходзіш у нейкія месцы і цябе там пазнаюць, то пачынаюць прапаноўваць зніжкі або нават выстаўляць «крыўды», маўляў, чаму так доўга не прыходзіў. Ва ўстанове абавязкова трэба перакінуцца парай слоў з гаспадаром/прадаўцом, спытацца, як той маецца, толькі тады рытуал прывітання завершаны.

Беларускае кам’юніці тут невялікае (хоць, напраўду, асабліва і не шукалі), у асноўным гутарым з суседзямі-мігрантамі і сябруем з парай турэцкіх сем’яў (пазнаёміліся на рынку).

Увогуле ўсё добра. Калі б не легалізацыя, было б наогул выдатна. 

Галоўны мінус Турцыі — беларусам тут часта адмаўляюць у дазволе на жыхарства. 

Нам з жонкай таксама адмовілі, таму цяпер мы знаходзімся ў працэсе суда з Гёч (Göç, упраўленне ў справах замежнікаў). 

Чаму адмаўляюць? Гэта ўсё звязваюць з турэцкім рандамам. Расійцам і ўкраінцам дазволы выдаюць лепш (што праўда, у раёне Новага года і расійцам перасталі выдаваць). У беларусаў жа праблемы пачаліся дзесьці год таму: ухваленых заявак стала вельмі мала: камусьці даюць, камусьці не, пры гэтым адмаўляюць з надуманых прычын. Аднак нейкіх яркіх патэрнаў няма. Наш знаёмы адвакат кажа, што такія крызісы былі і раней, яны праходзяць. 

Асабіста я звязваю адмовы, якія пачасціліся, з выбарчай кампаніяй. У Турцыі сапраўды шмат мігрантаў, у асноўным сірыйцаў, туркі гэтым незадаволеныя (здаецца, перш за ўсё праз рост цэн на нерухомасць). У Стамбуле мігрантаў так шмат, што некаторыя раёны проста закрытыя для афармлення дазволаў на жыхарства. І вось для прыцягнення электарату выкарыстоўваюцца такія папулісцкія меры, як адмова замежнікам у легалізацыі.

Я не надта разбіраюся ў турэцкай палітыцы, але адчуваю, што выбары — важны перыяд для Турцыі. Грамадства тут падзеленае напалову, У нас ёсць знаёмыя туркі, якія за Эрдагана (дарэчы, «г» у ягоным прозвішчы не вымаўляецца), і тыя, хто супраць. Першыя кажуць, што пры ім сталі жыць рэальна багацей, інфраструктура палепшылася. Я з гэтым згодны: дарогі нават у вёсачках выдатныя, навокал будаўніцтва, шмат дарагіх машын, афігенных дамоў — кажуць, даходы іх уладальнікаў у асноўным завязаныя на экспарт. Увогуле за Эрдагана тая частка грамадства, якая жыве добра, і яна складае дзесьці палову. 

Тыя, хто супраць, кажуць больш пра кіраванне краінай і інфляцыю. Сапраўды, апошнімі гадамі занадта шмат улады засяродзілася ў адных руках, у тым ліку кіраванне Нацбанкам і працэнтнай стаўкай, у краіне высокая інфляцыя, і тыя, у каго даход у лірах, гэта моцна адчуваюць. Калі я прыехаў год таму, еўра каштаваў 14 лір, цяпер — 21,3.

Такім чынам, Турцыя ў цэлым і Стамбул у прыватнасці мне вельмі падабаюцца сваім сэрвісам. Тут усё круціцца вакол маленькага прыватнага бізнэсу, велізарная канкурэнцыя, таму якасць на ўзроўні.

З мінусаў — бюракратыя і вялікі турэцкі рандам, усе дакументы за чыноўнікамі трэба пераправяраць, яны могуць напароць памылак.

Сейсманебяспека. Землятрус разам з бядой прынёс нацыі аб’яднанне, зборы дапамогі былі на кожным куце, мігранты таксама дапамагалі. Але страх перад стыхіяй прымусіў многіх з’ехаць.

Не магу сказаць, што пачуваюся ў Турцыі ўпэўнена. Гэта ўсё ж іншая краіна з іншымі законамі і нестабільнай міграцыйнай палітыкай (дазволы на жыхарства то даюць, то не даюць). Каб інвеставаць у нерухомасць, трэба быць упэўненым, што заўтра цябе не выганяць. За адзін год цяжка ацаніць усе рызыкі. Але як мінімум яшчэ на год я б застаўся.

З асабістых архіваў.

«Сачу за выбарамі, бо ад іх можа залежаць лёс рэлакантаў»

Арцём Русаў, тэсціроўшчык і блогер, аўтар Youtube-блога па тэсціраванні, турыстычны горад у правінцыі Айдын:

Я пераехаў у Турцыю з Кіева ў сакавіку 2022 года. Гэта не быў запланаваны пераезд, проста так склаліся абставіны. Цяпер жыву ў адной з правінцый Айдына, ля мора.

Умовы жыцця ў Турцыі мяняюцца штодня ў залежнасці ад цэн і курса долар-ліра.

Першую кватэру 1+1 я зняў за 5000 лір пры курсе 15 лір за долар. Прычым цану не мянялі на працягу года (было прыемна), а курс вырас да 19,5. То-бок у красавіку 2022 яна мне абыходзілася ў $330 долараў, а ў сакавіку 2023-га — у $260.

З другім арэндадаўцам мы дамовіліся на фіксаваную цану ў доларах, каб усе былі застрахаваныя. Гэта 330 долараў + камуналка за кватэру 2+1 (2 спальні і гасцёўня-кухня).

Камунальныя плацяжы залежаць ад сезону: ад 30 да 100 долараў на месяц за ваду і электрычнасць. Цэнтральнае ацяпленне ёсць не ўсюды, замест яго можа быць кандыцыянер — і ўлетку, і ўзімку. У некаторых дамах трэба плаціць яшчэ за абслугоўванне і «плюшкі» ў выглядзе басейна, трэнажорнай залы і да т. п.

Інтэрнэт дарагі і не ўсюды хуткі. Вельмі часта лімітуецца. У сярэднім гэта 15-20 долараў за не самыя лепшыя ўмовы.

Цэны на ежу ў крамах і кавярнях таксама пастаянна растуць. Больш за ўсё мяне здзіўляе ялавічына. За кілаграмовы кавалак мяса трэба аддаць 20 долараў. Гэта вельмі дорага для мясцовых.

Вялікі плюс — танныя гародніна і садавіна круглы год. Раю купляць іх на рынку. 

У Турцыі вельмі расслабленыя і неабавязковыя людзі. Гэта накладвае вялікі адбітак на ўсю сферу паслуг. Дамовіліся, што майстар прыйдзе штосьці паправіць у пэўны час — ён прыйдзе ў любы, а можа, і наступнага дня. Чакаеце кур’ера — чакайце ўвесь дзень, фіксаванага часу няма. І так усюды. Гэта не добра і не дрэнна, проста трэба прывыкаць.

Для сацыялізацыі ў Турцыі вам дакладна спатрэбіцца турэцкая мова. Англійскую тут добра знаюць толькі ў турыстычных месцах. Таму сацыялізацыя ў мяне пакуль мінімальная, вывучэнне турэцкай не ўваходзіць у планы, але калі вырашу, што застаюся на ПМЖ, то буду вучыць.

Я палюбіў Турцыю за вялікую колькасць цікавых славутасцей — прыродных, гістарычных, архітэктурных. Першы месяц я абышоў усе галоўныя музеі Стамбула, пасля быў у Эфесе, у Памукале, у крэпасці ў Антальі, і месцаў для наведвання засталося яшчэ шмат. Да таго ж для ўладальнікаў дазволу на жыхарства ёсць вельмі танная карта, якая адкрывае бясплатны доступ да многіх музеях і месцах. Мне здаецца, тут штодня можна кудысьці ехаць і знаходзіць новае.

Палітычнае пытанне тут стаіць вельмі востра, і гэта адзін з пунктаў, чаму я дагэтуль сумняваюся, ці выбіраць гэтае месца для пастаяннага жыхарства.

Туркі цяпер палярызаваныя: ёсць відавочна дэмакратычны кандыдат і той, хто сядзіць ва ўладзе больш за 20 гадоў. Землятрусы, інфляцыя, сірыйскія ўцекачы — усё гэта распаліла грамадства, а ўлічваючы досвед папярэдніх мітынгаў і спроб зрынуць уладу, не ведаеш, чаго чакаць пасля другога тура.

Так як я жыву ў больш свецкім заходнім раёне, то кандыдат для ўсіх відавочны. І тут усё ж такі жывецца вальней. Вядома ж, сачу за выбарамі і рыторыкай кандыдатаў, бо ад гэтага можа залежаць і лёс усіх рэлакантаў, бо праблемы з выдачай дазволаў на жыхарства тут пастаянныя і могуць узмацніцца.

З агульных назіранняў: у Турцыі велізарны патэнцыял, і вельмі крыўдна бачыць, што ім не карыстаюцца. Што мяне радуе, дык гэта празрыстасць выбараў, адкрытая агітацыя, згуртаванасць аўдыторыі кандыдатаў. Так што ёсць надзея на сумленныя выбары.

З асабістых архіваў.

«Мясцовых рост цэн моцна раздражняе, многія вінавацяць замежнікаў»

Кірыл, архітэктар, Анталья:

Пераехаў у Турцыю год таму з дапамогай кампаніі: замежныя заказчыкі перасталі працаваць з Беларуссю. 

Умовы жыцця ў Турцыі моцна залежаць ад горада і ладу жыцця. Я выбраў Анталью, бо тут дастаткова неблагія руска- і англамоўныя школы і каледжы, бальніцы, гандлёвыя цэнтры. Ну, і вядома, клімат і мора паўплывалі на выбар.

Намер пераехаць у мяне ўзнік яшчэ да вайны, мінулы год толькі паскорыў пераезд. Чаму не Еўропа? Калі коратка: падаткі і кошт жытла.

Калі ў дэталях: у кожнай еўрапейскай краіне ёсць свае нюансы, а Турцыя падалася мне кампрамісам з выдатным кліматам, прамымі рэйсамі ў РБ, рускамоўным кам’юніці, нядрэннай, нават паводле еўрапейскіх мерак, медыцынай і адносна танным коштам жытла.

Я купіў вілу ў сітэ, таму праблем з дазволам на жыхарства няма (а цяпер гэта асноўная праблема рэлакантаў). Пакуль што іншаземец можа купіць нерухомасць без праблем, хоць і не ўсюды. Напрыклад, для расійцаў і грузін існуе забарона на чарнаморскае ўзбярэжжа. Для грамадзян РБ абмежаванняў няма. Ёсць толькі раёны, закрытыя для атрымання дазволаў. Купіўшы там кватэру, вы не зможаце ў ёй прапісацца, а значыць, і атрымаць дазвол.

Яшчэ паўтара года таму нерухомасць тут была вельмі недарагая. За цану кватэры ў Мінску можна было купіць жытло большай плошчы ў пешай даступнасці ад мора. Цяпер цэны моцна выраслі. У Антальі новыя кватэры пачынаюцца ад 90-100К за 1+1, у прыгарадах Аланьі ёсць варыянты ад 70K. старыя дамы-вілы каштуюць ад 200К, новыя — ад 350-400К.

Дарэчы, для атрымання дазволу на жыхарства ёсць патрабаванне па мінімальным кошце жытла. У Антальі, Ізміры, Стамбуле ацэначны кошт (ён можа адрознівацца ад рынкавага) мусіць быць не ніжэйшым за 75K.

Раней атрымаць дазвол на жыхарства ў Турцыі можна было толькі на падставе доўгатэрміновай арэнды кватэры. Яго выдавалі на тэрмін да 2 гадоў. З пачаткам вайны беларусам сталі часта адмаўляць або выдаваць дазвол усяго на 6 месяцаў, а то і менш. У нейкіх гарадах адмаўляюць часцей, у нейкіх радзей. Мы пакуль не знайшлі заканамернасцей — чыстая выпадковасць.

З улікам таго, што чарга на падачу — пара месяцаў, потым некалькі тыдняў чакаеш рашэння (якое з 70% верагоднасцю будзе адмовай), прывабнасць Турцыі для доўгай рэлакацыі знізілася. Ёсць і іншыя віды дазволаў (навучанне, парука, шлюб), але іх таксама няпроста атрымаць.

Камуналка даражэйшая, ніж у РБ. Там я за свой дом 170 м² з улікам ацяплення ўзімку плаціў каля 200$. Тут адная толькі электрычнасць узімку можа выцягнуць на 300$ (газу няма, ацяпляў дом электрычнымі абагравальнікамі). Вада прыкладна 15-50$ у залежнасці ад таго, як часта прымаць ванну і паліваць сад. Калегі, якія жывуць у кватэрах, плацяць 50-100$ за ўсё.

Харчаванне. Асноўная праблема — дарагоўля або цяжкадаступнасць звыклых мясных прадуктаў. Змена рацыёну дапамагае.

Сацыялізацыя — гэта складаная задача. Хоць рэгіён і турыстычны і многія размаўляюць па-руску/па-англійску, без ведання турэцкай часам бывае складана. Спрабую вучыць праз Duolinguo. У нас ёсць дружнае беларускае кам’юніці, у якім усе адно аднаму дапамагаюць. Ужо з’яўляюцца турэцкія сябры — у асноўным суседзі і калегі па працы.

Так як я ведаў, куды еду, у мяне тут не было расчаравання, хутчэй наадварот. Многім калегам Турцыя не зайшла праз бюракратыю, павышэнне цэн, паўднёвае раздзяўбайства. 

Пасля выбараў для рэлаканта жыццё наўрад ці моцна зменіцца. Што праўда, апазіцыйны кандыдат заклікае забараніць прадаваць жытло замежнікам, але гэта выглядае папулісцкім лозунгам.

Чакаецца, што ліра зноў саслабне, і ўжо цяпер гэтае чаканне закладваецца ў цэны. Таму моцна расце не толькі арэнда, але і цэны на прадукты (прычым нават у валюце). Мясцовых гэта моцна раздражняе, і многія вінавацяць замежнікаў. Хоць цэны растуць не толькі ў Ізміры-Антальі-Стамбуле, але і ў Аксараі, Ване і Газіянтэпе.

З асабістых архіваў.

«Быць турыстам тут лепш, ніж рэлакантам»

Георгій, Java Backend-распрацоўшчык, Анкара:

Маё жыццё ў Турцыі пачыналася ў два этапы. Першы раз я прыехаў у Стамбул у жніўні 2022 года з Польшчы (там я апынуўся праз вайну), каб падаць дакументы на PBH. Бліжэй да верасня ў візе мне адмовілі праз тое, што пашпарту больш за 10 гадоў. Каб сабрацца з думкамі, на месяц перабраўся ў Грузію. А потым вярнуўся ў Турцыю і заказаў у консульстве пашпарт. 

Я разумеў, што кам’юніці беларусаў засяроджанае бліжэй да мора. Але я быў абмежаваны ў фінансах, таму абраў Анкару, дзе жытло таннейшае. І вось я жыву ў Турцыі, чакаю на новы пашпарт і візу.

Арэнда жытла ў Турцыі — асаблівы від мастацтва, які мяне кінуў у шок. Кватэры тут лічаць за лепшае здаваць на працяглы тэрмін. Прычым аплату патрабуюць адразу за ўвесь перыяд пражывання + заклад + плата рыэлтару. Калі кватэра каштуе 7000 Лір на месяц, то заплаціць прыйдзецца: 12 × 7000 + 10 000 (заклад) + 8000 (прыкладна за рыэлтара) = 92 000 лір (4 650$).

З кватэрамі тут патрэбнае пільнае вока. Напрыклад, трэба абавязкова правяраць, ці належыць кватэра жылому фонду. Калі не, вы не зможаце зарэгістравацца ў ёй і падацца на дазвол на жыхарства. І абавязкова трэба прапісваць умовы скасавання дамовы. Бо інакш вы не зможаце прэтэндаваць на вяртанне грошай. 

Жыву адзін, сам сабе гатую, цэны на ежу тут звычайныя. Толькі смак прадуктаў троху адрозніваецца, а некаторых і зусім няма.  Вельмі засумаваў за смятанай, нармальным мясам, пельменямі і сасіскамі.

Паслугі, як на мяне, тут экзотыка. Часам незразумелыя правілы. Неяк я спрабаваў адправіць дакументы ў іншую краіну, а на пошце адмовіліся прыняць іх без загадзя купленага канверта. Дзе яго купіць, ніхто растлумачыць не змог.

А яшчэ ў Анкары, у адрозненне ад курортных гарадоў, мала хто размаўляе па-англійску. Трэба карыстацца перакладчыкам. А гэта доўга і няёмка. Да таго ж анлайн-перакладчыкі не вельмі добра перакладаюць на турэцкую і назад.

Калі шчыра, ніяк не сацыялізуюся. Стаўленне людзей у Турцыі вельмі добрае: заўсёды выслухаюць і дапамогуць, калі папрасіць. Проста я дамасед і вельмі сціплы. Таму ўсе мае паходы ў горад — гэта вылазкі ў краму і назад.

Пра землятрус. Не ведаю, як гэтая катастрофа змяніла туркаў. Але гэта было жудасна. Нават у мяне ўвесь дом хадзіў ходырам, хоць я жыву вельмі далёка ад эпіцэнтра. У той дзень было жудаснае надвор’е, моцны вецер з імжой, 2-4 градусы — на вуліцы было невыносна. Але я амаль увесь дзень прабавіў на вуліцы. А туркі жылі сваім жыццём, як нічога ніякага.

Выбары на мяне не моцна паўплывалі. Я амаль не выходжу. Але ў дзень галасавання бачыў з балкона, што ўдзельнічала шмат, вельмі шмат людзей. У мяне каля дома невялікі парк. Дык вось, многія з тых, хто галасаваў, нават заставаліся ў парку на пікнік. Адпачывалі і весяліліся. Атмасфера была пазітыўная.

У чымсьці мне падабаецца тутэйшае жыццё: добры клімат, смачная гарбата, ужо прызвычаіўся да ёгурту. І нават да песень з мячэцяў. Але вельмі не падабаецца бруд, немень смеццевых бакаў. Каўбасы нясмачныя. Магу сказаць дакладна: быць турыстам у Турцыі нашмат лепш, ніж простым рэлакантаў.

Атрымаю пашпарт з візай і паеду. Не скажу, што з радасцю. Але і шкадаваць не буду. Нетурыстычная Турцыя нядрэнная, але на аматара.

З асабістых архіваў.

«Я не ўяўляю, як з такой інфляцыяй выжываюць туркі»

Джэк, Senior/Lead бэкэнд-распрацоўшчык, Анталья

Я працую на аўтсорс-кампанію. Пераехаў у 2021 годзе, бо псіхалагічна заставацца ў Беларусі было немагчыма.

Увесну прабавіў у Турцыі месяц, праехаў па ўзбярэжжы ад Ізміра да Антальі, а ўвосень пераехаў у Анталью. Проста тут былі знаёмыя.

Першапачатковым планам было пабыць тут да лета, але пасля 24.02 вырашыў у Беларусь не вяртацца. Пажыў пару месяцаў у Тбілісі і Батумі — не спадабалася.

На момант пераезду кошт жыцця ў Турцыі быў прыкметна ніжэйшы, ніж у Беларусі. З пачаткам вайны арэнда рэзка паднялася. Кватэра 1+1, якую я зняў у 2021-м за 400$, падаражэла да 1200$. Мабілізацыя прынесла яшчэ адное павышэнне. Цяпер здымаю 3+1 у пяці хвілінах ад мора за 900$.

З прадуктамі ў краме праблем няма, асартымент не такі, як у Беларусі, але ўсё неабходнае ёсць. Вельмі высокія цэны на імпартнае віно і сыры мяне квеляць. Таксама высокія падаткі на аўто і тэхніку.

З установамі ўсё складана: большасць еўрапейскіх і азіяцкіх страў адаптаваныя пад густы мясцовых жыхароў. Але паток эмігрантаў з Расіі прастымуляваў адкрыццё новых устаноў з больш звыклай кухняй.

Пра паслугі: наведваю турэцкага цырульніка. У рускамоўных майстроў цэны, як правіла, значна вышэйшыя.

За апошні год прыкметна выраслі цэны ў стаматалогіях. Прафгігіена ў клініцы з рускамоўным персаналам на пачатку 2022-га каштавала 35$, цяпер — 75$. Але выявілася, што ў добрай клініцы каля дома гэтую ж працэдуру можна зрабіць за 50$.

Я не ўяўляю, як з такой інфляцыяй выжываюць туркі. Долар калісьці быў 10 лір, цяпер — амаль 20, а цэны часам выглядаюць так, быццам долар ужо 30.

Цэны на некаторыя прадукты выраслі на 200-300% за год, даражэе трэнажорная зала, масажыст ужо двойчы ці тройчы ад пачатку года падняў цэны.

Адкрыць рахунак у банку становіцца крыху складаней: раней ставала дазволу на жыхарства, цяпер просяць як мінімум дэпазіт на 1-3 месяцы. Умовы моцна адрозніваюцца ў розных аддзяленнях аднаго банка: чым бліжэй да турыстычных месцаў, тым даражэйшыя. Некаторыя аперацыі бясплатна можна зрабіць толькі ў сваім аддзяленні.

Пра сацыялізацыю. Яшчэ да пераезду выпадкова трапіў у чат беларусаў Антальі і пазнаёміўся з выдатнымі людзьмі. Сюды ж пераехалі некаторыя сябры і знаёмыя.

Наступствы землятрусу ў Антальі незаўважныя, але, напрыклад у Мерсіне, які значна бліжэй да эпіцэнтра, было шмат намётаў і рэзка ўзляцелі цэны на нерухомасць. У праграмах дастаўкі і банкаўскіх праграмах з’явілася опцыя ахвяраваць грошы пацярпелым.

Выбары на маім жыцці амаль ніяк не адбіваюцца. Хаця на вуліцах шмат агітацыі, горадам ездзяць аўтобусы з дынамікамі на даху і гучна спяваюць пра кандыдатаў.

У цэлым Турцыя — выдатная краіна з выдатнымі людзьмі, якія заўсёды імкнуцца прыйсці на дапамогу. Ёсць толькі два нюансы, якія троху раздражняюць.

Першы — рашэнне многіх пытанняў залежыць не ад нормаў або законаў, а ад настрою канкрэтнага чалавека. Нявызначанасць з дазволамі на жыхарства апошнім часам таму прыклад.

Другі — рыэлтары, асабліва рускамоўныя. Мінімальнае веданне турэцкай мовы дазваляе зэканоміць грошы і нервы.

З асабістых архіваў. На цэны не глядзіце: састарэлі.

«Добры клімат, але развівацца тут няма куды»

Аляксей, QA, Аланья:

Я — тэсціроўшчык софту, у снежні 2021 года з сям’ёй пераехалі ў Аланью: хацелі перазімаваць у цёплай краіне. Але потым здарылася тое, што здарылася. Ад таго часу тут і жывем.

Цяпер усё вельмі дорага, пасля абвяшчэння мабілізацыі ў Турцыю прыехала шмат людзей. Цэны на арэнду выраслі. Калі даход у доларах або еўра, то інфляцыя цябе не кранае, а мясцовым прыходзіцца туга.

Ежа смачная, але разнастайнасцю не адрозніваецца. Хутка дакучае. Паслугамі мясцовых лепш не карыстацца (асабліва бьюці), а нашыя тут каштуюць дорага.

Стараемся гутарыць у асноўным з рускамоўнымі, але дзіця ходзіць у турэцкі сад, размаўляе і разумее па-турэцку.

У цэлым гэта добрая краіна ў плане клімату, але ў плане развіцця тут рухацца няма куды. Турцыя — аграрная краіна, мясцовае ІТ знаходзіцца ў заняпадзе, адстала ад свету гадоў на 20. І, здаецца, асаблівага жадання развівацца ў гэтым кірунку тут няма. Таксі выклікаюць з дапамогай радыёкнопкі на слупе, мабільныя праграмы паводле UI/UX адстаюць ад нашых гадоў на 10.

Зноў жа пагроза землятрусу. У Аланьі былі чутныя толькі адгалоскі, трэсла зусім няшмат, мясцовыя нават не звяртаюць на гэта ўвагі. Але нам страшна. Пажыць тут — добры досвед, але з часам пачынаеш сумаваць за роднымі.

З асабістых архіваў.
Очень подробный гид по Израилю. Документы жильё налоги репатриация
Очень подробный гид по Израилю. Документы, жильё, налоги, репатриация
По теме
Очень подробный гид по Израилю. Документы, жильё, налоги, репатриация
Колькі каштуюць жытло прадукты і медыцына ў Лос-Анджэлесе: гід па рэлакейце ад Lead Engineer
Колькі каштуюць жытло, прадукты і медыцына ў Лос-Анджэлесе: гід па рэлакейце ад Lead Engineer
Па тэме
Колькі каштуюць жытло, прадукты і медыцына ў Лос-Анджэлесе: гід па рэлакейце ад Lead Engineer
Польшча Грузія ці Германія — што выбраць? Гіды па 6 краінах
Польшча, Грузія ці Германія — што выбраць? Гіды па 6 краінах
Па тэме
Польшча, Грузія ці Германія — што выбраць? Гіды па 6 краінах

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou B2B Contractor (AI Solution Manager) в Worldwide Market
-4

Из безвизовых стран ещё есть Сербия. Странно, что люди выбирают Турцию и Грузию.

3

Ещё Кыргызстан, Узбекистан, Казахстан, Черногория и, вроде, Албания.

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou B2B Contractor (AI Solution Manager) в Worldwide Market
0

Черногория и Албания тоже норм. А Средняя Азия - это на любителя.

a-p
a-p Дворник в Сш. 144
0

Да, а как же Зимбабве, вон Афганистан какой

-1

зачем она сдалась, когда есть blue card EU?
Или хочется регулярно слушать на работе или в быту байки про плохих американцев ?

-2

Если ж и не хочется в ЕС, то Албания лучше во всём

3

не нужен нам берег турецкий, и африка нам не нужна...

-4

мы отправим в Турцию еще 10 миллионов релокантов и изберем там своего президента. Эрдоган, хватит шутить с Белоруссией!

0

В Турции в тюрьмах только крыша есть из удобств.

-2

на крышу ходить по нужде не по уставу. им хоть хлорку в камеру сыпят крышу драить ? за батьку-эрдогана. слышала по телевизору что кодерков в турции в отдельном опенспейсе держат и лахмаджун дырявый дают

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 мая 2023, 00:48

3

Я не представляю, как с такой инфляцией выживают турки.

Молодой штоле? В РБ такая же фигня уже была

Anonymous
Anonymous
-1

Ох, в общем, слава богу, вы в Турции