У айцішніка з карты зніклі $3К. Разбіраемся, як вярнуць дыстанцыйна
QA-інжынер і аўтар блога пра тэставанне Арцём Русаў паскардзіўся ў сябе ў лінкедзіне, што ў яго з карты ў «Альфа-Банку» знікла буйная сума грошай — некалькі тысяч долараў.
QA-інжынер і аўтар блога пра тэставанне Арцём Русаў паскардзіўся ў сябе ў лінкедзіне, што ў яго з карты ў «Альфа-Банку» знікла буйная сума грошай — некалькі тысяч долараў.
Каб запусціць расследаванне, трэба падаць заяву — вочна, так Арцёму адказалі ў банку. Але айцішнік жыве ў Турцыі і вярнуцца ў Беларусь не можа. dev.by паклікаў на дапамогу банк. Высветлілася, што адмяніць транзакцыю анлайн усё ж можна. Разбіраемся.
Пра тое, што здарылася, Арцём расказаў dev.by: 2 верасня ў яго з карты «збегла» прыстойная сума грошай — 2000 долараў, двума днямі пазней яшчэ 1508 долараў. А потым была зафіксаваная спроба зняць яшчэ 1208 долараў, але вось яна ўжо не ўдалася.
На жаль, Арцём не адразу заўважыў, што з яго рахунку знікаюць грошы. А калі ўбачыў, стаў разбірацца з банкам.
Камунікаваць з падтрымкай «Альфа-банка» Русаў можа толькі ў чаце — ён з’ехаў з Беларусі ў жніўні 2021 года, да сакавіка жыў ва Украіне, а затым збег ад вайны ў Турцыю. У адказ на свой запыт ён даведаўся наступнае: даныя яго карты нібыта нехта ўвёў на сэрвісе Sam’s Club.
— Мне сказалі: «Пішыце туды і просіце вярнуць грошы».
У каментарах да паста Русава пішуць, што Sam’s Club — гэта рытэйлер, тыпу «Ашана», які працуе толькі ў ЗША. У яго «ёсць нейкая падпіска на зніжку ў супермаркетах», «сэрвіс папулярны, ёсць шанец вярнуць грошы, бо можна адсачыць, на каго была аплачаная зніжка». Арцём напісаў у падтрымку сэрвісу, але там QA-інжынеру парэкамендавалі разбірацца з банкам.
Арцём адзначае, што СМС пра пацверджанне аперацыі, калі сышлі яго грошы, не прыходзіла — што ён лічыць дзіўным. QA-інжынер задаецца пытаннем, чаму ў гэтым выпадку не спрацаваў 3D-secure.
— У банку мне сказалі, што самі дапамагчы не змогуць — «звяртайцеся ў міліцыю». Ініцыяваць расследаванне не прапанавалі, пакуль я сам не нагадаў, што ў мяне павінная быць такая магчымасць. Але аказалася, што аддалена гэта зрабіць нельга — а я вярнуцца ў Беларусь не магу.
Арцём паказаў нам скрын перапіскі з банкам (ёсць у рэдакцыі — заўв. рэд.), так і ёсць: яму адказалі, што дыстанцыйна нельга запусціць расследаванне і вярнуць грошы — толькі ў аддзяленні банка з пашпартам. Але пазней, калі dev.by звязаўся з «Альфа-банкам», там прызналі, што гэта іх памылка — запусціць апратэставанне транзакцыі анлайн можна.
Мы папрасілі прэс-службу «Альфа-банка» расказаць, чым у такой сітуацыі банк можа дапамагчы Арцёму дый любому іншаму кліенту. Вось што нам адказалі:
— Мы не можам каментаваць падрабязнасцей кейса, бо кліенцкая інфармацыя канфідэнцыйная.
У агульных словах можам сказаць, што ў такіх сітуацыях спачатку нашы спецыялісты звязваюцца з банкам-атрымальнікам і просяць не залічваць грошы на рахунак. Паводле правілаў плацежных сістэм банк, на жаль, не можа самастойна, кіруючыся толькі заявай кліента, не пералічваць грошы.
Выпадак Арцёма, мяркуючы з ягонага паста, падобны да гэтага.
Дарэчы, кліенты за мяжой могуць запусціць апратэставанне анлайн і без візіту ў аддзяленне — дастаткова напісаць у чат падтрымкі.
Алгарытм як апратэставаць
Кошт паслугі — 35 беларускіх рублёў.
З нагоды 3D-secure. Гэта элемент бяспекі аплатнай сістэмы — не банка. Ёсць сайты, крамы, якія не падключаюць праверку праз СМС-код, і аперацыі праходзяць без пароляў пацверджання. Гэта распаўсюджаная практыка ў ЗША: лічыцца, што 3DS зніжае канверсію інтэрнэт-крамы, таму сайты нярэдка грэбуюць бяспекай.
У «Альфе» ў мабільным банку можна выпусціць як фізічную, так і віртуальную картку, якой можна карыстацца адразу або перавыпусціць, калі яе даныя патрапілі ў чужыя рукі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Альфабанк в своём репертуаре — на клиентов плевать.
не стоит во всём винить банки. давайте будем честны, что среди работников айти также случаются факапы. уверен большинство хотя бы раз в жизни совершали операции в интернете с использованием дебетовых карт и снимали наличку в банкомате с использованием пластика. этого достаточно, чтоб данные карты были скомпрометированы.
именно по этой причине зарплатную карту нужно держать подальше в сейфе, а для расчёта в интернете пользоваться виртуальными картами либо в крайнем случае кредиткой.
сам столкнулся с кейсом, когда с кредитной карты попытались ночью списать небольшую сумму, чтоб проверить пройдёт ли транзакция дабы потом списать все средства под ноль. деньги хотели украсть через ненавистный фейсбук (на котором у меня даже не было учётной записи, но пришлось завести для общения с саппортом), пытаясь купить какую-то подарочную карту или бонусы-очки для какой-то игры. к счастью неверно указали пин-код, хотя не знаю, как при покупке в интернете возможно указать пин-код.
Виноват Альфабанк: когда были проблемы с картами, они заранее не предупредили, тянули до последнего, в итоге у людей были проблемы с оплатами. Это называется хорошая работа? Альфабанк заранее знали, что будут проблемы с их картами, но везде говорили, что всё ок.
Слышал от знакомых об их внутренней кухне — типично российский подход к делам. В текущих условиях я обхожу стороной всё, что связано с рф.
Снова этот школьник которые ведет курсы по тестированию с момента зачатия на работу тестировщиком, интересно, если он пойдет работать программистом, он в тот же день начнет учить программистов или там копировать чужое будет сложнее?