Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Лінкедзін-боты не могуць з намі канкураваць». Беларус распрацаваў «разумную» платформу пошуку вакансій

Ягор Баркоўскі працуе ў амерыканскай кампаніі Superside (структура YCombinator — акселератара тэхналагічных стартапаў). Паўтара года таму ён пераехаў з Беларусі ў Варшаву, а восенню гэтага года запусціў уласны праект plump.ai. Гэта «разумная» платформа пошуку вакансій і кандыдатаў.

Сёння ў базе платформы каля 50 тысяч вакансій ад сотняў амерыканскіх і еўрапейскіх кампаній. Пры канцы года, паводле прагнозаў Ягора, plump.ai мае трапіць у топ-10 найбуйнейшых ІТ-бордаў ЗША.

14 каментарыяў
«Лінкедзін-боты не могуць з намі канкураваць». Беларус распрацаваў «разумную» платформу пошуку вакансій

Ягор Баркоўскі працуе ў амерыканскай кампаніі Superside (структура YCombinator — акселератара тэхналагічных стартапаў). Паўтара года таму ён пераехаў з Беларусі ў Варшаву, а восенню гэтага года запусціў уласны праект plump.ai. Гэта «разумная» платформа пошуку вакансій і кандыдатаў.

Сёння ў базе платформы каля 50 тысяч вакансій ад сотняў амерыканскіх і еўрапейскіх кампаній. Пры канцы года, паводле прагнозаў Ягора, plump.ai мае трапіць у топ-10 найбуйнейшых ІТ-бордаў ЗША.

— Я сам «заўзяты» кандыдат, люблю праходзіць сумоўі і размаўляць з разумнымі людзьмі з розных кампаній. У нейкі момант зразумеў, што шукаць інтэрв’ю ўсё складаней і складаней — добрых вакансій менш, якасных фільтраў усюды не хапае, — расказвае Ягор.

Паводле яго слоў, ён кідаўся ад пашукавіка да пашукавіка і ўвесь час думаў: што робяць 20 чалавек, якія працуюць над пашукавіком? Лакацыі не нармалізаваныя, блытаюць Java і JavaScript, інтэрфейс стары.

— ATS-сістэмы (Applicant tracking system — праграмны інструмент для аўтаматызацыі працэсу пошуку і падбору персаналу) разумнеюць з кожным годам. Кампаніям усё лягчэй фільтраваць кандыдатаў. У той жа час кожны другі пашукавік вакансій называе сябе «забойцам LinkedIn», а працэс пошуку ў кандыдатаў не мяняецца ад 2004 года. Усё гэта выглядае, як вайна паміж B2B-і B2C-прадуктамі, у якой апошнія моцна прайграюць, — кажа Ягор. — Так і ўзнікла ідэя — змяніць парадыгму праактыўнага самастойнага пошуку на пасіўны і аўтаматычны. Хацелася знайсці самы хуткі і просты шлях кандыдата да оферу, забіраючы на сябе ўвесь непатрэбны менеджмент.

«Забойца LinkedIn і Google Search». Беларус стварыў пашукавік вакансій — карыстальнікі хваляць
«Забойца LinkedIn і Google Search». Беларус стварыў пашукавік вакансій — карыстальнікі хваляць
Па тэме
«Забойца LinkedIn і Google Search». Беларус стварыў пашукавік вакансій — карыстальнікі хваляць

Як працуе платформа

Незарэгістраваным карыстальнікам Plump даступны звычайны пошук вакансій па фільтрах: лакацыі, скілы, узроўні, зарплата, рэмоўт/офіс і да т. п. Зарэгістраваныя карыстальнікі могуць хутчэй знайсці прыдатныя пад свае патрабаванні вакансіі — дзякуючы сабраным рэкамендацыям.

Plump

Пры рэгістрацыі трэба прайсці невялікі апытальнік. У якой краіне знаходзішся, якую працу шукаеш, ці патрэбная віза, якія зарплатныя чаканні, якімі тэхналогіямі валодаеш, які фармат працы ў прыярытэце (рэмоўт, офіс, частковая занятасць).

Карыстальнік загружае ў сістэму сваё рэзюмэ, якое апрацоўваецца з дапамогай AI. Гэта дазваляе дазнацца больш інфармацыі пра суіскальнікаў і спрашчае працэс пошуку падыходных для яго вакансій.

— На аснове рэзюмэ і апытальніка мы атрымліваем падрабязны профіль суіскальніка. Калі ўзнікаюць дадатковыя пытанні (напрыклад, які ў вас досвед у B2B-продажах), мы задаем іх карыстальніку ў спецыяльным акне, — дзеліцца падрабязнасцямі Ягор.

Сачыць за статусам заяўкі на вакансію і атрымліваць водгукі можна на электронную пошту, якая рэгіструецца на дамене Plump. Платформа сама складае спіс рэкамендацый і падае кандыдата на лепшыя для яго варыянты вакансій са сваёй базы.

— Мы стварылі функцыю аўтаматычнай падачы заявак, якая не патрабуе ўвагі кандыдатаў. На тыдзень Plump падае каля дваццаці заявак ад суіскальніка. 

Кандыдат зможа адмовіцца ад гэтых вакансій пазней, і мы маментальна адправім ліст у кампанію, што ён перадумаў, — тлумачыць Ягор. — Для вакансій з важнымі невядомымі (зарплатныя дыяпазоны, наяўнасць працоўных віз, дакладныя лакацыі), мы бярэм на сябе першасную камунікацыю з рэкруцёрамі. У выніку кандыдат выдаткоўвае некалькі хвілін на тыдзень на рэв’ю і кантроль, а вакансій у яго больш, чым у людзей, якія шукаюць працу па некалькі гадзін на суткі.

Акрамя таго, у Plump убудаваная бібліятэка (падобная да дошкі Kanban), каб трэкаць статус канкрэтнай падачы заяўкі. Ёсць унутраны чат з рэкруцёрамі, бясплатныя асістэнты, пабудаваныя на Perplexity, у якіх можна даведацца ўсё пра канкрэтную кампанію.

Асаблівасці Plump

На старце праекта ў базе Plump было каля 900 вакансій, цяпер іх каля 50 тысяч ад амерыканскіх (каля 70% ад усіх) і еўрапейскіх ІТ-кампаній. Ёсць прапановы ад Open AI, Reddit, Revolut. Штодня ў базе з’яўляецца каля 1,5-2 тысяч новых вакансій.

Plump

— Думаю, пры канцы года будзем у дзясятцы найбуйнейшых ІТ-бордаў ЗША, — кажа Ягор. — Плануем павялічыць колькасць вакансій да 200-500 тысяч. Для параўнання: адзін з найбуйнейшых ІТ-агрэгатараў wellfound.com (былы Angel List) мае ўсяго 150 тысяч. Такія папулярныя «рэмоўт-дошкі» як himalayas.app і remoteok.com яшчэ меншыя — 80 і 50 тысяч вакансій адпаведна.

Plump верыфікуе як кампаніі, якія трапляюць на платформу, так і самі вакансіі.

— У нас ёсць доступ да ATS-сістэмах кампаній — гэта публічнае сховішча ўсіх вакансій, адкуль мы, як і іншыя job-агрэгатары, іх забіраем і размяшчаем у сваёй базе, — тлумачыць Ягор. — Асаблівасць Plump у тым, што мы разбіваем вакансіі на пошукавыя атамы, выкарыстоўваючы нашыя ўласныя нейронныя сеткі. Напрыклад, мы ведаем зарплатны дыяпазон па канкрэтных лакацыях, ведаем, ці ёсць магчымасць атрымаць equity, працоўную візу і многае іншае.

Гэта адная з асноўных прычын, чаму лінкедзін-боты не могуць канкураваць з намі. Яны не ўмеюць аналізаваць вакансіі. Кожныя тры гадзіны нашая сістэма аўтаматычна верыфікуе прапановы працы — ці актуальныя яны на дадзены момант ці ўжо не. LinkedIn, наколькі ведаю, робіць такую верыфікацыю кожныя два дні.

Як Plump збіраецца зарабляць

— У нас два ўзроўні доступу — платны і бясплатны. Бясплатныя карыстальнікі маюць доступ да такога ж функцыяналe, што і платныя: тыя ж рэкамендацыі, дошка Kanban для адсочвання падач, семантычны пошук, — дзеліцца Ягор. — Розніца ў тым, што платныя падпісчыкі лічаць свой час, які яны выдаткоўваюць на падачу і першасную камунікацыю, даражэйшым за цану падпіскі. Таму за іх падае заяўкі і камунікуе з рэкруцёрамі Plump. Падпіска каштуе 19 і 49 долараў на месяц у залежнасці ад колькасці вакансій, на якія вы хочаце падацца. Бясплатныя падпісчыкі на кожную вакансію адгукаюцца самастойна.

— У нас невялікая каманда, — кажа Ягор. — Я займаюся ўсім запар, мой сябар з Бельгіі, таксама беларус, дапамагае з франтэндам. Нядаўна да каманды далучыўся наш платны падпісант з ЗША, ён Design Engineer.

У лістападзе мы плануем падняць анёльскі pre-seed раўнд на 300 тысяч еўра. Паводле нашых разлікаў, гэтай сумы мае хапіць на 6 месяцаў працы над праектам. Мы ўжо размаўлялі з некаторымі венчурнымі фондамі з Варшавы, але пакуль не было сур’ёзных перамоў. Калі атрымаецца прыцягнуць інвестыцыі, мы ўсе зможам звольніцца з асноўнай працы і цалкам пераключыцца на Plump.

Сярэдні чэк — да 15 тыс. долараў дапамагаем толькі беларусам. Гутарым з інвестарам пра перазапуск Angels Band
Сярэдні чэк — да 15 тыс. долараў, дапамагаем толькі беларусам. Гутарым з інвестарам пра перазапуск Angels Band
Па тэме
Сярэдні чэк — да 15 тыс. долараў, дапамагаем толькі беларусам. Гутарым з інвестарам пра перазапуск Angels Band
Беларусы запусцілі ў Польшчы акселератар для стартапаў-пачаткоўцаў
Беларусы запусцілі ў Польшчы акселератар для стартапаў-пачаткоўцаў
Па тэме
Беларусы запусцілі ў Польшчы акселератар для стартапаў-пачаткоўцаў
«Калі б у нас быў бюджэт мы б усіх разварушылі як Тэйлар Свіфт». Гаворым з заснавальніцай Ū Hub пра стартапы ў Польшчы
«Калі б у нас быў бюджэт, мы б усіх разварушылі, як Тэйлар Свіфт». Гаворым з заснавальніцай Ū Hub пра стартапы ў Польшчы
Па тэме
«Калі б у нас быў бюджэт, мы б усіх разварушылі, як Тэйлар Свіфт». Гаворым з заснавальніцай Ū Hub пра стартапы ў Польшчы
«Цяпер найлепшы час каб пачынаць стартап». Пра што Юрый Мельнічак размаўляў з камюніці ў Варшаве?
«Цяпер найлепшы час, каб пачынаць стартап». Пра што Юрый Мельнічак размаўляў з кам’юніці ў Варшаве?
Па тэме
«Цяпер найлепшы час, каб пачынаць стартап». Пра што Юрый Мельнічак размаўляў з кам’юніці ў Варшаве?

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

В ноябре мы планируем поднять ангельский pre-seed раунд на 300 тысяч евро

Это примерно 30-50 бизнес-юнлингов из польских фондов.

Anonymous
Anonymous
1

о якая розніца прэзентацыі ў параўнанні з тым амаль ананімным айцішнікам))

Особенность Plump в том, что мы разбиваем вакансии на поисковые атомы, используя наши собственные нейронные сети.

словы сапраўднага продакта)

6

Главное не забыть упомянуть, что используют ИИ - иначе сейчас без этого бабок не поднять)))

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
2

В нашем продукте AI-efficient таблицы передают AI-friendly строки в AI-compatible API, которое отправляет AI-grade JSON счастливым пользователям.

6

Да, пару лет назад обязательно бы упоминали блокчейн.

Anonymous
Anonymous
0

А где пометка "На правах рекламы"?
Рекламируют платный сервис под видом интервью айтишника, который совершил революцию) Вы аудиторию свою совсем не уважаете?
Рекламу размещать-это нормально. Не нормально делать вид, что это не реклама.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 кастрычніка 2024, 12:50

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
1

Это не спам, а реальная возможность заработать!

2

Продавцы лопат молодцы!

Вот бы еще прикрутить личного ИИ карьерного коуча-мотиватора, чтоб подбадривал через каждую сотню отосланных резюме. Не переживай, мол, твоя унция золота уже близко, главное, верить и купить подписку!

0

О, работал с Егором в МВидео, один из самых смышленых коллег на памяти, очень быстрый ум. Удачи парням!

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

Ничего ничего. И его ИИ заменит.

2

Только зачем выводить вакансии шестимесячной давности - непонятно

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
-2

Если не выводить, то 50 тысяч миллионов деци вакансий не получится. Понимать надо.

Ed Bobrovnik
Ed Bobrovnik Chief Loafing Officer в eternity ltd
0

В какой-то момент понял, что искать интервью всё сложнее и сложнее — хороших вакансий меньше, качественных фильтров везде не хватает, — рассказывает Егор.

Мы уже общались с некоторыми венчурными фондами из Варшавы, но пока не было серьёзных переговоров.

А вот идея для еще одного стартапа: все то же самое что и в первом, но по поиску серьезных переговоров. Искусственными интеллектом.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 кастрычніка 2024, 16:00

fabulius 91
fabulius 91 CEO в Предприниматель в Польше
0

Сотая платформа по поиску работу?
Я крепко присмотрелся бы к кандидату который отправил заявку по традиционной почте, идеально с рукописным мотивационным листом. Даже если там будет будет просто одно предложение "Эта заявка написана человеком".

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 кастрычніка 2024, 12:31