EPAM павялічыў колькасць вакансій у РБ, Andersen шукае стажораў. Каго наймае буйны аўтсорс?
Паглядзелі, якіх спецыялістаў пры канцы верасня — на пачатку кастрычніка наймаюць буйныя аўтсорсінгавыя кампаніі ў Беларусі (і дзе найманне па-ранейшаму замарожанае).
Паглядзелі, якіх спецыялістаў пры канцы верасня — на пачатку кастрычніка наймаюць буйныя аўтсорсінгавыя кампаніі ў Беларусі (і дзе найманне па-ранейшаму замарожанае).
EPAM патрэбныя спецыялісты па фінансах
Найманне ў EPAM у Беларусі па-ранейшаму фактычна замарожанае. Асобныя прапановы працы з’яўляюцца, але ў асноўным для нетэхнічных спецыялістаў.
Цяпер на сайце кампаніі 10 вакансій (у сярэдзіне ліпеня было толькі 5), дзе ў якасці лакацыі паказаная Беларусь. Але амаль усе прапановы так ці інакш звязаныя з фінансамі. У прыватнасці, кампаніі патрэбныя фінансавыя і бізнэс-аналітыкі, бухгалтар.
Ёсць адная вакансія для Key .NET Engineer with Azure. У апісанні вакансіі паказана, што спецыяліст будзе ўдзельнічаць у стварэнні хаба для аднаго з вядучых сусветных вытворцаў нафты. Сярод патрабаванняў — 5+ гадоў досведу працы і ўзровень англійскай ад B2 і вышэйшы.
Таксама EPAM звяртае ўвагу, што супрацоўнікі могуць «працаваць з любога пункта Беларусі, ці то вашага дома, ці то нашых офісаў у Мінску, Гродне, Брэсце, Гомелі, Магілёве або Віцебску».
iTechArt, Godel, ISsoft (амаль) не наймаюць
iTechArt у адрозненне ад EPAM наогул нікога не наймае ў Беларусі і ўжо даўно. Усе прапановы (а іх больш за 120) тычацца працы ў замежных офісах.
Аналагічная сітуацыя з вакансіямі ў Godel. Зрэшты, нават для працы ў замежных офісах у кампаніі ўсяго 9 прапаноў.
На сайце ISsoft толькі адная актуальная вакансія — для PHP Developer (Health Information Technology). У апісанні пазначана, што заказчык праекта — нью-ёркская кампанія, якая ад 2016 года займаецца неэкстраннай медыцынскай транспарціроўкай. У рамках праекта распрацоўшчык, у прыватнасці, мае распрацоўваць і падтрымліваць вэб-праграмы.
LeverX Group і Itransition наймаюць кропкава
У Itransition сітуацыя з вакансіямі лепшая. На сайце кампаніі адкрыта 16 прапаноў, дзе ў якасці лакацыі можна выбраць Беларусь.
У асноўным кампаніі патрэбныя Business Analytics and Consulting, а таксама маркетолагі і Sales-менеджары. Таксама ёсць некалькі вакансій для распрацоўшчыкаў (PHP, Node.JS, Shopify).
У апісанні вакансій паказана, што распрацоўшчыкі змогуць удзельнічаць у праектах для PayPal, Wargaming, Xerox, Philips, Adidas і Toyota. Неабходны досвед працы — 3+ гады.
LeverX Group таксама працягвае кропкава наймаць спецыялістаў у Беларусі. За апошні месяц кампанія размясціла9 вакансій на rabota.by. Кампаніі патрэбныя спецыялісты розных профіляў: праграміст, інжынер, рэкруцёр, менеджар па маркетынгу, капірайтар, SAP BTP Consultant.
У Innowise Group, Belhard, Andersen і Aston ад 40 да 80 прапаноў аб працы
Сярод самых актыўных на рынку працадаўцаў — буйны аўтсорсер Innowise Group.
Кампанія працягвае пашыраць каманду ў Беларусі і актыўна працуе. Калі ў ліпені ў кампаніі было каля 50 адкрытых вакансій, то за апошні месяц на rabota.by іх колькасць вырасла да 80.
Працаўладкаванне прапаноўваецца, у асноўным, у Мінску (80% усіх вакансій), таксама ёсць некалькі прапаноў для працы ў Віцебску, Брэсце і Магілёве.
Большая частка вакансій — для распрацоўшчыкаў, інжынераў і тэсціроўшчыкаў як больш вопытных (3-6 гадоў), так і менш вопытных (1-3 гады). Ёсць вакансіі для джуноў без вопыту (Junior Project Coordinator). Таксама кампанія працягвае запрашаць на стажыроўку распрацоўшчыкаў і QA. У некаторых вакансіях пазначанае патрабаванне «веданне нямецкай мовы».
Belhard размясціла на сайце каля 40 вакансій для спецыялістаў розных профіляў. У прыватнасці, кампаніі патрэбныя распрацоўшчыкі (Java, Flutter, Ruby, Scala, PHP, Python, C#.NET).
Яшчэ шукаюць спецыялістаў па продажах, тэсціроўшчыка вэб- і мабільных праграм, Unity распрацоўшчыка гульняў. Сярод вакансій для нетэхнічных спецыялістаў ёсць прапановы для перакладчыка, рэпетытара, выкладчыка ІТ-дысцыплін Java, Python або JS.
Сярод самых актыўных суіскальнікаў дагэтуль застаецца Andersen. На rabota.by — каля 60 прапаноў працы, апублікаваных за апошні месяц.
Што праўда, 2/3 усіх прапаноў — для стажораў. Andersen набірае іх па розных напрамках: .NET, PHP, System Analysis, Project Manager, QA Automation, Graphic Design, UІ/UX Design. Усім, хто паспяхова прайшоў стажыроўку, кампанія абяцае працаўладкаванне.
Для спецыялістаў з вопытам 3-6 гадоў-менш за 10 прапаноў. Напрыклад, кампанія шукае чалавека на пасаду кіраўніка групы лідагенерацыі (Linkedin), Database Administrator (для фінтэх-праекта). Яшчэ Andersen патрэбныя вопытныя распрацоўшчыкі (Java, Ruby, Flutter) і аналітыкі.
Распрацоўшчыкам прапаноўваюць працу над праектамі для заказчыка з ААЭ, Саудаўскай Аравіі, пастаўшчыка платформаў B2B-казіно.
А вось яшчэ адзін актыўны працадаўца — расійская кампанія Aston — знізіла актыўнасць на рынку. Калі ў ліпені на rabota.by можна было знайсці каля 90 адкрытых вакансій, то за апошні месяц кампанія размясціла каля 50 вакансій.
Верагодна, гэта звязана з тым, што частку пазіцый Aston ужо закрыла. Цікава, што большая частка адкрытых на сёння вакансій, як і ў Andersen, — для спецыялістаў без вопыту.
Так, кампанія прапаноўвае прайсці 2-месячны бясплатны анлайн-курс «QA Engineer Java» з магчымасцю наступнага працаўладкавання ў каманду. Таксама ёсць бясплатны анлайн-інтэнсіў «1C бізнэс-аналітык» з выплатай стыпендыі.
Акрамя таго, Aston праводзіць набор па кірунку CV-мэйкінгу. Кампанія заяўляе, што стажоры ў кароткія тэрміны (2 месяцы) пад «кіраўніцтвам дасведчанага ментара змогуць асвоіць «цікавую і перспектыўную прафесію CV-мэйкер. Гэта праца ў актуальнай сферы IT, пастаянны рост і развіццё ў прафесійным і матэрыяльным плане».
У апісанні некаторых вакансій пазначаны памер зарплаты. Так, каардынатару праектаў у аддзеле навучання кампанія гатовая плаціць 40 тыс. расійскіх рублёў (каля $440).
Для вопытных спецыялістаў (3-6 гадоў) таксама ёсць вакансіі: распрацоўшчыкі, спецыяліст па продажах, Delivery manager (каб развіваць маштабны банкаўскі прадукт).
белорусская фарма имеет стабильно невысокое качество, любая одиночная палата только за деньги, суставы меняют только за деньги и дофига всего еще условно-доступного можно найти. это раз.
бесплатное образование сборы с родителей не будет организовывать (а это всюду уже), еще учебники и проч. аренда - это два
Такая аренда как вы описали - это на чигладзе или по-соседству с ТЭЦ.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 кастрычніка 2024, 22:48
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
FYI: https://mstagmanager.com/news/stazhirovka-v-andersen
judgement_face.jpg
5 и 10 это в два раза увеличилось! шах и мат противникам стабильности и процветания
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 кастрычніка 2024, 14:51
ты не устала еще?
"EPAM увеличил числов вакансий в РБ"
Чёто напомнило про "Вы продаёте рыбов? "
Красивое
жесть, заплаты как 20 лет назад, с учётом инфляции в два-три раза меньше...
а зачем вам столько денег? медицина и образование бесплатное, комуналка льготная, а аренда хрущевки минске за 250
белорусская фарма имеет стабильно невысокое качество, любая одиночная палата только за деньги, суставы меняют только за деньги и дофига всего еще условно-доступного можно найти. это раз. бесплатное образование сборы с родителей не будет организовывать (а это всюду уже), еще учебники и проч. аренда - это два Такая аренда как вы описали - это на чигладзе или по-соседству с ТЭЦ.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 кастрычніка 2024, 22:48
Там, кстати, в Индии новость была, что директор и учителя принесли в жертву ученика. Норм, хорошо все, не очень токсично, а Епамчик?
Жесть. Вообще ничего интересного.