«Людзі год шукаюць працу». Як пачаткоўцы спрабуюць увайсці ў ІТ у Польшчы
Выданне «Wyborcza» расказала пра двух польскіх «увайсцішнікаў», якія спрабуюць у крызіс уладкавацца ў ІТ-кампанію.
Гісторыю «ўвайсцішнікаў» пераказаў канал Dzik Pic.
Мацей з Лодзі раней кіраваў камп’ютарным сэрвісам і праз некалькі гадоў адсутнасці плануе вярнуцца да працы ў сферы ІТ (зразумела, асвяжыўшы і дапоўніўшы свае веды на курсах).
— На жаль, водгукі хутчэй негатыўныя. Я чую словы: «Прабачце, у ІТ цяпер такі крызіс, што людзі ўжо год шукаюць працу». Некаторыя раяць мне прытрымлівацца таго, дзе я магу знайсці працу адразу. Я таксама сутыкаўся з пытаннем, чаму не адважыўся на гэта, калі ІТ-індустрыя квітнела, — распавядае Мацей.
У яго было добрае прафесійнае становішча, і пра змену працы ён нават не задумваўся. Але цяпер попыт на яго паслугі ўпаў, і таму ён і вырашыў увайсці ў айці, індустрыю, якая заўсёды была для яго сінонімам цікавых задач і высокіх заробкаў.
У падобнай сітуацыі знаходзіцца Барташ з Мазовіі, які шукае сваю першую працу ў сферы ІТ. Аднак, паводле звестак No Fluff Jobs, працэнт прапаноў для джуноў у ІТ за два гады скараціўся ўдвая. На адную аб’яву аб працы для джуна падаецца ў сярэднім 84 рэзюмэ.
Разлікі платформы паказваюць, што працэнт прапаноў працы для джуноў у ІТ у 2022 годзе быў 21,6%. У 2023 ён упаў да 10,4%, а цяпер крыху павялічыўся да 11,1%.
Самы высокі працэнт вакансій пачатковага ўзроўню можна знайсці ў катэгорыях Backend, Fullstack, Support. А па-за межамі ІТ — у продажах, абслугоўванні кліентаў і маркетынгу.
— Ужо некалькі месяцаў рынак працы цяжкі для людзей, якія шукаюць сваю першую працу, незалежна ад галіны, — кажа кіраўнік партала No Fluff Jobs Томаш Буек. — Хоць гэта праўда, што больш за ўсё ад крызісу пакутуюць пачаткоўцы, нашая справаздача «Беспрацоўе ў ІТ» паказвае: амаль 60% ІТ-спецыялістаў адгукаюцца на прапановы, якія патрабуюць менш досведу, чым у іх ёсць. Яны робяць гэта таму, што шукаць працу па вышэйшых і лепей аплачваных пасадах стала цяжэй за ранейшае. Мы спадзяемся, што будучая восень значна адаб’ецца на рынку працы.
Пры гэтым памер узнагароды, якую прапаноўваюць джунам у ІТ і сферы для «белых каўнерыкаў», практычна стаіць на месцы з мінулага года.
Так, летась медыяна ніжняга і верхняга дыяпазону заробкаў для ІТ-спецыялістаў-пачаткоўцаў складала 7-10,1 тысяч злотых нета + ПДВ па кантракце B2B (1,8-2,6 тыс. долараў).
У цяперашні час медыяна ніжняга дыяпазону застаецца нязменнай, а вось верхні дыяпазон некалькі знізіўся — да 10 тысяч злотых нета + ПДВ.
Мінімальныя змены прыкметныя і ў працы па ўмове, а працы. У 2023 годзе сярэдні дыяпазон заробкаў складаў 6-8, 6 тысячы злотых брута (1,5-2,3 тыс. долараў). На дадзены момант гэта 6-9 тысяч злотых брута.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ну это не только в Польше. Сейчас везде так. И не только с джунами. И будет так пока в США не закончатся выборы и не будут приняты стратегии, которые сделают понятным куда и как движется рынок. Так что до февраля будем страдать и есть кактус.
бог даст и у нас выборы без изменений в феврале пройдут, и всё снова стабилизируется на следующие 5 лет
А я думаю что эта неопределенность может продлиться до конца войны (по крайней мере до тех пор, пока не станет понятно к чему эта война приведет в конечном итоге), и выборы в США не смогут на это повлиять напрямую. В таких условиях стимулировать экономику сложно в т.ч. из-за инфляции: такое ощущение что все ждут дальнейшего роста цен.
Тут, я с Вами не согласен. Война и внешние конфликты это лишь отголосок внутреннего противостояния в США. Там стороны внутреннего политического конфликта очень агрессивно борются за власть, в том числе, используя любые внешние факторы, до которых могут дотянуться. А поскольку наш конкретно, айтишный, рынок с большего зависит от этой ситуации, то мы и будем самыми пострадавшими в процессе, а потом самыми выигравшими - это про тех, кто выживут эти полгода хотя бы "каля нуля". После устаканивания политики в США, все СЕО больших корпораций откроют свои "конверты", в которые умные аналитики написали дальнейшие инструкции. И всё будет. Но сейчас никто не хочет запускать в работу ни один из N глобальных конвертов, который дальше превратится в стратегию. Терпеть не могу такие периоды, но они случаются. А война, санкции и всё остальное - это просто методы. Рынок замер. И отомрёт где-то между декабрём и февралём. А до этого мы (и такие как мы по всему миру) будем есть кактус и пытаться выжить. Казалось бы, глупо, но факт: мы заработаем на любом исходе этих выборов и дальнейшего развития событий, но должно состояться событие, которое даст старт. Вот и ждём. Пройдут выборы, потом начнут вписываться на предварительных этапах, а потом включатся в полную мощь в реализацию стратегий. Предварительные действия - в декабре, на полную мощь - в феврале.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 17 верасня 2024, 22:40
США всегда были верхушкой пирамиды. И любая тряска в США отражается на каждой стране. Просто в разном процентном соотношении. Поэтому да все, что будет дальше будет зависеть от выборов в США и дальнейших действий после них