ІТ тармазіла эканоміку паўтара года. Але, выглядае, неўзабаве адпусціць

ІТ-сектар пакуль яшчэ стрымлівае рост беларускай эканомікі, але найбліжэйшымі месяцамі ўсё можа змяніцца.

12 каментарыяў

За пяць месяцаў гэтага года беларуская эканоміка вырасла на 5,1% да 91,5 млрд рублёў. Унёсак сектара «інфармацыя і сувязь» у прырост ВУП працягвае заставацца адмоўным. За студзень–май — мінус 0,1%.

Гэта найгоршы паказчык сярод усіх асноўных відаў дзейнасці. ІКТ адзіны сектар, які выйшаў «у мінус» за пяць месяцаў.

ІКТ-сектар ужо паўтара года альбо паскарае падзенне беларускай эканомікі, альбо стрымлівае яе рост. Апошні раз індустрыя спрацавала ў плюс для эканомікі ў студзені-лістападзе 2022 года. 

Тым не менш ад пачатку 2024 прыкметная характэрная тэндэнцыя: адмоўны ўнёсак ІКТ-індустрыі ў тэмп росту ВУП прыкметна скарачаецца: студзень–снежань 2023 — мінус 0,9%, студзень 2024 — мінус 0,3%, студзень-сакавік 2024 — мінус 0,1%

Пачала зноў расці і доля ІКТ у ВУП. Калі па выніках студзеня гэтага года доля была 3,8%, то па выніках студзеня-мая — ужо 4,5%

Адначасова запаволілася хуткасць падзення валавога дабаўленага кошту ІКТ-сектара (розніца паміж выдаткамі на вытворчасць і канчатковым коштам прадукту — заўв. dev.by): студзень-снежань 2023 — мінус 14,6%, студзень 2024 — мінус 5,8%, студзень-май — мінус 1,3%.

Фактар расійскага рынку

Эканамістка даследчага праекта BEROC Анастасія Лузгіна вылучае два фактары, якія адбіваюцца на паказчыках уплыву ІТ-індустрыі на эканоміку.

Па-першае, уплывае нізкая база мінулага года. У 2023 годзе, асабліва ў першай палове, сектар ІКТ прыкметна асеў. На фоне моцнага падзення ІКТ летась паказчыкі гэтага года выглядаюць лепш. 

Па-другое, паводле слоў эканамісткі, ІТ-галіна прыстасоўваецца да новых умоў працы, шукае новыя каналы паставак ІТ-паслуг, у тым ліку ў Расіі.

— Расійскі ІТ-рынак знаходзіцца на піку росту і з’яўляецца адным з драйвераў эканамічнага росту. У сувязі з сыходам шэрагу заходніх кампаній, накладаннем санкцый паўстаў попыт на распрацоўку ўласнага софту, праграм, тэхналогій. І расійскія кампаніі скарысталіся для гэтага ў тым ліку беларускім рынкам.

Паводле ацэнак аналітыкаў Strategy Partners, у 2023 годзе аб’ём расійскага ІТ-рынку перавысіў 36 млрд долараў, у 2024 годзе ён складзе каля 40 млрд долараў. Да 2023 года, паводле прагнозаў, ён будзе расці на 12%+ на год.

За кошт адаптацыі ІТ-кампаній да новых умоў спад ІТ-сектара паступова згасае. І ў наступныя кварталы, цалкам магчыма, унёсак ІТ-галіны ў рост беларускай эканомікі зноў стане станоўчым, — адзначыла Анастасія Лузгіна. 

У кампаній ІТ і сувязі становіцца больш грошай?

Па выніках мінулага года кампаніі ІКТ атрымалі больш за 10 млрд рублёў выручкі. Але ў параўнанні з 2022 годам выручка ўпала на 3,4%.

Сёлета сітуацыя змянілася. За студзень–красавік выручка ў ІКТ вырасла адносна такога ж перыяду мінулага года амаль на 8%. Дзякуючы гэтаму сектар больш не ў ліку аўтсайдараў па дынаміцы выручкі. 

Складана сказаць, якая тут роля кампаній з расійскім капіталам, але і ў іх грошай становіцца больш. 

Напрыклад, расійская Lesta Games атрымала летась выручку 22 млрд расійскіх рублёў (каля 250 млн долараў). Па выніках 2022 года выручка меркавана была амаль у два разы меншпй — каля 12 млрд расійскіх рублёў (больш за 130 млн долараў).

Выручка інтэрнэт-холдынгу VK у 2023 годзе павялічылася на 36% да 2022 года і склала 132,8 млрд расійскіх рублёў (1,5 млрд долараў).

Ці выжыве аўтсорс у Еўропе? ІТ-заказы разлятаюцца ў цёплыя краіны
Па тэме
Ці выжыве аўтсорс у Еўропе? ІТ-заказы разлятаюцца ў цёплыя краіны
На каго працаваць, калі не на Захад і не на РФ? Тры гісторыі пра альтэрнатыву
Па тэме
На каго працаваць, калі не на Захад і не на РФ? Тры гісторыі пра альтэрнатыву
У ІТ усплёск звальненняў — зноў больш за 1000 чалавек на месяц
Па тэме
У ІТ усплёск звальненняў — зноў больш за 1000 чалавек на месяц
Ещё 10+ бизнесов, которые закрыли офисы в Беларуси в 2024
По теме
Ещё 10+ бизнесов, которые закрыли офисы в Беларуси в 2024
ААЭ, Расія, Турцыя. У ПВТ 43 новыя рэзідэнты
Па тэме
ААЭ, Расія, Турцыя. У ПВТ 43 новыя рэзідэнты

Читать на dev.by