ІТ тармазіла эканоміку паўтара года. Але, выглядае, неўзабаве адпусціць
ІТ-сектар пакуль яшчэ стрымлівае рост беларускай эканомікі, але найбліжэйшымі месяцамі ўсё можа змяніцца.
ІТ-сектар пакуль яшчэ стрымлівае рост беларускай эканомікі, але найбліжэйшымі месяцамі ўсё можа змяніцца.
За пяць месяцаў гэтага года беларуская эканоміка вырасла на 5,1% да 91,5 млрд рублёў. Унёсак сектара «інфармацыя і сувязь» у прырост ВУП працягвае заставацца адмоўным. За студзень–май — мінус 0,1%.
Гэта найгоршы паказчык сярод усіх асноўных відаў дзейнасці. ІКТ адзіны сектар, які выйшаў «у мінус» за пяць месяцаў.
ІКТ-сектар ужо паўтара года альбо паскарае падзенне беларускай эканомікі, альбо стрымлівае яе рост. Апошні раз індустрыя спрацавала ў плюс для эканомікі ў студзені-лістападзе 2022 года.
Тым не менш ад пачатку 2024 прыкметная характэрная тэндэнцыя: адмоўны ўнёсак ІКТ-індустрыі ў тэмп росту ВУП прыкметна скарачаецца: студзень–снежань 2023 — мінус 0,9%, студзень 2024 — мінус 0,3%, студзень-сакавік 2024 — мінус 0,1%.
Пачала зноў расці і доля ІКТ у ВУП. Калі па выніках студзеня гэтага года доля была 3,8%, то па выніках студзеня-мая — ужо 4,5%.
Адначасова запаволілася хуткасць падзення валавога дабаўленага кошту ІКТ-сектара (розніца паміж выдаткамі на вытворчасць і канчатковым коштам прадукту — заўв. dev.by): студзень-снежань 2023 — мінус 14,6%, студзень 2024 — мінус 5,8%, студзень-май — мінус 1,3%.
Эканамістка даследчага праекта BEROC Анастасія Лузгіна вылучае два фактары, якія адбіваюцца на паказчыках уплыву ІТ-індустрыі на эканоміку.
Па-першае, уплывае нізкая база мінулага года. У 2023 годзе, асабліва ў першай палове, сектар ІКТ прыкметна асеў. На фоне моцнага падзення ІКТ летась паказчыкі гэтага года выглядаюць лепш.
Па-другое, паводле слоў эканамісткі, ІТ-галіна прыстасоўваецца да новых умоў працы, шукае новыя каналы паставак ІТ-паслуг, у тым ліку ў Расіі.
— Расійскі ІТ-рынак знаходзіцца на піку росту і з’яўляецца адным з драйвераў эканамічнага росту. У сувязі з сыходам шэрагу заходніх кампаній, накладаннем санкцый паўстаў попыт на распрацоўку ўласнага софту, праграм, тэхналогій. І расійскія кампаніі скарысталіся для гэтага ў тым ліку беларускім рынкам.
Па выніках мінулага года кампаніі ІКТ атрымалі больш за 10 млрд рублёў выручкі. Але ў параўнанні з 2022 годам выручка ўпала на 3,4%.
Сёлета сітуацыя змянілася. За студзень–красавік выручка ў ІКТ вырасла адносна такога ж перыяду мінулага года амаль на 8%. Дзякуючы гэтаму сектар больш не ў ліку аўтсайдараў па дынаміцы выручкі.
Складана сказаць, якая тут роля кампаній з расійскім капіталам, але і ў іх грошай становіцца больш.
Напрыклад, расійская Lesta Games атрымала летась выручку 22 млрд расійскіх рублёў (каля 250 млн долараў). Па выніках 2022 года выручка меркавана была амаль у два разы меншпй — каля 12 млрд расійскіх рублёў (больш за 130 млн долараў).
Выручка інтэрнэт-холдынгу VK у 2023 годзе павялічылася на 36% да 2022 года і склала 132,8 млрд расійскіх рублёў (1,5 млрд долараў).
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
ВВП 10 лет назад был 78.9 млрд долларов. С учетом инфляции доллара за последние 10 лет 24% ввп должен быть около 100 млрд с нулевым ростом. Если за 5 месяцев 91.5/3.2 = 28.6, то в год получаем 68.6 млрд.
100 против 68.6. О каком росте идет речь? Это похоже на временное ускорение на коротком участке.
в долларах если считать то конечно будет отрицательный рост, он же скоро рухнет. вы в рублях посчитайте - в 2014 году 1 рубль был равен 1 доллар, а сейчас рост ВВП в 3.2 раза
А в 1980 - 60 копеек. Но не для всех.
а к 2010-му упал до 50 копеек. я записала - Петр Петрович Прокопович по телевизору предупреждал население "математически расчитаная цена доллара 50 копееек". скоро в америке будет крах доллара и экономики, наши экономисты все четко рассчитали
у меня одни знакомые даже тогда все доллары свои продали, поменяли на рубли и вложили в холодильники, стиральные машины и сели ждать пока рухнет доллар. Еще не отзванивались удалось ли дождаться. Президент с прокоповичем введь врать не могут, это по телевизору ведь сказали
Поменять западных заказчиков на российских - такая себе перспектива.
Да и цифры в статье именно об этом говорят...
Долго еще будет тянутся к показателям 2021 года наша айтишечка.
В теории российские компании могли бы способствовать развитию белорусского рынка айти. Но в таком случае придется привязаться к российскому рублю, а вот его перспективы пока туманны.
Простите, а можно поподробнее расписать мысль, каким образом российские компании могут поспособствовать развитию беларусского айти рынка?
По моей информации в России рынка айти, как такового нет. Есть компании, присосавшиеся в той или иной форме к госбюджету и вопрос их существования зависит от людей, распределяющих бюджет. Небольшие компании в вольном плавании в рассчет не берём, там "не до жиру, быть бы живу".
Возможно, у вас есть другая информация. Было бы интересно ее услышать с цифрами и именами. Спасибо.
хотелось бы понять что вкладывается в слово "развитие"
А каким боком тут именно рубль? Да хоть в ракушках пусть платят. Лишь бы их можно было поменять на материальные блага.
Дело не в чем платят, а
1 Сколько
2 Перспектива такого сотрудничества
ракушки всегда можно было поменять на блага доступные на острове, где проживает племя. с ракушками за пределами острова беда, не ценят валюту папуасов
в этом проблема ракушек - не везде можно их использовать в качестве платежного средства. В какой нибудь америке отсталой, в каком нибудь ню ерке диком - может и можно. А дальше вот - не знаю, не знаю