ААЭ, Расія, Турцыя. У ПВТ 43 новыя рэзідэнты
Назіральная рада Парка высокіх тэхналогій зарэгістравала ў якасці рэзідэнтаў 43 кампаніі. Гэта другі набор у 2024 годзе.
Назіральная рада Парка высокіх тэхналогій зарэгістравала ў якасці рэзідэнтаў 43 кампаніі. Гэта другі набор у 2024 годзе.
Паводле інфармацыі прэс-службы ПВТ, новымі рэзідэнтамі сталі кампаніі, якія распрацоўваюць рашэнні для сфер адукацыі і навукі, фінтэху і электроннай камерцыі, транспарту і лагістыкі, энергетыкі, блакчэйну, штучнага інтэлекту і інш.
Больш як 10 рэзідэнтаў створаныя з прыцягненнем замежнага капіталу, у іх ліку кампаніі з ААЭ, Расіі і Турцыі.
У студзені гэтага года новымі рэзідэнтамі сталі 43 кампаніі. З улікам двух набораў у ПВТ сёлета ўвайшлі 87 новых рэзідэнтаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.