Ягораў прапанаваў прызнаць легітымнасць рэжыму Лукашэнкі “ў пэўным сэнсе”

3 жніўня, Позірк. Сітуацыя ў Беларусі ўвайшла ў доўгатэрміновую стадыю зменаў, дэмсілам неабходна думаць над перспектывамі на дзесяць і болей гадоў наперад. Сённяшняя стратэгія дэмсілаў гэтаму не адпавядае, спадчына 2020 года больше не працуе, заявіў спікер Каардынацыйнай рады другога склікання (цяпер працуе трэцяе), палітолаг Андрэй Ягораў на двухдзённай канферэнцыі “Новая Беларусь 2024”, якая адкрылася ў Вільнюсе 3 жніўня.
“За гэтыя гады мы сталі значна далей ад зменаў. Выбары ў Каардынацыйную раду паказваюць, што палітычнае поле звузілася да десяткаў тысячаў прыхільнікаў пераменаў у Беларусі і гэта нашая рэальнасць”, — лічыць Ягораў.
Паводле яго слоў, дэлегітымацыі рэжыму Лукашэнкі не адбылося, легітымнасць рэжыму ў вачах саміх беларусаў унутры краіны расце, няма рэсурсаў для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці, ціск і санкціі не прывялі да эканамічнага абвалу рэжыму. Не адбылося і міжнароднага прызнання дэмсілаў у якасці альтэрнатыўнага ўраду з боку Захада, лічыць Ягораў.
На яго думку, дэмсілам “трэба радыкальна мяняць стратэгічныя падыходы”. Ён прапанаваў прызнаць легітымнасць “у пэўным сэнсе” таго, што адбываецца ў Беларусі.
“Я б абмяняў прысутнасць еўрапейскіх паслоў у Беларусі, калі гэта дазваляе вызваляць палітычных вязняў у масавым парадку”, — заявіў Ягораў, верагодна, маючы на ўвазе вяртанне ў Мінск амбасадараў краін ЕС. На яго думку, “пытанне вызвалення палітвязняў павінна быць галоўнай умовай любога супрацоўніцства і перамоваў, якія могуць быць з рэжымам”, нават калі гэтыя перамовы дададуць рэжыму легітымнасці.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і найбуйнейшай фракцыі ў Каардынацыйнай радзе, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, адказваючы на гэтую прапанову, падкрэсліў, што не гатовы прызнаваць прэзідэнтам Беларусі чалавека, які здзяйсняе злачынствы, даваў загады забіваць беларусаў, працягвае іх катаваць і знішчае беларускую дзяржаўнасць.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаГістарычны досвед Беларусі і Ірландыі ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці падобны — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ верасні колькасць занятых у эканоміцы зменшылася амаль на 11 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь і Манголія заключылі 17 пагадненняў на 50 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года на аб'ектах АПК згарэла або пацярпела 36 адзінак сельгастэхнікі — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 32 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа 25 дзён кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 900 спробаў незаконнай міграцыі з беларускайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



