Прадстаўнік Мінска, які падтрымлівае Крэмль у вайне супраць Украіны, выказаў занепакоенасць ростам колькасці канфліктаў у свеце

19 лістапада, Позірк. За апошнія 15 гадоў колькасць ваенных канфліктаў у свеце падвоілася, а ў 2025 годзе “зафіксаваная іх максімальная колькасць з 1946 года”, заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі Уладзімір Белы 19 лістапада ў Мінску на VIII Міжнароднай вайскова-навуковай канферэнцыі “Прыкладныя аспекты навуковай дзейнасці ў галіне абароны і бяспекі дзяржавы”.
“Асабліва імкліва павялічваецца колькасць міждзяржаўных ваенных канфліктаў. Такая дынаміка выклікае асаблівую занепакоенасць”, — цытуе военачальніка прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле слоў Белага, акрамя “беспрэцэдэнтнай з часоў Другой сусветнай вайны” колькасці ваенных канфліктаў трываласць сусветнага парадку і глабальнай бяспекі падрывае “шэраг дэстабілізацыйных працэсаў”. Асноўнымі ён назваў “нарастанне пагроз палітычнага гвалту, экстрэмізму, разбалансаванасць сусветнай эканомікі, аслабленне ўплыву міжнародных інстытутаў бяспекі”, а таксама “геапалітычную канфрантацыю і міжблокавае супрацьстаянне”.
У такіх абставінах, заявіў ён, “нават цалкам паспяховая дзяржава” можа за “лічаныя месяцы і нават дні” ператварыцца ў “арэну жорсткай узброенай барацьбы, стаць ахвярай замежнай ваеннай інтэрвенцыі, занурыцца ў бездань хаосу, гуманітарных катастроф і грамадзянскай вайны”.
Таму, сказаў начальнік Генштаба УС, галоўным кірункам працы “вайсковых спецыялістаў, <…> вайсковых навукоўцаў” робіцца вызначэнне “адэкватнай стратэгіі нейтралізацыі ўнутраных і знешніх пагроз ваеннай бяспецы дзяржавы, базісам для якіх выступае аб’ектыўны ўлік тэндэнцый трансфармацыі характару ўзброенай барацьбы”.
Паводле інфармацыі Мінабароны, мэта згаданага форуму заключаецца ў тым, каб прадставіць вынікі даследаванняў актуальных праблем вайсковай навукі і тэхнікі, аналіз існых і перспектыўных выклікаў у галіне абароны і бяспекі дзяржавы, а таксама вызначыць магчымыя шляхі іх вырашэння.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў арміі РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў.
Паводле даных журналістаў-расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.


- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаНайлепшая дынаміка росту ВРП за дзесяць месяцаў — у Брэсцкай вобласці, найгоршая — у ВіцебскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНезалежнасць суддзяў у Беларусі ёсць канстантай, сцвярджае ЛукашэнкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2026 года пабудавана на 9,2% менш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

