Пракуратура выявіла шматлікія парушэнні ў школьных сталовых Магілёва

19 лістапада, Позірк. Шматлікія парушэнні патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства выявіла пракуратура Магілёва разам з “прадстаўнікамі зацікаўленых ведамстваў” падчас праверкі арганізацыі школьнага харчавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Прадстаўніца нагляднага органа, відэакаментарый якой апублікавала прэс-служба Генеральнай пракуратуры, паведаміла, што парушэнні праявіліся “ў выглядзе невыканання тэхналогіі прыгатавання страў; неправядзення арганалептычнай ацэнкі якасці страў; неналежнага аснашчэння абсталяваннем, посудам, інвентаром; недатрымання асабістай гігіены работнікамі; неналежнага санітарнага стану памяшканняў і абсталявання”.
Адзначаецца, што “ў правераных установах агульнай сярэдняй адукацыі горада не праведзеная змена санітарнага адзення супрацоўнікаў харчаблока, дапушчана сумеснае захоўванне асабістага і санітарнага адзення, захоўванне харчовай прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасці” ды інш.
Па фактах выяўленых парушэнняў будуць зробленыя захады пракурорскага рэагавання.
17 лістапада Камітэт дзяржкантролю паведаміў пра выяўленне пратэрмінаваных прадуктаў, а таксама прадуктаў, якія не адпавядаюць патрабаванням да дзіцячага харчавання, падчас праверкі школьных сталовых у Бешанковіцкім і Гарадоцкім раёнах (Віцебская вобласць).
У дзвюх школах было знойдзена 7,6 кг свініны і 4,2 кг таматаў са скончаным тэрмінам прыдатнасці.
Акрамя таго, у выніку праверак у названых раёнах з абароту вынялі сок, алей, харчовы канцэнтрат кісялю і вараную каўбасу, склад якіх не адпавядаў патрабаванням да прадуктаў для харчавання дзяцей і падлеткаў.
Тавары на суму 4,6 тыс. рублёў вернутыя пастаўшчыкам.
31 сакавіка паведамлялася пра распачатую крымінальную справу праз крадзеж прадуктаў са школьных сталовых Брэста. Паводле звестак Генеральнай пракуратуры, загадчыкі вытворчасці дзвюх школ уступілі ў змову з кухоннымі работнікамі, кухарамі і кіроўцамі, якія перавозілі прадукты. Са студзеня да 24 сакавіка яны арганізавалі памяншэнне нормаў гатовай прадукцыі для школьнікаў пяці ўстаноў адукацыі, а ўтвораныя няўлічаныя лішкі кралі. Шкода склала не менш за 4,9 тыс. рублёў. Праверка таксама выявіла шматлікія парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства.
1 верасня харчаванне ў школах падаражэла на 5% на падставе рашэння ўрада. Кошт будзе расці штогод “аўтаматычна з улікам змянення рознічных цэн на прадукты харчавання”.
Папярэдні раз школьнае харчаванне даражэла 1 кастрычніка 2025 года (таксама на 5%).
У 2025–2026 гадах кошт школьнага харчавання складаў ад 2,08 да 3,29 рубля на дзень у залежнасці ад рэгіёна, базавых нормаў харчавання і выкарыстання падвышальных каэфіцыентаў.

- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2026 года пабудавана на 9,2% менш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


