Ксяндза Парахневіча не змаглі асудзіць за “здраду дзяржаве”, прыгаварылі да 3 гадоў зняволення паводле іншага артыкула — СМІ

3 лістапада, Позірк. 66-гадовы пробашч парафіі ў Альковічах (Вілейскі раён Мінскай вобласці) ксёндз Анатоль Парахневіч прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе katolik.life на падставе атрыманай ад вернікаў інфармацыі.
Згодна з данымі парталу, вырак быў вынесены ў кастрычніку, дакладная дата невядомая. Працэс праходзіў не ў Мінску, як паведамлялася раней, а ў судзе Вілейскага раёну. Пасяджэнні былі ў закрытым рэжыме, “таму ў судовую залю нікога не прапускалі і сутнасць справы застаецца невядомай”.
Паводле звестак вернікаў, нават кіраўніцтва курыі не ведае, у чым менавіта абвінавацілі святара.
Паведамляецца, што паводле першапачатковага абвінавачання ў “здрадзе дзяржаве” ксяндза не змаглі асудзіць, справа была перакваліфікаваная на мякшэйшыя “абразу ўлады і экстрэмізм” (артыкулы не удакладняюцца). Апрача прызначэння тэрміну пазбаўлення волі суд таксама пастанавіў спагнаць са святара буйны штраф.
Як адзначае СМІ, Парахневіч не прызнаў віну і палічыў вырак несправядлівым. Выснова робіцца з таго, што ён, наколькі вядома вернікам, абскардзіў рашэнне суда. Таксама маюцца звесткі пра тое, што парафіяне заступаліся за пробашча — напісалі калектыўны зварот з просьбай вызваліць ксяндза.
Пра затрыманне Парахневіча паведамлялася 16 сакавіка. Паводле звестак праваабаронцаў, у сярэдзіне сакавіка было затрымана яшчэ шэсць хрысціянскіх вернікаў, з іх двое — прэсвітары евангельскіх цэркваў. Тады паведамлялася наступнае: “Вядома, што двух затрыманых вызвалілі пасля допытаў, чацвёра дагэтуль застаюцца за кратамі”.
1 чэрвеня Парахневіч быў прызнаны палітвязнем.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года стасункі паміж уладамі ў Мінску і Рымска-каталіцкім касцёлам у Беларусі ўскладніліся ў сувязі з тым, што многія каталіцкія іерархі і вернікі адкрыта выступілі супраць хвалі гвалту і рэпрэсій, якія рушылі ўслед за масавымі пратэстамі. Некаторыя святары прайшлі праз затрыманні, суды і арышты паводле палітычных матываў, асобныя былі вымушаныя пакінуць Беларусь.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВялікая палата ЕСПЧ вынесе рашэнні па трох справах аб выправаджэнні мігрантаў на мяжы Беларусі з ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць заяў у "Адно акно" паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу ў 2026 годзе вырасла на 61% — Мінюст (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


