Мінск 10:10

Вольна наведваць лясы можна толькі ў трох раёнах у цэнтральнай частцы Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

6 кастрычніка, Позірк. Вольна наведваць лясы можна толькі ў трох раёнах у цэнтральнай частцы Беларусі, сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Гаворка пра Барысаўскі, Крупскі і Смалявіцкі раёны Мінскай вобласці.

На паўднёвым усходзе краіны — у Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Кармянскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці — захоўваецца поўная забарона на наведванне лясоў.

У астатніх 110 раёнах Беларусі дзейнічаюць абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры, збор ягад ды грыбоў.

Падзяліцца: