Мінск 21:09

Для вызваленых палітвязняў сабрана амаль 37 тыс. еўра

Ілюстрацыя: BySol

20 верасня, Позірк. 36.746 еўра сабрана за чатыры дні ў рамках экстраннага збору фонду салідарнасці BySol для 25 вызваленых 16 верасня палітвязняў, вынікае са звестак на яго старонцы.

Як адзначаў “Позірк”, заяўленыя 25 тыс. еўра (па 1 тыс. кожнаму вызваленаму) былі сабраныя менш чым за шэсць гадзін пасля адкрыцця збору.

Збор будзе актыўны да 16 кастрычніка.

Абвешчаны фондам “Краіна для жыцця” збор на падтрымку шэлтараў у Вільнюсе прасоўваецца менш паспяхова: з запытаных 10 тыс. еўра сабрана 4.201.

16 верасня па выніках перамоў у Мінску спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі вызвалена 25 палітвязняў. Яны былі вывезены ў Літву. 18 верасня дзесяць з іх прыбылі ў Польшчу.

Падзяліцца: