Золатавалютныя рэзервы Беларусі за жнівень выраслі на 7,38% і перавысілі 15,2 млрд долараў

3 верасня, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 верасня 2026 года склалі 15 млрд 243,3 млн долараў у эквіваленце, сведчаць папярэднія даныя Нацыянальнага банка.
Золатавалютныя рэзервы за жнівень павялічыліся на 1 млрд 47,8 млн долараў, або на 7,38% (на 1 жніўня складалі 14 млрд 192,7 млн; на 1 студзеня — 14 млрд 423 млн).
Манетарнае золата ў структуры золатавалютных рэзерваў на пачатак восені склала 7 млрд 913,5 млн долараў (+932,6 млн за месяц; +13,36%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 412,1 млн (+9,3 млн; +0,66%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 917,6 млн (+108,7 млн; +1,87%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
Такім чынам, на рост ЗВР у жніўні ў першую чаргу паўплывала павелічэнне манетарнага золата ў структуры золатавалютных рэзерваў.


- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа трэці квартал 2026 года вырасла доля занятых у эканоміцы жанчын і гарадскога насельніцтва — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал за пяць гадоў зменшыліся ў 1,55 раза — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
