Лукашэнка анансаваў чарговую сустрэчу з Пуціным

25 жніўня, Позірк. Чарговую сустрэчу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным анансаваў Аляксандр Лукашэнка 25 жніўня ў Мінску на сустрэчы з першым намеснікам старшыні ўрада РФ Дзянісам Мантуравым.
“З прэм’ер-міністрам Расіі мы сустрэнемся ў найбліжэйшы час. І з прэзідэнтам Расіі таксама сустрэнемся і абмяркуем тыя пытанні, якія мы не зможам (з Мантуравым. — “Позірк”.) узгадніць”, — цытуе палітыка яго прэс-служба. Даты будучых сустрэч ён не назваў.
Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь “у адрозненне ад усіх іншых краін, якія, натуральна, сябры Расіі, але не хочуць публічна нешта там агучваць”, не адхрышчваецца “ні ад якіх зручных, нязручных пытанняў”.
“Мы проста кажам, што лічым за гонар супрацоўнічаць з Расіяй, і будзем супрацоўнічаць. У гэтым можаце не сумнявацца. Справа не ў тым, што сітуацыя нас да гэтага падштурхоўвае. А справа ў тым, што мы гэты курс вызначылі даўно, некалькі дзясяткаў гадоў таму — і свята яго прытрымліваемся”, — сказаў ён.
Апошні раз Лукашэнка сустракаўся з Пуціным каля двух месяцаў таму ў рэзідэнцыі апошняга на Валдаі (Наўгародская вобласць).
Увечары 26 чэрвеня прэс-служба беларускага палітыка паведаміла пра пачатак яго візіту ў РФ. Пазней стала вядома пра яго сустрэчу з Пуціным. 27 чэрвеня было заяўлена, што Лукашэнка і Пуцін “працягваюць размаўляць”. Падрабязная інфармацыя пра змест іх перамоў не публікавалася. З заявамі яны не выступілі, пратакольныя фота таксама не былі апублікаваныя.
Беларускі бок заяўляў, што ў “перамоўным парадку дня актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў розных сферах, рэалізацыя сумесных праектаў”, а таксама “міжнародная тэматыка і абстаноўка ў рэгіёне”.
Прэс-служба Пуціна абмежавалася адным сказам: “Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі парадак дня Саюзнай дзяржавы, гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне і рэалізацыю сумесных праектаў у галіне эканомікі, а таксама пытанні, звязаныя з рэгіянальнай бяспекай”.
2 чэрвеня паведамлялася пра чарговую тэлефонную размову Лукашэнкі і Пуціна.
Лукашэнка і Пуцін таксама сустракаліся у Астане (Казахстан) у рамках саміту Еўразійскага эканамічнага саюза, які праходзіў 28–29 траўня. Перад гэтым яны размаўлялі па тэлефоне 15 траўня — абмяркоўвалі, як заяўлялася, пытанні эканомікі і абароны.
9 траўня Лукашэнка ўдзельнічаў у мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі ў Маскве. У рамках візіту таксама адбылася яго асабістая сустрэча з Пуціным.
12 красавіка яны абмяркоўвалі па тэлефоне “актуальныя пытанні двухбаковай супрацы”, у тым ліку “ў гандлёва-эканамічнай сферы”. Да таго ў 2026 годзе Лукашэнка і Пуцін, згодна з паведамленнямі іх прэс-службаў, стэлефаноўваліся 21 сакавіка, 8 і 19 лютага.

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені–жніўні 2026 года нехарчовыя тавары найхутчэй даражэлі ў Мінску, паслугі — у Гродзенскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні знізіўся на 1,3%, з пачатку 2026 года — вырас на 2,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за паўгода колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў звольнена на 7,3% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавышае 6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

