“Белавія” мяняе план палётаў з-за абмежаванняў у РФ
11 жніўня, Позірк. “У сувязі з абмежаваннямі на выкарыстанне паветранай прасторы Расіі” авіякампанія “Белавія” “вымушана ўносіць змены ў аператыўны план палётаў”, паведамляе нацыянальны перавозчык.
Для забеспячэння бяспекі паветраныя судны аблятаюць закрытыя зоны, на асобных напрамках таксама ажыццяўляюцца тэхнічныя пасадкі для дазапраўкі, гаворыцца ў рэлізе. Гэтыя меры адбіваюцца на палётнай праграме ў цэлым і цягнуць за сабой як затрымкі, так і карэкціроўкі ў раскладзе.
Пасажыраў просяць у бліжэйшыя дні правяраць актуальны статус рэйса ў раздзеле “Табло вылету-прылёту” на сайце авіякампаніі і аэрапорта вылету.
Прычыны абмежаванняў кампанія не ўзгадвае.
Авіяцыйныя ўлады Расіі рэгулярна закрываюць паветраную прастору з-за нападаў дронаў з боку Украіны ў адказ на агрэсіўныя дзеянні Крамля, які больш за чатыры гады вядзе поўнамаштабную вайну супраць украінскага народа.
Мінск падтрымлівае Крэмль у развязанай ім у лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка

