Праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ 13 чалавек

31 ліпеня, Позірк. Праваабарончая супольнасць Беларусі 31 ліпеня прызнала палітычнымі вязнямі яшчэ 13 чалавек, вынікае з супольнай заявы, апублікаванай у тым ліку на сайце цэнтра “Вясна”.
Адпаведны статус нададзены прыгавораным да пазбаўлення волі Аксане Вальвачовай (арт. 361 і 368 КК), Генадзю Карнееўцу (арт. 342, 368, 367, 188), Кірылу Сліўцу (арт. 361); да абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу (усе адбываюць пакаранне) — Юрыю Дашкевічу (арт. 368 і 369), Дзмітрыю Мязяку (арт. 367), Івану Літвіну (арт. 342).
Палітвязнямі таксама прызнаныя змяшчаныя пад варту і пазбаўленыя волі на падставе абвінавачанняў ува ўзаемадзеянні з “экстрэмісцкімі фармаваннямі” і ажыццяўленні свабоды выказвання меркаванняў — Алесь Масюк, Павел Севасцьян, Віктар Марчык, Віталіна Міхаленя, Андрэй Печань, Андрэй Гарбанаў, Вадзім Багданаў.
Праваабаронцы заявілі, што лічаць пераслед і пазбаўленне волі гэтых людзей палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй свабоды выказвання меркаванняў і мірных сходаў.
Аўары дакумента зноў заклікалі ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, спыніць палітычныя рэпрэсіі, дэкрыміналізаваць дыфамацыйныя правапарушэнні і скасаваць артыкулы КК, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі ПЭН, Lawtrend.
На 31 ліпеня ў Беларусі 875 чалавек прызнаныя палітвязнямі.
Даведка “Позірку”:
- арт. 188 — паклёп;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы;
- арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 2,8 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі выпушчана амаль 20,9 млн банкаўскіх картакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 7,2 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ чэрвені працэнтныя стаўкі па крэдытах знізіліся да 10,21% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



