У Беларусі мадэрнізаваны зенітны ракетны комплекс “Аса”

21 ліпеня, Позірк. У рамках абнаўлення зенітнага ракетнага комплексу “Аса” спецыялісты 2566-га завода па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення (Барысаў, Мінская вобласць) “правялі глыбокую мадэрнізацыю транспартна-зараджальнай машыны 9Т217 да ўзроўню 9Т217-1Б”, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта.
Адзначаецца, што гэтая частка комплексу прызначаная для “пагрузкі зенітных кіраваных ракет 9M33М2(М3) у баявую машыну, транспартавання па ўсіх відах дарог і бездаражы, часовага захоўвання боекамплекта”.
У выніку мадэрнізацыі “цалкам замененае грузапад’ёмнае абсталяванне, рэалізаваная функцыя дыстанцыйнага кіравання кранам, замененыя сродкі радыёсувязі”.
“Выраб пераведзены на сучаснае шасі МАЗ-5316 з колавай формулай 4×4, што дазволіла значна падвысіць эксплуатацыйныя характарыстыкі машыны і павялічыць колькасць зенітных кіраваных ракет, якія яна перавозіць”, — заяўляе Дзяржкамваенпрам.
ЗРК “Аса” распрацоўваўся ў СССР з 1960 года, вытворчасць базавай мадэлі пачалася ў 1970-м.
Далёкасць паражэння ракет 9M33М2 і 9M33М3, якія выкарыстоўваюцца ў беларускім войску, — да 10 і да 15 кіламетраў адпаведна, вышыня паражэння — да 5 і да 12 км. Згодна з тактыка-тэхнічнымі характарыстыкамі, абедзве ракеты здольныя збіваць цэлі, што рухаюцца з хуткасцю да 500 метраў на секунду (1.800 км/г).
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЭксперты назвалі "кіраваную перадачу ўлады зверху" найбольш верагодным сцэнарыем сыходу Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



