Памерла пісьменніца Святлана Курс

20 ліпеня, Позірк. Пра смерць беларускай пісьменніцы Святланы Курс паведаміла 20 ліпеня Беларуская асацыяцыя журналістаў, а таксама знаёмыя аўтара ў сацыяльных сетках.
54-гадовая Курс (Ева Вежнавец) пражывала ў Варшаве. Лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца 2021 года за аповесць “Па што ідзеш, воўча?”
У 2025 годзе ў літаратара быў дыягнаставаны рак яечніка з метастазамі ў брушыну і лімфатычныя вузлы.
“Ужо некалькі тыдняў я адчувала, што з маім целам нешта не так: цяжар у жываце, здушванне мачавога пузыру, стомленасць. Я лячылася ад запалення — але гэта быў анкалагічны асцыт. Усе астатнія органы ў мяне здаровыя — ныркі, печань, сэрца, лёгкія — і менавіта таму ўрачы маюць спадзеў: шанец на лячэнне, на працяг жыцця”, — адзначала тады пісьменніца.
Быў абвешчаны збор у падтрымку пісьменніцы.
21 чэрвеня Курс напісала на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”: “Я выжыла ў вельмі цяжкім туры з пачатку красавіка. <…> Барацьба не скончаная, хвароба мая моцная і разумная”.
Пісьменніца Святлана Курс: Беларусы сёння — гэта сціснутая спружына
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка



