Інфляцыя з пачатку года склала 2,9%, у гадавым вымярэнні — 4,3%

10 ліпеня, Позірк. Спажывецкія цэны ў чэрвені 2026 года павялічыліся на 0,3%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Харчовыя тавары за месяц падаражэлі на 0,3%, нехарчовыя — на 0,1%, паслугі — на 0,8%.
У параўнанні са снежнем 2025-га рост склаў 2,9%: харчовыя тавары —на 1,8%, нехарчовыя — на 1,5%, паслугі — на 6,7%.
У гадавым вымярэнні (да чэрвеня 2025-га) цэны сталі вышэйшыя на 4,3%: харчовыя тавары — на 3,4%, нехарчовыя — на 2,1%, паслугі — на 8,8%.
У мінулым годзе інфляцыя склала 6,8%. Згодна з найважнейшымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі развіцця краіны на мінулы год, паказчык не павінен быў перавысіць 5%.
На бягучы год абмежаванне інфляцыі запланавана на ўзроўні 7%.
Памесячныя паказчыкі “дапушчальнага росту цэн” да канца 2026 года зацверджаны пастановай МАРГ ад 30 снежня № 84.
У студзені цэны не павінны былі вырасці больш чым на 0,7% да ўзроўню снежня 2025-га (па факце 0,5%), у лютым (з нарастаючым вынікам) — не больш за 2% (1%), сакавіку — 2,5% (1,6%), красавіку — 3,1% (+2,5%), траўні — 3,4% (+2,6%), чэрвені — 3,8% (+2,9%).
Далей: ліпень — 4%, жнівень — 4,2%, верасень — 4,9%, кастрычнік — 5,5%, лістапад — 6,2%.

- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

