Мытня не дазволіла незаконна ўвезці ў Беларусь з РФ партыю адзення і абутку

5 чэрвеня, Позірк. Спробу незаконна ўвезці ў Беларусь з Расіі партыю адзення і абутку спынілі гомельскія мытнікі, паведаміла 5 чэрвеня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, два транспартныя сродкі з гэтым грузам былі спыненыя на мяжы з РФ “пры правядзенні спецыяльнага мерапрыемства”. Адзначаецца, што для ідэнтыфікацыі тавараў “спатрэбілася правядзенне дадатковых формаў мытнага кантролю”.
“У выніку высветлена, што агулам больш за 500 адзінак адзення і абутку, якія планавалі рэалізаваць у Беларусі, увозіцца незаконна”, — падкрэсліў ДМК, удакладніўшы, што не было звестак пра выплату мытных плацяжоў за тавары пры ўвозе на тэрыторыю ЕАЭС.
У дачыненні да індывідуальных прадпрымальнікаў распачатыя адміністрацыйныя працэсы паводле арт. 13.12 КаАП (парушэнне парадку набыцця, захоўвання, выкарыстання ў вытворчасці, транспартавання, водпуску і рэалізацыі тавараў). Санкцыя — штраф, які можа дасягаць 50% кошту прадмета правапарушэння.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Расія хоча, каб Беларусь заставалася залежнай, кантраляванай і нерэфармаванайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


