Пашынян заявіў, што задзейнічае ўсе рычагі, каб Лукашэнка не змог выкарыстоўваць ЕАЭС супраць Арменіі

28 траўня, Позірк. Пра гатоўнасць задзейнічаць усе рычагі, каб Аляксандр Лукашэнка не змог выкарыстоўваць Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) супраць Арменіі заявіў 27 траўня на перадвыбарным мітынгу ў Абавяне прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, які знаходзіцца ў адпачынку, перадае news.am.
Заявы пра выхад Арменіі з ЕАЭС палітык назваў пустымі, адзначыўшы, што тыя, хто выступае з такімі заявамі, не разумеюць, што яны капаюць магілу ЕАЭС.
“Я пасля [парламенцкіх выбараў] 7 чэрвеня, у выпадку атрымання народнага мандата, вярнуся на працу, і вы ўбачыце, што ўсе трывожныя заявы будуць нейтралізаваныя“, — сказаў Пашынян, які ўзначальвае спіс кандыдатаў у дэпутаты кіруючай партыі “Грамадзянская дамова“.
Каментуючы ранейшыя сцвярджэнні Лукашэнкі аб тым, што Арменія нікому не патрэбная, Пашынян заявіў, што армяне ні ў якім разе не застануцца без альтэрнатывы.
“Мы не будзем спадзявацца на адну дарогу, на аднаго саюзніка, на адзін трубаправод. У нас ёсць чыгунка з захаду на ўсход, раней адкрылася чыгунка Ахалкалакі — Карс, а да гэтага адкрылася чыгунка праз тэрыторыю Азербайджана“, — падкрэсліў Пашынян.
4 траўня з Пашынянам на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці (ЕПС) у Ерэване сустрэлася беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціхеноўская, якая таксама правяла перамовы з міністрам замежных спраў Арменіі Араратам Мірзаянам.
Сустрэчу з Пашынянам і кіраўніком армянскага МЗС Ціханоўская назвала “важным знакам таго, што адносіны паміж дэмакратычнай Беларуссю і Арменіяй выходзяць на новы ўзровень”.
Пасля гэтага беларускі МЗС уручыў ноту пратэсту часоваму паверанаму ў справах Арменіі ў Мінску Артуру Саргсяну.
Арменія пад кіраўніцтвам Пашыняна, які прыйшоў да ўлады ў 2018 годзе пасля пратэстаў супраць ранейшых кіраўнікоў краіны, узяла курс на збліжэнне з Еўрасаюзам.
Пры гэтым у апошнія гады стасункі паміж Мінскам і Ерэванам значна пагоршыліся. Прычынай таму стаў апошні карабахскі ваенны канфлікт з Азербайджанам (першая фаза — канец 2020-га, другая — канец 2023-га), у выніку якога непрызнаная Нагорна-Карабахская Рэспубліка, якую падтрымлівае Арменія, спыніла існаванне, а тэрыторыі перайшлі пад кантроль Баку.
Ерэван, які стаяў ля вытокаў стварэння Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, папракнуў ваенна-палітычны блок у бяздзейнасці ў гэтай сітуацыі. Больш за тое, паводле сцвярджэння Пашыняна, некалькі краін АДКБ фактычна дапамагалі Баку. Не назваўшы гэтыя дзяржавы наўпрост, армянскі прэм’ер недвухсэнсоўна намякнуў, што адна з іх — Беларусь.
Канфлікт абвастрыўся пасля інтэрв’ю Лукашэнкі дзяржаўнаму тэлеканалу РФ “Россия” ў 2024 годзе, у якім ён раскрытыкаваў курс армянскіх уладаў на збліжэнне з Захадам.
“Вы бачыце палітыку. Я нават не звяртаў увагі і казаць не хачу пра Арменію. Ну што гэта за палітыка? Ну каму армяне патрэбныя, акрамя нас? Нікому яны не патрэбныя. Хай разьвіваюць сваю эканоміку і арыентуюцца на тое, што ў іх ёсьць. Якая Францыя, які [прэзідэнт] Макрон? Заўтра не будзе Макрона, і ўсе забудуць пра гэтую Арменію”, — сказаў ён.
Армянская апостальская царква — адна з самых старажытных хрысціянскіх цэркваў, вядзе сваю гісторыю з IV стагоддзя н.э.
Гл. таксама:
Минск троллит армян, хотя сам не прочь слегка отползти от Москвы (на рускай мове)
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


