Ашуканцы падманам змусілі 18-гадовую жыхарку Віцебска працаваць на іх кур’ерам

25 траўня, Позірк. “Тэлефонныя аферысты” выцягнулі з 18-гадовай жыхаркі Віцебска персанальныя звесткі паводле схемы “замена дамафона”, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Пасля з ёй звязалася жанчына, якая прадставілася супрацоўніцай “дзяржінспекцыі па электрасувязі”, і заявіла, што дзяўчына размаўляла з аферыстамі, якія ад яе імя праводзяць незаконныя фінансавыя аперацыі. Каб пазбегнуць “прыцягнення да крымінальнай адказнасці”, тая нібыта абавязаная “атрымаць станоўчую характарыстыку ад КДК”. Для гэтага ёй трэба выконваць заданні па перавозцы пасылак.
Паводле інфармацыі ведамства, дзяўчына забрала ў двух іншых грамадзян ашчаджэнні і збіралася вывезці іх “у суседнюю краіну для перадачы куратарам”. Яе затрымалі на чыгуначным вакзале ў Оршы (Віцебская вобласць). Пры ёй знойдзена і вынята звыш 60 тыс. рублёў.
МУС падкрэслівае, што праваахоўнікі, работнікі банкаўскіх ды іншых устаноў не тэлефануюць грамадзянам у мэсэнджарах. Калі невядомыя па тэлефоне патрабуюць здзейсніць якія-небудзь маніпуляцыі з фінансамі (задэклараваць, пакласці на бяспечны рахунак, аддаць кур’еру і г.д.), трэба неадкладна спыніць размову і паведаміць пра гэта ў міліцыю.
Напярэдадні паведамлялася, што за 23 траўня ў міліцыю паступіла каля 300 паведамленняў пра званкі тэлефонных ашуканцаў.
“Дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пільнасці грамадзян пераважная большасць злачынстваў прадухіленая! Зарэгістравана 25 злачынстваў, здзейсненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій”, — адзначала МУС.
Заблакаваная магчымасць “здзяйснення плацяжоў на адрас 78 замежных плацежных рэквізітаў, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі”.
Затрымана чацвёра кур’ераў, якія працавалі “ў інтарэсах аферыстаў”, у іх ліку двое замежнікаў, у затрыманых вынята каля 30 тыс. рублёў.
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП у першым квартале скарацілася на 7,3 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

