Мінск 21:06

Намінальны сярэдні заробак у красавіку 2026 года знізіўся на 0,8% — Белстат

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

25 траўня, Позірк. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў красавіку 2026 года склаў 2.952,9 рубля — на 22,9 менш (-0,8%), чым у сакавіку (2.975,8), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У студзені ён складаў 2.757,1 рубля, у лютым — 2.743, сакавіку — 2.975,8.

У снежні 2024-га сярэдні заробак складаў 2.693,9 рубля; у студзені 2025-га — 2.427,4, лютым — 2.428,1, сакавіку — 2.601,8, красавіку — 2.613,5, траўні — 2.652,3, чэрвені — 2.717,8, ліпені — 2.772,4, жніўні — 2.762,7, верасні — 2.746,4, кастрычніку — 2.758,6, лістападзе — 2.703,7, снежні — 3.112,7.

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені — сакавіку 2026 года выраслі на 7,6% (месяцам раней — 7,2%) да аналагічнага перыяду 2025-га.

Падзяліцца: