ЗША ўвялі санкцыі супраць кампаніі з Беларусі і яе супрацоўнікаў — за дапамогу Ірану ў набыцці ваеннай прадукцыі

9 траўня, Позірк. Кампанія з Беларусі і яе супрацоўнікі апынуліся ў ліку 10 юрыдычных і фізічных асоб, у дачыненні да якіх Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC) Міністэрства фінансаў ЗША 8 траўня ўвяло санкцыі за дапамогу “ваенным структурам Ірана ў набыцці зброі, а таксама матэрыялаў, якія прымяняюцца ў беспілотніках серыі “Шахед” і праграме балістычных ракет”.
З паведамлення OFAC вынікае, што Цэнтр інавацый і тэхналагічнай супрацы (CITC; цяпер дзейнічае пад назвай Цэнтр інавацый і развіцця Ірана), які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, спрабаваў закупляць у Кітаі ўзбраенне, у тым ліку пераносныя зенітныя ракетныя комплексы.
Пасярэднікам, як заяўлена, выступіла кітайская кампанія Yushita Shanghai International Trade Co Ltd. Зарэгістраваная ў Дубаі кампанія Elite Energy FZCO “перавяла мільёны долараў” ганконгскай кампаніі AE International Trade Co Limited “у рамках гэтых закупачных аперацый для CITC”.
“Кампанія HK Hesin Industry Co Limited, якая базуецца ў Ганконгу, і кампанія Armory Alliance LLC, якая базуецца ў Беларусі, выступалі пасярэднікамі ў гэтых закупках для CITC, спрабуючы схаваць канчатковага атрымальніка — Іран, — гаворыцца ў паведамленні. — Грамадзянін Ірана Махамадмахдзі Малекі, які знаходзіцца ў Беларусі, — супрацоўнік Armory Alliance — таксама ўдзельнічаў у гэтых закупках для CITC. Грамадзянін Беларусі Махамед Алі Талібаў з’яўляецца галоўным выканаўчым дырэктарам Armory Alliance і даўнім пасярэднікам па закупках узбраенняў для Ірана ў Беларусі”.
У пераліку асоб, дададзеных у санкцыйны спіс, адзначана, што Armory Alliance, Малекі і Талібаў трапляюць пад “другасныя санкцыі”, першыя два суб’екты — як асобы, звязаныя непасрэдна з CITC, апошні — са згаданай кампаніяй з Беларусі.
Паводле звестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістра ІП і юрыдычных асоб, Armory Alliance (ТАА “Армары Альянс”) зарэгістраваная ў кастрычніку 2021 года ў Мінску. Асноўным відам дзейнасці заяўлены “аптовы гандаль іншымі машынамі ды абсталяваннем, не ўключанымі ў іншыя групоўкі”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія спыніла рэкордную за апошні год сутачную колькасць спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаГрузінскія ўлады адхілілі ўсе 80 разгледжаных хадайніцтваў беларускіх грамадзян аб наданні прытулкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы Беларусі і ЕС зафіксаваная рэкордная з сярэдзіны красавіка актыўнасць мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Палітыка

