У зоне Чарнобыльскай АЭС гараць лясы, Мінлясгас заяўляе, што пагрозы Беларусі “пакуль няма”

8 траўня, Позірк. У зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС працягваецца ліквідацыя маштабнага ляснога пажару, арыенціровачная плошча ўзгарання перавышае 1,1 тыс. га, паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях.
Адзначаецца, што праз моцныя парывы ветру агонь “імкліва распаўсюджваецца па тэрыторыі, ахопліваючы новыя прасторы ляснога масіву”.
“Сітуацыя ўскладняецца сухім надвор’ем, моцным ветрам і міннай небяспекай на асобных участках тэрыторыі, што істотна абмяжоўвае магчымасць правядзення работ па тушэнні“, — гаворыцца ў паведамленні.
Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі паведамляе, што лясны пажар у зоне адчужэння на тэрыторыю краіны не перакінуўся.
“Афіцыйна заяўляем: на тэрыторыі Беларусі агню няма. Пагрозы пакуль таксама няма. Да мяжы з нашай краінай — 7 кіламетраў. Мінлясгас уважліва сочыць за становішчам у суседняй дзяржаве”, — адзначылі ў ведамстве.
26 красавіка 1986 года ў 1:23, здарылася найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа — аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Нягледзячы на тое што атамная станцыя размешчана ва Украіне, больш за 70% усіх радыенуклідаў, якія выпалі ў выніку разбурэння рэактара, асела ў Беларусі.


- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 2.300 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЕС, СЕ і дзясяткі краін падтрымалі высновы спецдакладчыка ААН аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, пярэчанне было толькі адно (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
