Кіраўнік кампаніі-перавозчыка ў Гродне плаціў заробак “у канвертах”, распачатая крымінальная справа — КДК

22 красавіка, Позірк. У дачыненні да кіраўніка гродзенскай кампаніі, якая займаецца перавозкамі, узбуджаная крымінальная справа за выплату “шэрага” заробку, паведамляе прэс-служба Камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК).
Паводле інфармацыі КДК, больш за 30 кіроўцаў маршрутных таксі гэтай кампаніі атрымлівалі заробак “у канвертах”. Сцвярджаецца, што без пазначэння ва ўліку прадпрыемства ім было выплачана больш за 860 тысяч рублёў.
Нанесеная дзяржаве “шкода ў выглядзе не выплачанага падаходнага падатку з фізічных асоб” склала больш за 110 тыс. рублёў.
Мікрааўтобусы кампаніі, паводле звестак ведамства, працавалі на некалькіх рэспубліканскіх маршрутах.
17 красавіка стала вядома, што пракуратура Брэсцкай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да ўласнікаў і фактычных кіраўнікоў прадпрыемства, якое займаецца перавозкай пасажыраў (таксі). Паведамлялася, што яны “арганізавалі выплату заробка работнікам без пазначэння ў рэгістрах бухгалтарскага і падатковага ўліку таварыства”.
Агулам са студзеня 2022 года па снежань 2023-га 271 работніку было выплачана “ў канвертах” больш як 720 тыс. рублёў.
7 красавіка Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла, што ў дачыненні да кіраўніка кампаніі-перавозчыка ў Мінску распачатая крымінальная справа за выплату “шэрага” заробку больш як 800 кіроўцам таксапарку.


- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі ствараецца агульная сістэма продажу квіткоў на аўтобусныя паездкі пасажыраў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
