За першыя суткі Новага года затрымана 50 нецвярозых вадзіцеляў — ДАІ

5 студзеня, Позірк. 50 нецвярозых кіроўцаў затрымалі на працягу сутак 1 студзеня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Такія даныя прывёў 4 студзеня ў праграме “Суровы погляд” на тэлеканале СТБ начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.
Паводле яго інфармацыі, у 2025 годзе выяўлена 11.850 кіроўцаў у стане ап’янення, што больш, чым у 2024-м. У той жа час ДТЗ з іх удзелам стала менш.
“Калі возьмем у разрэзе 20 гадоў, то, вядома ж, прайшло значнае зніжэнне. І аварыйнасць у 2025 годзе ў параўнанні з 2024-м з удзелам вадзіцеляў у стане ап’янення. Але, напэўна, 11.850 кіроўцаў у стане ап’янення — гэта ўсё роўна вялікая лічба”, — адзначыў Ротчанкаў.
27 снежня 2024 года прэс-служба МУС паведамляла пра больш чым 10 тыс. нецвярозых кіроўцаў, затрыманых з пачатку згаданага года.
Згодна арт. 18.15 КаАП кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві або выдыханым паветры ў канцэнтрацыі да 0,8 праміле ўключна або наяўнасці пароў абсалютнага этылавага спірту ў канцэнтрацыі да 380 мікраграмаў на адзін літр выдыханага паветра ўключна цягне накладанне штрафу ў памеры 100 базавых велічынь (4.500 рублёў з 1 студзеня) з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры гады.
Тыя ж дзеянні пры перавышэнні названых вышэй паказчыкаў, або ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, а роўна адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап’янення або стану, выкліканага спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, цягнуць накладанне штрафу ў памеры 200 базавых велічынь (9.000 рублёў) з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў.
За гэтыя парушэнні паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання прадугледжана крымінальная адказнасць.
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП у першым квартале скарацілася на 7,3 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

