МУС паведаміла пра затрыманне “блогераў-аферыстаў”, якія выдаткавалі на забавы грошы, сабраныя для хворага дзіцяці

4 лістапада, Позірк. Пра затрыманне ў Гродзенскай вобласці “блогераў-аферыстаў” паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што затрыманы 17-гадовы жыхар абласнога цэнтра і “яго 37-гадовая служыцельніца”.
“Устаноўлена: фігуранты збіралі сродкі на лячэнне цяжкахворага дзіцяці. Падпісчыкам за 10 рублёў прысвойвалі нумары ўдзельнікаў розыгрышу, прызамі ў якім былі смартфоны або аўтамабіль. Арганізатары заяўлялі, што толькі невялікая частка атрыманых грошай будзе накіравана на куплю падарункаў, а ўсю астатнюю суму перададуць на лячэнне хлопчыка! З сабраных 1,5 млн рублёў, паводле слоў фігуранта, толькі 200 тыс. аддалі маці дзіцяці, 315 тыс. патрацілі на падарункі для ўдзельнікаў стрыму”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Астатняя сума (каля мільёна рублёў) выдаткавана на “прыгожае жыццё”: паездкі ў прэміяльныя туры на Мальдывы і ў ААЭ, арэнду элітнага жылля, азартныя гульні і іншыя забавы”, — адзначае ведамства.
Распачата крымінальная справа за “махлярства ў асабліва буйным памеры”. Затрыманым пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі, падкрэслілі ў МУС.

- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа трэці квартал 2026 года вырасла доля занятых у эканоміцы жанчын і гарадскога насельніцтва — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал за пяць гадоў зменшыліся ў 1,55 раза — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

