Ціханоўская прыбыла ў Харватыю для ўдзелу ў Дуброўніцкім форуме

11 ліпеня, Позірк. На запрашэнне міністра замежных спраў Харватыі Гордана Грліч-Радмана дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская прыбыла ў гэтую краіну, каб узяць удзел у Дуброўніцкім форуме.
Палітык напісала 11 ліпеня на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, што ў рамках візіту сустрэнецца з харвацкім прэм’ер-міністрам Андрэем Пленкавічам і спікерам парламента Горданам Яндракавічам.
Форум праходзіць 11–12 ліпеня ў Дуброўніку. Ціханоўская возьме ўдзел у панэлі “SOS: Заходнія каштоўнасці ў крызісе?”
Агулам ў двухдзённай праграме Дуброўніцкага форуму запланавана 16 панэльных дыскусій па шырокім коле тэм, уключаючы геапалітычныя выклікі і гандлёвыя стасункі паміж кантынентамі, гаворыцца на сайце мерапрыемства.
26 студзеня 2023 года Ціханоўская сустракалася з Пленкавічам і Грліч-Радманам. Бакі абмяркоўвалі пашырэнне санкцый супраць афіцыйнага Мінска, падтрымку дэмакратычных сіл і дыяспары.
Арганізатарам Дуброўніцкага форума з’яўляецца Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Харватыі. Праходзіць з 2006 года (першапачаткова называўся Харвацкі саміт, Харвацкі форум).
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка



