Мінск 04:12

Пазьняк: Беларуская мова і ёсць беларуская нацыя, ніякая нацыянальная свядомасць “на русском языке” не ўзнікне

Зянон Пазьняк на канфэрэнцыі “Беларусь: выжыванне і адраджэнне нацыі” 29 чэрвеня 2025 года ў Варшаве
Фота: "Позірк"

29 чэрвеня, Позірк. “Важнасць моўнага пытання для Беларусі ў тым, што, па вялікім кошце, беларуская мова і ёсць беларуская нацыя. Няма беларускай мовы — і беларуская нацыя перастае існаваць”. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Нацыянальна-вызвольнага руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк на канфэрэнцыі “Беларусь: выжыванне і адраджэнне нацыі”, якую правялі ў Варшаве 29 чэрвеня яго арганізацыя і Беларускі дом.

“Бо сітуацыя тут выключная, — працягнуў Пазьняк. — Побач — Расея, смяротны вораг беларускай нацыі. Пры страце беларускай мовы, існуючы побач з імперскай Расеяй, гэта будзе азначаць толькі русіфікацыю. І тады ніякая нацыянальная свядомасць “на русском языке” ўжо не ўзнікне. Бо няма ніякай іншай агульнай аб’яднаўчай нацыянальнай апоры, акрамя мовы”.

“Беларуская мова — наймагутнейшая наша зброя. Што ў расейцаў было самае галоўнае, каб знішчыць у Беларусі? Мова ў першую чаргу”, — падкрэсліў палітык.

На гэтым тле з гастролямі ў Беларусь “прыязджае ўсякая шваль з Расеі”, сказаў палітык, выбачыўшыся за “нехарошае слова”. “Выступаюць, паказваюць голыя зады, і, як кажуць, за тры месяцы раскупленыя білеты. Гэта — сучаснасць. Гэты яд, гэтая атрута “рускага свету”, яна пранікла, не то што ўжо ў пятках сядзіць, і гэта канец. З гэтым трэба змагацца”, — заклікаў прамоўца.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: