Новы навальнічны фронт прывёў да пашкоджання ЛЭП у Брэсцкай вобласці і парушэння руху транспарту ў Мінску

8 чэрвеня, Позірк. Да парушэння жыццядзейнасці ў асобных раёнах краіны прывёў новы навальнічны фронт увечары 7 чэрвеня і ў ноч на 8 чэрвеня, вынікае з паведамленняў дзяржструктур.
Паводле інфармацыі прадпрыемства “Брэстэнэрга“, навальніца і моцныя парывы ветру абясточылі спажыўцоў у “асобных населеных пунктах Брэсцкага і Маларыцкага раёнаў”. “Энэргетыкі прыступілі да аднаўлення пашкоджаных ліній электраперадачы адразу пасля спынення дажджу і ветру“, — адзначаецца ў прэс-рэлізе.
У Мінску быў парушаны рух дзевяці тралейбусных і аднаго аўтобуснага маршрутаў, у тым ліку на Партызанскім праспекце, вуліцах Гарадзецкай, Карастаянавай, бульвары Шаўчэнкі. Лівень пачаўся каля паўночы, калі грамадскі транспарт практычна ўжо не працуе.
5 чэрвеня непагадзь парушыла электразабеспячэнне 223 населеных пунктаў Мінскай вобласці, у сталіцы парушаўся рух грамадскага транспарту па 96 маршрутах.
На 8 чэрвеня штармавое папярэджанне Белгідрамет абвясціў для паўднёвага ўсходу краіны, дзе чакаюцца навальніцы, ліўні, град, узмацненне ветру да 20 м/с.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


