Лукашэнка накіраваўся ў Маскву

13 сакавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Маскву, паведаміў раніцай 13 сакавіка неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
Раней гэтая крыніца адзначала, што палітык “зробіць афіцыйны візіт у Расійскую Федэрацыю, перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пройдуць 13 сакавіка ў Крамлі”.
Плануецца, што Лукашэнка і Пуцін у фармаце “адзін на адзін”, а затым у пашыраным складзе — з удзелам членаў дэлегацый — абмяркуюць “развіццё супрацы”, “перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння”, “сумесную працу ў інтэграцыйных фарматах” і пытанні “цяперашняй міжнароднай сітуацыі”.
Чакаецца, што “па выніках перамоў будзе падпісаны пакет дакументаў”. “У праграме візіту таксама — шэраг іншых мерапрыемстваў, прадугледжаных яго афіцыйным статусам”, — заяўляў рэсурс.
11 сакавіка прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што перамовы расійскага лідара з Лукашэнкам на гэтым тыдні будуць “вельмі субстантыўнымі”.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаТэмпы росту ВУП, паводле папярэдніх разлікаў, зніжаюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2025 годзе на 1 тыс. скрынінгавых даследаванняў выяўлена пяць выпадкаў ракуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год захворвальнасць на рак вырасла на 3,4%, за сем гадоў — амаль на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ верасні танней, чым у Беларусі, бензін у ЕАЭС быў толькі ў КазахстанеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
