Ціханоўская наведае Брусэль

9 лютага, Позірк. Дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская 10 лютага наведае Брусель, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Палітык сустрэнецца з кіраўнікамі Еўрапейскага парламента Робертай Метсола і Еўрапейскага савета Антоніу Коштай, каб “абмеркаваць ключавыя пытанні бяспекі і палітычнай сітуацыі ў Беларусі і рэгіёне”.
“Асноўныя тэмы абмеркавання: рэгіянальная бяспека (пагрозы, звязаныя з ваеннай прысутнасцю Расіі ў Беларусі, і іх шырэйшыя наступствы для бяспекі Еўропы); Беларусь у кантэксце мірных перамоў па Украіне”, — сказаў Вячорка.
Таксама сярод прыярытэтаў названа вызваленне палітвязняў і “ўзмацненне міжнароднага ціску на рэжым” для гэтага, падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя.
Будзе абмяркоўвацца сумесная стратэгія ўзгаданых органаў па Беларусі на 2025 год, дадаў дарадца.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


