
Пасля выхаду матэрыялу пра аўташколу Denis Drive прайшоў ужо пэўны час, і наш карэспандэнт вырашыў спраўдзіць на практыцы, ці насамрэч усё там так “гладка” і прыгожа, як пішуць у абсалютнай большасці водгукаў пра яе (прынамсі ці спраўджваецца рэйтынг 4,8 з 5 магчымых на Google Maps). Хацелася б, вядома, “паездзіць” з беларусам, але гэта аказалася адначасова лёгкай, бо беларусаў у школе шмат, і цяжкай задачай, бо не ўсе беларусы хацелі “свяціцца” ў незалежных СМІ.
Ад старых канфліктаў да новых магчымасцяў
Нарэшце “зоркі сышліся”. Нашым суразмоўцам пагадзіўся стаць Кірыл, які, як высветлілася, пражывае ў Польшчы з 2019 года.
— Калі вы прыйшлі ў аўташколу Denis Drive, чаму менавіта ў яе, і якія ўражанні ў вас ад заняткаў?
— У 2022-м ці нават 2023 годзе я вучыўся ў іншай аўташколе, але ў выніку наведаў толькі тры заняткі, бо спадар інструктар падчас інструктажу рэальна выходзіў з сябе, а на трэцім занятку чамусьці вырашыў, што ён апошні.
Інструктар мне шмат нагаварыў пра мой астыгматызм, што мой апошні шанец — гэта аўтаматычная каробка перадач і што я “найгоршы ўкраінец, з якім яму давялося працаваць”.
— Украінец?
— Менавіта так (усміхаецца). Пасля гэтага я забраў дакументы і быў даволі доўгі час не гатовы інтэнсіўна займацца кіраваннем.
Але пасля я ўбачыў рэкламу Denis Drive на падкасце “Зроблена ў Польшчы” і вырашыў, як кажуць, “падтрымаць сваіх” і аніводнага разу пра гэта не пашкадаваў.
У мяне не было аніводнага канфлікту з інструктарам, хаця ён зараз у мяне і чацвёрты, але гэта не з-за таго, што папярэднія тры былі дрэннымі, а з-за сістэмы запісу.
Умоўна кажучы, калі табе падабаўся нейкі інструктар, ён, пэўна ж, падабаўся і іншым. І ў наступны раз з улікам майго працоўнага графіку і вялікага попыту на паслугі згаданага чалавека можа і не атрымацца ізноў трапіць да яго, у яго проста няма патрэбнага табе “слота”.
Я крыху спяшаюся, бо хачу паспець здаць экзамен да пачатку кастрычніка, і таму вырашыў паспрабаваць працаваць з рознымі інструктарамі.
І, скажу шчыра, гэта для мяне, прынамсі пакуль, пазітыўны досвед. Мой першы інструктар, пан Артур, ушчэнт разбіў тую “стыгму”, якую я меў наконт інструктараў у папярэдняй аўташколе. Спадар Радослаў даў мне яшчэ больш упэўненасці ў сябе. А спадар Гжэгаж паказаў мне нарэшце, як правільна сядзець у машыне — іншыя інструктары чамусьці на гэтую частку звярталі не так шмат увагі.
Дарэчы, апошнія сем заняткаў у мяне ўсё ж будуць ізноў з Артурам, таму што ён хутка вяртаецца з адпачынку і за гэты час я здолеў забраніраваць слоты для заняткаў з ім.
Дарэчы, праца з рознымі інструктарамі дае магчымасць паглядзець на розныя стылі кіравання, паспрабаваць свае на розных машынах са сваёй спецыфікай.
“Це мій інструктор”
— Здаецца, нейкая машына пад’язджае. Можа, гэта наш сённяшні інструктар?
— Це мій інструктор, — нечакана падала голас дзяўчына, якая стаяла непадалёк ад нас і ўбачыла, што мы рушылі ў напрамку “яе аўтамабіля”.
— Мы не прэтэндуем на вашага інструктара, але, раз ужо мы тут, можаце расказаць для беларускага незалежнага СМІ пра свае ўражанні ад аўташколы?
— У аўташколе Denis Drive я прайшла сапраўды класны курс тэорыі, — з энтузіязмам распачала аповед наша новая суразмоўніца Паліна, якая, як можна было зразумець, прыехала ў Польшчу з Украіны. — Нам сапраўды ўсё “разжавалі”, прычым усяго толькі за два дні! І, завяршаючы навучанне, а сёння ў мяне экзамен, я вырашыла апошні раз пазаймацца са сваім інструктарам. І я сапраўды знайшла свайго інструктара, — са шчаслівым выглядам сказала Паліна і накіравалася да аўтамабіля, а нам засталося толькі пажадаць ёй поспехаў на іспыце.
А праз хвіліну прыехаў і пан Фабіян. Як высветлілася пазней, гэта 53-гадовы былы паліцэйскі на пенсіі, ужо больш за 10 гадоў працуе інструктарам і больш за 30 гадоў жыве ў Варшаве. Яшчэ пазней ён прызнаўся, што вельмі хацеў бы наведаць Беларусь, а канкрэтна — радзіму сваёй жонкі, Лідскі раён Гродзенскай вобласці.
Хітрая чыгунка
Мы селі ў машыну, Кірыл — за руль, інструктар побач, карэспандэнт — на задняе сядзенне. І тут Кірыл зрабіў першую і, крыху забягаючы наперад, амаль што і апошнюю памылку, характэрную для пачынаючых кіроўцаў: забыў “зняць з ручніка”.
Далей размова ішла збольшага з панам Фабіанам, на польскай мове. Калі мы пад’ехалі да месца, дзе жыхары Варшавы здаюць іспыты для атрымання вадзіцельскага пасведчання (вуліца Адлеўніча), вучэбных машын (у Польшчы абазначаюцца літарай L з англійскага “Learner”, вучань, ці “Learning”, навучанне), наш інструктар звярнуў увагу на “дзіўную” чыгунку, якая перасякала вуліцу і амаль адразу заканчвалася.
Фабіян: Вы ніколі не ўбачыце тут цягніка. Гэту чыгунку не дэмантуюць спецыяльна, бо яе выкарыстоўваюць на экзаменах. Калі вы выязджаеце з месца, дзе пачынаецца экзамен, налева, вы мусіце па ўсіх правілах прыпыніцца, паглядзець налева і направа і плаўна пераехаць гэтую чыгунку, а вяртаючыся назад, — трамвайныя шляхі. А калі выязджаеце направа, то адпаведна, наадварот, чыгунка ў вас будзе ў канцы экзамену.

Нечаканая карысць ад уступлення ў ЕС
— Калі ўжо мы загаварылі пра экзамены. Я 20 гадоў таму навучаўся ў аўташколе ў Беларусі, экзаменатары маглі рабіць “правакацыі”. Напрыклад, загадаць прыпыніцца ў тым месцы, дзе гэта забаронена, і адпаведна, калі ты рабіў гэта, экзамен лічыўся праваленым. А ці ёсць такое ў Польшчы?
— Было і такое, але вельмі даўно, і скончылася яшчэ ў 1990-х гадах. Напрыклад, калі я сам здаваў экзамен у 1990 годзе, экзаменатар мог загадаць мне павярнуць налева, хаця паварот быў забаронены, і экзамен адразу лічыўся праваленым, гэта праўда. Але, мусіць, цалкам гэтая практыка спынілася ўжо напярэдадні ўступлення Польшчы ў ЕС (у 2004 годзе. — “Позірк”.), бо гэта была таксама нейкая “ўніфікацыя” з еўрапейскімі правіламі.
“На наступным скрыжаванні налева… Крыху больш радыус павароту рабі, — спакойна сказаў Фабіян Кірылу, перарваўшы свой маналог. — Зараз зробім разварот, потым яшчэ раз паспрабуем праехаць на гэтым скрыжаванні направа, а пазней папрактыкуем паркінг ля гандлёвага цэнтра”.
Пра айцішнікаў-аўташкольнікаў і сапраўдных еўрабеларусаў
Трэба сказаць, што Кірыл на самой справе трымаўся дастаткова ўпэўнена, і праз некаторы час наш карэспандэнт задаў Фабіяну яшчэ адно пытанне:
— Вы казалі, што ў вас ужо вялікі досвед працы інструктарам аўташкол. Ці можаце адзначыць нейкую асаблівую рысу навучэнцаў з Беларусі?
— Паводле маіх назіранняў, пераважная большасць беларусаў, якія навучаюцца ў польскіх аўташколах — айцішнікі. Гэта вельмі адукаваныя людзі.
Але галоўнае нават не гэта. Я спадзяюся, што нікога не абражу, але ментальна беларусы вельмі падобныя да палякаў, да Захаду, і не толькі што тычыцца адукаванасці. Я б увогуле адзначыў, што ментальна вельмі цяжка адрозніць беларуса ад паляка, я скажу так, вельмі дыпламатычна. Калі б Беларусь была ў Еўрапейскім саюзе, дык і ўвогуле было б вельмі цяжка адрозніваць прадстаўнікоў дзвюх нацый.
Нават тыя ж самыя украінцы — яны ўжо крышачку іншыя. Не буду казаць, горшыя ці лепшыя, але іншыя. Скажу толькі, што, на мой погляд, беларусы ментальна бліжэй да Еўропы.
І ўвогуле я ўпэўнены, што, каб не пэўная дзіўная палітычная сітуацыя, Беларусь ужо вельмі даўно была б сябрам Еўрапейскага саюза.

Спакой у рэальных умовах
Паўтары гадзіны навучання прайшлі вельмі хутка, і напрыканцы карэспандэнт спытаў і Кірыла, і Фабіяна пра ўражанні ад сённяшняга занятку.
Фабіян ацаніў Кірыла як “вельмі добрага” навучэнца, і насамрэч было цяжка з ім не пагадзіцца, а гісторыя пра “астыгматызм”, “апошні шанец” бачылася вельмі дзіўнай.
— Мне вельмі моцна спадабалася, усё было вельмі канкрэтна, вельмі па справе. Калі я рабіў памылкі, мяне выпраўлялі. Усё было вельмі спакойна, але абсалютна без пачуцця нейкага “безалабернага” ці абыякавага стаўлення інструктара. Мы вадзілі машыну ў горадзе, у рэальных умовах… У мяне вельмі моцныя ўражанні, я вельмі задаволены, — натхнёна заключыў Кірыл.
Што тычыцца Фабіяна, яго чакала дастаткова “няпростая” дзяўчына, якая, гледзячы па ўсяму, крыху нервавалася, бо ўжо некалькі разоў не магла здаць экзамен пасля навучання ў іншай аўташколе, пасля чаго ёй параілі ўзяць урокі ў Denis Drive.
Мы не сталі яе нерваваць, тым больш што з адной яе зямлячкай “Позірку” ўдалося крышачку пагутарыць, і на гэтым пакуль скончылі практычную частку знаёмства з Denis Drive.
Аўташкола Denis Drive у ВАРШАВЕ, УРОЦЛАВЕ, ГДЫНІ і БЕЛАСТОКУ:
Нашы тэлефоны ў ВАРШАВЕ: 733949043, 733949041
Адрас: Warszawa, 03-542, ulica Michała Ossowskiego 11. Lokal U14
Час працы офіса ў Варшаве: панядзелак — пятніца з 9:00 да 18:00
Нашы тэлефоны ва УРОЦЛАВЕ: 733949043, 733949041
Адрас: Wrocław, 50-541, aleja Armii Krajowej 53/121
Час працы офіса ва Уроцлаве: панядзелак — пятніца з 10:00 да 18:00
Нашы тэлефоны ў ГДЫНІ: 733949043, 733949041
Адрас: Gdynia, 81-335, ulica Janka Wiśniewskiego 13/214
Час працы офіса ў Гдыні: панядзелак — пятніца з 10:00 да 18:00
Нашы тэлефоны ў БЕЛАСТОКУ: 733949043,733949041
Адрас: Białystock, 15-424, ulica Lipowa 17/1.
Час працы офіса ў Беластоку: панядзелак — пятніца з 10:00 да 18:00
Наш чат-бот з падрабязнай інфармацыяй пра ўсё: https://t.me/DenisDrive_bot
Сайт: https://ddrive.pl/pl
Інстаграм: тут.
Фэйсбук: тут.
Ютуб-канал: тут.
* Партнёрскі матэрыял



