Хто піша: Арсеній Мілеўскі, студэнт 1-га курсу Тэхнічнага ўніверсітэту гораду Грац, спецыяльнасць: «Распрацоўка праграмнага забеспячэння і менеджмент».
Мы працягваем серыю блогаў пра беларусаў, якія вучацца на тэхнічных спецыяльнасцях за мяжой. Першая частка — пра вучобу беларускі ў ЗША. Калі вы або ваш знаёмы вучыцца недзе за мяжой, напішыце нам на [email protected].
Паступіць у Аўстрыю лягчэй, чым у Нямеччыну
Калісьці я жыў у Нямечынне месяц, пасля гэтага вырашыў вучыць нямецкую мову і паступаць туды ва ўніверсітэт. Вучыў мову ў Інстытуце Гётэ ў Менску — яны маюць права выдаваць сертыфікаты валодання нямецкай мовай, якія прымаюцца ў Нямеччыне, Аўстрыі і Швейцарыі.
Потым Інстытут Гётэ закрылі, прыйшлося ездзіць у Маскву. Там пазнаёміўся з дзяўчынкай, якая падказала, што ў Аўстрыю паступіць значна лягчэй. Так мае планы і змяніліся.
Неабходныя дакументы для паступлення:
- Сертыфікат валодання нямецкай мовай на ўзроўні А2 (гэты ўзровень падыходзіць для навучання ў Аўстрыі).
- Падвойны апастыль на школьны атэстат (спачатку робіцца апастыль на школьны атэстат, а потым на ягоны пераклад).
- Дакументы для атрымання аўстрыйскай візы, а потым ВНЖ.
Вучэбную візу ў Аўстрыю рабіў у Маскве. Чаканне заняла каля месяцу.
Фінансавы бок
Кошт навучання — 750 еўра за адзін семестр, а доўжыцца яно 3 гады (6 семестраў).
Стыпендыя ёсць, але як я зразумеў на яе было трэба падавацца адразу. У мяне есць магчымасць атрымаць нейкую кампенсацыю, для гэта мне трэба напісаць ва ўніверсітэт, запоўніць форму і чакаць адказу.
Стыпендыя складае 4000 еўра ў год. У Грацы на гэтыя грошы пражыць немагчыма. Толькі за інтэрнат я плачу 365 еўра.
Як выглядае вучоба ў Аўстрыі
Калі не валодаеш нямецкай мовай на ўзроўні С1, то спачатку трэба прайсці гадавыя падрыхтоўчыя курсы. У маім горадзе яны называюцца VGUH (Vorstudienlehrgang der Grazer Universitäten und Hochschulen). Вывучаеш нямецкую мову і прадметы, па якім будуць уступныя экзамены. У маім выпадку гэта былі фізіка, хімія, матэматыка і нямецкая мова. Атрымалася за год падцягнуць мову з А2 да С1.
Вось якія цяпер у мяне прадметы:
- Асновы камп’ютарнай навукі,
- Дыскрэтная матэматыка,
- Лікавыя разлікі і лінейная алгебра,
- Тэорыя імавернасцяў для вывучэння інфарматыкі.
Выбіраў спецыяльнасць, у якой будзе шмат праграмавання, і больш перспектыў пасля вучобы.
Навучацца складана, тэмы цяжкія, але дзякуй нашым выкладчыкам — моцна дапамагаюць, дадаткова тлумачаць замежнікам. Ва ўніверсітэце даволі міжнароднае асяроддзе: 70% студэнтаў — аўстрыйцы і грамадзяне ЕС, 30% — грамадзяне іншых краін.
На лекцыі і экзамены трэба заранёў рэгістравацца. Лекцыі наведваць неабавязкова, але менавіта там атрымоўваеш матэрыял, па якім будзеш здаваць гэты прадмет.
На «парах» мы слухаем выкладчыка, а потым робім заданне. Студэнты маюць 3 спробы здаць экзамен, пасля гэтага — адлічэнне.
Аўдыторыі максімальна сучасныя. Ёсць усё неабходнае для вучобы. У маем універсітэце некалькі карпусоў і вялікі кампус, дзе больш за 15 будынкаў.
Як выглядае аўстрыйскі інтэрнат
Жыву я зараз у інтэрнаце, у пакоі для адной асобы, які каштуе 365 еўра ў месяц. Ёсць і пакоі для двух чалавек, яны таннейшыя. На паверсе ёсць агульная кухня, 5 прыбіральняў і 3 душавыя. Пральня знаходзіцца ў падвале.
Яму ўжо 11 гадоў, таму здараюцца побытавыя праблемы. Першы месяц у нас былі праблемы з гарачай вадой, але пасля шматлікіх скаргаў нам памянялі не проста сантэхніку, але ўсю сістэму водазабеспячэння.
Калі нешта здараецца, я пішу да менеджара або прыходжу да іх у офіс, які знаходзіцца на цокальным паверсе.
У інтэрнаце няма каменданцкай гадзіны — можна прыходзіць у любы час. Нельга шумець з 22:00 да 6:00. Можна прыводзіць гасцей, яны могуць заставацца ў мяне нават на некалькі начэй.
Я ніколі не быў на студэнцкіх тусовак, бо проста пра іх не ведаю. Чуў, што нядаўна быў турнір па камп’ютарных гульнях.
Жыццё ў Аўстрыі
Мне Аўстрыя падабаецца перадусім праз прыроду. Горы, горы і яшчэ раз горы. Кошты параўнальныя з Польшчай, можа быць крыху вышэй. Яшчэ вельмі падабаюцца гатычныя будынкі.
На жаль, я жыву ў маленькім горадзе, але калі я быў у Вене, то мае эмоцыі можна апісаць як «проста ВАУ». Таксама ў крамах шмат прадуктаў з Італіі, Францыі, Германіі і другіх краін.
У Аўстрыі каб працаваць праграмістам трэба мець спецыялізаваную адукацыю. Я яшчэ не паглыбляўся ў IT-рынак Аўстрыі, але на сайце для пошуку працы сітуацыя наступная:
- Junior: 612 вакансіяў,
- Middle: 6 вакансіяў,
- Senior: 754 вакансіі,
- Team-Lead: 258 вакансіі.
Пасля сканчэння універсітэту я планую пераехаць у Вену — там больш магчымасцяў і горад мне падабаецца.
dev.by, як і іншым сумленным медыям, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе за межамі краіны, а нашы рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай.
Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, меркаваннямі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісантаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І шчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Атрымалася за год падцягнуць мову з А2 да С1.
Сказки на ночь
Если строчить комментарии в интернете, то, конечно, получится только геморрой заработать. А если жить в немецкоязычной среде, заниматься весь день на немецком - это вполне реально.