Хто піша: Кацярына Гаспадарык, QA Automation Engineer, жыве ў Таллінне.
Маеце цікавы pet-праект, які дапамагае беларушчыны? Распавядзіце пра яго на dev.by. Пішыце на [email protected] або ў тэлегу @blogs_devby.
Як працуе бот
Усё вельмі проста.
- Націскаеце на «Пачаць».
- Бот генеруе мапу з двума гарадам Беларусі.
Задача юзера — «даехаць» ад кропкі А ў кропку Б аптымальным маршрутам. Бот можа рандомна падкінуць вам гарады або вы самі можаце выбраць месцы. Проста пішаце ў тэлеграме назву горада, напрыклад, Сянно.
Калі няма ідэй — бярыце падказкі. Калі і падказкі не дапамагаюць, то можна здацца.
Мы натхняліся праектам travle.earth — там трэба дабірацца з краіны да краіны па ўсім свеце. Нам жа хацелася зрабіць праект менавіта па беларускіх мясцінах. Назва праекту «Падароаж» таксама адсылае на гэтага сайту.
Як ствараўся чат-бот
Працавалі ў чатыры рукі: я і Іван Рубанаў, распрацоўшчык у Microsoft.
Ваня не знайшоў код travel.earth у адкрытых крыніцах, таму вырашылі зрабіць усё з нуля.
Бот напісаны на Python + Postgres. Асновай для мапы скарысталіся SVG файлам з контурамі сельсаветаў, раенаў ды абласцей, якія Ваня знайшоў у адкрытых крыніцах. Давялося яго пачысціць ды ўручную ды прапісаць назвы ўсіх райцэнтраў.
Што будзе з праектам далей?
Мы рэалізавалі ўсе ідэі, якія задумвалі. Цяпер збіраем фідбэк ад карыстальнікаў, будзем дадаваць/змяняць нешта. Ужо ведаеш, што трэба, каб бот разумеў не толькі «Мар'іна Горка», але і «Пухавіцкі раён» 😅.
Праз тое, што мы зараз жывем у Эстоніі, ёсць яшчэ ідэя зрабіць аналагічны праект пад эстонскія maakond’ы — аналаг беларускіх раёнаў.
Рабілі, бо хацелася пагуляцца ў мапы
Ване падабаюцца мапы, графы, кодзіць і укладацца у беларушчыну. Ен прыйшоў да мяне з ідэяй. Мне заўседы цікава паўдзельнічаць у нечым класным. Даўно хацелася зрабіць падобны вясёлы праект.
Бот дазваляе падвучыць геаграфію Беларусі — і нам самім, і людзям навокал. Пакуль рабіла і тэставала — ужо шмат чаго запомніла. Напрыклад, дзе знаходзяцца Масты.
Меркаванне аўтараў можа не адлюстроўваць пазіцыю рэдакцыі.
dev.by, як і іншым сумленным медыям, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе за межамі краіны, а нашы рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай.
Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, меркаваннямі, досведам, часам і ўвагай. А 230 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісантаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
з Беларусі — праз Donorbox.
І шчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.