Блог

Ад 300$ да 4,4К еўра. Распавядаю свой шлях з гісторыка ў Solution Architect з усімі заробкамі

Я пачынаў сваю прыгоду ў IT адразу пасля школы. Спачатку працаваў ледзь не «прынясі-падай», а сёння — працую Solution Architect у кампаніі з беларускімі каранямі з заробкам каля 4,4К еўра. Раскажу, як мяняўся мой даход цягам гэтых гадоў, чаму ў Чэхіі амаль ніколі не павышаюць заробак і як пасля гістфака самастойна ўвайсці ў IT.  


Хто піша: Тарас (імя змененае па просьбе аўтара). Нарадзіўся і вырас у горадзе-спадарожніку Менску, у 2012 годзе эміграваў у Чэхію. Самастойна пасля гістфаку дарос да сісадміна. 

Хочаце распавесці пра свой кар’ерны шлях нашаму камьюніці? Пішыце на [email protected]. Зробім нешта крутое разам. 


Сісадмін «прынясі-падай» — 300$

Пасля школы я працаваў у адной маленькай айці-фірме цягам 5 гадоў. Быў тыповым энікейшчыкам: катрыджы запраўляў, сеткі клаў, з пацукамі ў сервернай разбіраўся, ставіў пірацкую вінду. Дзякуючы гэтаму ў мяне была нейкая айцішная база: не на ўзроўні эксперту, але мог у бухгалтэрыіі наладзіць сетку, дадаць кампы, зрабіць роўтэр і так далей. 

Заробак там быў здзельны: колькі зробіш, столькі і заробіш. Выходзіла ад $300 да $700. Але заўсёды яго трэба было выбіваць. Аніводнага разу мне не заплацілі ўсё цалкам. 

Паралельна вучыўся на завочцы БДПУ на гістфаку. Пасля 4-га курса даведаўся пра праграму ад чэшскага ўраду для беларусаў. Дзякуючы ёй атрымаў магчымасць вучыцца ў магістратуры (ізноў жа на гісторыка).

Мне плацілі стыпендыю каля 600 еўра. На жыццё хапала. Калі скончыў універсітэт, прыдумаў павярнуцца да IT — гуманітарыям і ў Чэхіі цяжка з працай і заробкамі. 

QA, які не любіць тэставаць — 800 еўра

Мой беларускі досвед быў не вельмі рэлеватны для Чэхіі. На сісадміна кваліфікацыі не хапала, таму шукаў працу тэстэрам. Пашанцавала знайсці фірму з беларускімі каранямі — Prestigio, якая мела R&D офіс у Празе, і я туды пайшоў QA. У лістападзе 2015 года мне плацілі 800 еўра. 

Людзі могуць думаць, што тэставанне — гэта класна і цікава. Але мне хапіла паўгады, каб я зразумеў, што мне гэта вельмі нудна. 

Паралельна я вывучаў сістэмнае адміністарванне (Linux, даведаўся што такое Agile). Сабраў дома хоўм-сэрвер і там тэставаў. Пачаў вучыць bash, базавыя штукі ў Docker, Vagrant, віртуальныя машыны. 

У выніку ў Prestigio у 2016 годзе я стаў сісадмінам. Мне падкінулі да заробку каля 200 еўра. Агулам выходзіла 1000 еўра. 

У красавіку 2017 года іншая кампанія зрабіла оффер на 50% вышэй — прапанавалі 1500 еўра. Я прыйшоў да кіраўніка, папрасіў падвышку. На наступны дзень мне сказалі: «Можаш сыходзіць, бо мы столькі плаціць не будзем». Даволі тыпова для чэшскай фірмы — тут вельмі складана атрымаць павышэнне. 

Амаль DevOps у міжнароднай карпарацыі за 1,2К еўра

На новым месцы я ізноў працаваў тэстэрам. Фірма займалася вырабам тэрміналаў і банкаматаў. Мяне хапіла на 2 тыдні, каб зразумець: я не магу глядзець на тэставанне. У Чэхіі тэставы перыяд — 3 месяцы. Падчас яго і ты можаш звольніцца ў адзін дзень, і цябе могуць звольніць. Таму з той кампаніі я хутка сыйшоў. 

Даволі доўга шукаў працу, у выніку атрымаў оффер ад Accenture. Пазіцыя нібыта  DevOps, але насамрэч L3 support на праекце ў банку. Прапанавалі мне 1200 еўра. Было вельмі шмат разнастайнай працы. Шмат вучыўся, сертыфіцыраваўся.

Але за 2 гады мне ўвогулі не павысілі заробак. Толькі ездзілі па вушах. Сядзець там болей было не варта там, таму я пайшоў далей. 

ІП у чэшскім стартапе за 2,3К еўра

Недзе напачатку 2019 года я знайшоў пазіцыю Infrustructure and DevOps Engineer у чэшскім стартапе — каталозе кампаніяў, зарэгістраваных у краіне. З імі я супрацоўнічаў як ІП, плаціў менш падаткаў і зарабляў значна больш. На рукі выходзіла каля 2300 еўра.

Займаўся падтрымкай прадуктаў, увесь прод быў у Azure, на on-premise быў Dev, трэба было рабіць гібрыдны сэтап, думаць пра VPN, заліваць бекапы, рабіць SSO.

Акрамя гэтага я саппорціў усю інфраструктуру, падтырмліваў, ставіў новыя версіі. Сэканоміў кампаніі 50% грошай, бо аптымізаваў налады ў Azure. Але доўга там не затрымаўся, толькі зрабіў вялікі кавалак працы, што гарэла. 

Cloud Solution Architect з матывацыяй — 2,8К еўра

Мне захацелася больш грошай, і ў верасні 2019 года атрымаў оффер ад чэшскага T-Mobile на пазіцыю Cloud Solution Architect. Тады на рукі выходзіла каля 2800 еўра

Я займаўся распрацоўкай тэхнічнай дакументацыяй, збіраў інпуты і аўтпуты для кампаніяў, якія куплялі data-цэнтры ў T-Mobile. Непасрэдную працу рабілі індусы. У мяне нават была камандзіроўка ў вядомы кожнаму менчуку горад Бангалор. Памятаю, я злятаў з Індыі ў цішотцы маркі Columbia. Праз гэта памежнік не паверыў, што я з Беларусі — падумаў, што з Калумбіі.

Падчас працы ў T-Mobile я шмат вучыўся, актыўна рабіў сертыфікацыі. Напрыклад, зрабіў курс трэнера ад Microsoft — гэта давзоліла мне ладзіць курсы як ІПшніку (дзень маёй працы каштуе каля 430 еўра). Таксама зрабіў курс на Udemy пра Azure, за ўвесь час ён мне прынёс 3 тысячы даляраў

Але і ў T-Mobile не павышалі заробак. Пачаў прыглядацца, што ёсць яшчэ на рынку. Зразумеў, што трэба засяродзіцца на клаўдзе — менавіта ў гэтай галіне я маю шмат класных сертыфікацый ад Microsoft. Стратэгія сябе апраўдала. 

Solution Architect з процьмай сертыфікатаў — 4,4К еўра 

З ліпеня 2021 года я працую я працую ў фірме з беларускімі каранямі ў Празе на пазіцыі Solution Architect. Працую з Azure, зарабляю каля 4400 еўра. На жаль, гэта ўжо амаль ліміт па заробку ў Чэхіі. Звычайна больш атрымоўваюць толькі Head of Department. 

Апроч асноўнай працы ў мяне ёсць падпрацоўкі. Я адмініструю фірмы, раблю cloud-кансалтынг. Бачу вялікае патрабаванне на мае паслугі, бо амаль усе фірмы выкарыстоўваюць Public Cloud, ці плануюць гэта рабіць.

Мая галоўная парада: вучыцца! Я ніколі не вучыўся на курсах, дзе вядуць за руку. Амаль заўсёды вучыўся сам, плаціў невялікія грошы за курсы на Udemy, Linux Academy (зараз яны пад Pluralsight). Ды шмат глядзеў YouTube. 

А колькі зараблялі вы ў пачатку сваёй кар’еры і колькі зарабляеце цяпер? Пішыце ў каментарах, давайце параўнаем. 

Меркаванне аўтара можа не адлюстроўваць пазіцыю рэдакцыі. 


dev.by, як і іншым сумленным медыям, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе за межамі краіны, а нашы рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай.

Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, меркаваннямі, досведам, часам і ўвагай. А 230 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісантаў.

Дапамагчы нам можна праз Patreon
з Беларусі — праз Donorbox.
І шчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне. 

Што яшчэ пачытаць пра заробкі ў камьюніці:

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

3

Дзякуй, цудоўны шлях, раю не спыняцца і пачаць працаваць remote на яшчэ большыя грошы!

-3

Памятаю, я злятаў з Індыі ў цішотцы маркі Columbia. Праз гэта памежнік не паверыў, што я з Беларусі — падумаў, што з Калумбіі.

Рассказ выглядит не очень правдоподобно, хотя бы по этой детали.
Возможно, это такая "прыгода ў IT", но с "коллегами", которые бегают по отрасли за деньгами, очень трудно работать.

Пользователь отредактировал комментарий 25 июля 2023, 11:11

-5

Вообще всё печально, человек столько джобывает, а иметь чистыми 4.4 к евро в Европе для хорошей жизни мало, всю жизнь платить ипотеку пол зарплаты, за машину 500 в месяц. На жизнь ещё 1000.