Хто распавядае: Ксенія Лешык, TA/HR спецыялістка з больш чым 6-гадовым досведам. Працавала ў Wargaming, EPAM, Moonfare.
Для чаго вы хочаце ўвайсці ў IT?
Будзьце шчырымі з самімі сабой. Матывацыя «Там добра плоцяць і стабільна» — занадта шырокая і не вельмі зразумелая. Ані для HR, ані для вашага патэнцыйнага менеджара, а можа быць і для вас саміх.
Адкажыце на пытанні:
- Што вам падабаецца рабіць? Любіце працаваць з дадзенымі, ведаеце Excel — падумайце пра дата-аналіз. Сочыце за дробнымі дэталямі — варта пачаць прыгоду з QA. Падабаецца праца з людзьмі — магчыма, HR — гэта вашая сфера.
- Прааналізуйце, якія навыкі ў вас ужо ёсць, і, абапіраючыся на іх, пачынайце новую кар’еру.
- Зразумейце, што вам падабаецца рабіць. Гэта дапаможа правільна вызначыцца з кірункам працы.
- Вызначыцеся з каштоўнасцямі. Нават на працы мары, але ў неспрыяльнай і несяброўскай атмасферы, вы вельмі хутка выгарыце.
Парада: каб зразумець пазіцыю або галіну, якая вас цікавіць, думайце глабальна. Якая ў вас мара і што вам падабаецца рабіць у жыцці? Дзе вашыя каштоўнасці і як яны рэалізуюцца ў працы? Наўрад ці вашая мара — да канца жыцця быць middle-Java распрацоўшчыкам, але мабыць гэта добры крок у бок, які вам адгукаецца.
Ці варта ўваходзіць у IT цяпер?
Зараз у індустрыі даволі моцны крызіс, шмат скарачэнняў. Але няма добрага часу для чагосьці новага. Падчас крызісу з’яўляецца шмат стартапаў, у якіх ёсць працоўныя месцы.
Тым хто атрымаў адукацыю 10 год таму, усё роўна неабходна аднаўляць веды, бо калі гэта не рабіць, на кірмашы з’явяцца новыя спецы з ведамі пра новыя, больш запатрабаваныя, тэхналогіі, у якіх кампаніі будуць больш зацікаўлены. Таму заўсёды ёсць магчымасць «увайсці ў ІТ» з новымі ведамі.
Праз год-два-тры вы так жа будзеце хацець пачаць новую працу, але ў вас будуць страчаныя гады. Ёсць жаданне працаваць — трэба пачынаць!
Стратэгія пошуку
- Зразумейце, у якім кірунку вы хочаце працаваць у IT,
- Пашукайце знаёмых у IT, і запытайце ў іх падрабязнасці пра ўмовы працы,
- Прааналізуйце рынак працы: на што вы можаце прэтэндаваць, якія відэльцы заробку, патрабаванні да джуноў,
- Не адгукайцеся на ўсё адразу: шукайце вакансіі, якія вам пасуюць. Чым больш сумоўяў — тым больш адмоваў, а гэта вельмі дэматывуе на пачатку,
Дзве хуткія парады:
- Зрабіце такое CV, каб вы самі захацелі ўзяць сябе на працу. Але не трэба хлусіць — усе даведаюцца, і будзе толькі горш.
- Суправаджальны ліст сапраўды чытаюць. Як яго напісаць: паглядзіце на патрабаванні да вакансіі і апішыце свой досвед, які з імі пераклікаецца.
Памылкі пры пошуку
- Адгукацца на ўсе вакансіі запар,
- Не рыхтавацца да сумоўя,
- Не прадумваць, што вы хочаце даведацца пра кампанію,
- Казаць пра свае слабыя бакі — лепей падсвяціце вашыя перавагі.
Як павысіць свае шанцы на добрую працу
- Актыўна аналізуйце рынак,
- Пашырайце нэтворкінг,
- Шукайце вакансіі,
- Перапрацуйце CV,
- Рыхтуйцеся да сумоўя,
- Папрацуйце з партфоліа (калі яно патрэбнае),
- Стварайце прафесійныя пасты ў LinkedIn,
- Наведвайце на канферэнцыі, мітапы ды іншыя мерапрыемствы.
Узрост — не перашкода
Дарослыя людзі так жа могуць пачаць працу ў IT, як і моладзь. Залежыць ад пазіцыі і каманды: калі каманда складаецца з 20-гадовых хлопцаў, то 50-гадоваму чалавеку можа быць некамфортна.
Я раней думала, што ад 20 да 30 прасцей увайсці ў IT. Але цяпер перакананая, што насамрэч узроставых абмежаванняў няма. Сталыя людзі звычайна маюць досвед працы ў калектыве і лепшыя софт-скілы. За кошт чаго і выігрываюць ва ўчорашніх студэнтаў.
І яшчэ крыху парадаў:
- Майце падушку бяспекі або іншую працу падчас пераходу ў IT,
- Запасіцеся цярпеннем: сярэдні час закрыцця вакансіі — ад 1 да 3 месяцаў,
- Нават калі ў вас не вельмі моцныя хард-скілы, то можаце выйграць на рынку працы за кошт софт-скілоў,
- HR’ы глядзяць на ўсе праекты, якія прэзентуюць вас як спецыяліста.
Айцішнікі са стажам, падзяліцеся ў каментах сваімі гісторыямі. Як усё пачыналася для вас?
Меркаванне аўтараў можна не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.
Вы таксама можаце пачаць весці свой блог на dev.by — вось інструкцыя. Або дасылайце тэмы, ідэі і пытанні на [email protected].
Што яшчэ пачытаць:
- Не Duolingo единым. Собрали сервисы, которые помогут улучшить английский
- Их 20 часов лучше, чем 40 часов многих. Почему матери — отличные работницы
- 🇺🇸 Диплом повышает шансы на ВНЖ. Рассказываю про онлайн учебу в американском универе
Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога цяпер.
Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выбярыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 або 500 долараў — ці напішыце вашую суму.
А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.
Bitcoin
bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw
Etherium
0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Tether USD (USDT) on ETH Network
0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Zcash
t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh
Дзякуй, што вы з намi.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.