У чатах экспатаў кажуць, што пасля пачатку вайны ва Украіне беларусы сталі часцей сутыкацца з адмовамі па дазволах у Грузіі. Але ці так гэта? Кампанія РВ Services падзялілася з dev.by статыстыкай дазволаў на жыхарства для грамадзян Беларусі ў Сакартвела за перыяд ад 1 сакавіка 2022 да 31 сакавіка 2023.
Яе падаў Дом Юстыцыі — грузінская ўстанова, якая аб’ядноўвае пад сваім дахам большасць дзяржаўных сэрвісаў. Паглядзелі, які працэнт адмоў па працоўных дазволах, і якая падстава дае 90-100% ухваленняў заявак.
Агульныя звесткі
Як пісала РВ Services на сваім сайце, паводле афіцыйных даных ад Агенцтва развіцця паслуг Грузіі, ад 1 сакавіка 2022 да 31 сакавіка 2023 па дазвол на жыхарства звярнуліся 37 316 грамадзян замежных дзяржаў:
75% заяўнікаў (27 806) атрымалі дазвол на жыхарства
15% заявак былі адхіленыя.
10% (3693) усё яшчэ чакаюць рашэння або адклікалі сваю заяву.
Аднак, адзначаюць прадстаўнікі кампаніі, агульная карціна для грамадзян Беларусі і Расіі выглядае зусім інакш.
А што наконт грамадзян Беларусі?
За перыяд ад 1 студзеня да 31 сакавіка 2023 грамадзяне Беларусі падалі 604 заяўкі на дазвол на жыхарства (а ад 1 сакавіка да 31 снежня 2022 — 1279 заяў).
2022:
Адмова: 33%
Ухвала: 64%
На разглядзе: 3%
2023:
Адмова: 23%
Ухвала: 63%
На разглядзе або прыпынена (гэта значыць, што чалавек адклікаў сваю заяву або не выканаў дадатковыя ўмовы ад Дома Юстыцыі): 14%
Разгледзім статыстыку падрабязней. Вось віды дазволаў на жыхарства (ад самых папулярных паводле колькасці заявак — да менш папулярных) і статыстыка па кожным.
1. Працоўны дазвол на жыхарства
Ухвал — каля 50%
У 2022 падалі 812 заяў:
Адмова: 44%
Ухвала: 52%
На разглядзе: 3%
У 2023-406 заяў:
Адмова: 30%
Ухвала: 58%
На разглядзе: 12%
Такім чынам, прыкладна ў палове выпадкаў чалавек атрымлівае працоўную бінадробу — так называюць картку дазволу на жыхарства з нумарам ID для замежнікаў.
2. Дазвол на жыхарства для ўз’яднання сям'і
91% ухвал летась
У 2022 годзе падалі 224 заяўкі:
Адмова: 7% Ухвала: 90% На разглядзе: 3%
Сёлета ўжо прынятыя 110 заяў:
Адмова: 7% Ухвала: 76% На разглядзе: 16%
3. Кароткатэрміновы дазвол на жыхарства для куплі нерухомасці
Летась — 33% адмоў
Сцвярджаюць, што апошнім часам на гэтай падставе ідзе шмат адмоў. Давайце паглядзім.
У 2022-м усяго на гэтай падставе падалі 98 заявак. З іх:
Адмова: 33%
Ухвала: 64%
На разглядзе 3%
Для параўнання — у 2023-м пакуль падалі толькі 26 заявак:
Адмова: 19%
Ухвала: 54%
На разглядзе: 27%
4. Дазвол на жыхарства для вучобы
Аніводнай адмовы ў 2022-м
У 2022-м на гэтай падставе не было ніводнае адмовы. 69 заявак ухвалілі (96%), і разглядаюцца 3 заявы (4%).
У 2023-м падалі 31 заяўку. Адмовілі 1 заяўніку (3%), 26 заявак ухвалілі (84%). Астатнія 4 заяўкі, або 13%, знаходзяцца на разглядзе/прыпыненыя.
5. Пастаянны дазвол на жыхарства на падставе шлюбу з грамадзянінам Грузіі
Каля 80% заявак былі ўхваленыя
У 2022 годзе было пададзена 66 заявак на ПМЖ. З іх:
10 выпадкаў адмоў (15%)
55 заявак ухваленыя (83%);
1 заяўка на разглядзе (2%).
Сёлета было 28 заявак. Працэнт адмоў пакуль ніжэйшы: 11% (адмовілі 3 заяўнікам). 21 заяўка, або 75%, ухваленая. І 4 заяўкі, або 14%, былі на разглядзе/прыпыненыя на момант атрымання звестак.
6. Статыстыка падачы на дазвол на жыхарства для былога грамадзяніна Грузіі
100% ухвал
Тут таксама 100%-я статыстыка ўхвал. У прыватнасці, у 2022-м на гэты статус падаліся 5 чалавек, усе 5 атрымалі. Тое ж самае і ў 2023-м: двое падаліся, двое атрымалі.
7. Інвестыцыйны дазвол на жыхарства
100% ухвал, але ёсць нюанс
Тут усё проста: і ў 2022-м, і ў 2023-м падаўся ўсяго 1 чалавек. Ухвала 100%.
8. Спецыяльны дазвол на жыхарства
Адзінкавы кейс
У 2022-м усяго адзін чалавек падаўся на гэты тып дазволу на жыхарства і атрымаў ухвалу
Дык якія ж высновы?
Калі падсумаваць колькасць заяў за 2022–2023 гады, то атрымаецца наступнае.
Тып
Ухвала
Адмова
На разглядзе/прыпынена
Усяго
Працоўны дазвол
661 (55% у сярэднім)
482 (37%)
75
1218
Дазвол на падставе ўз’яднання сям'і
287 (83,5%)
23 (7%)
24
334
Дазвол на падставе валодання нерухомасцю
77 (59%)
37 (26%)
9
124
Для вучобы
95 (90%)
1 (1,5%)
7
103
Пастаянны дазвол
76 (79%)
13 (13%)
5
94
Дазвол для былога грамадзяніна Грузіі
7 (100%)
0
7
Інвестыцыйны
2 (100%)
0
2
Спецыяльны
1 (100%)
0
1
А вось сітуацыя ў дынаміцы па гадах:
Для параўнання — статыстыка расійцаў
Заяву на атрыманне розных відаў дазволу за год падалі 10 004 грамадзяніны Расіі. З іх:
58% заявак (5838) былі ўхваленыя
34% заявак (3415) былі адхіленыя.
Станам на 31 сакавіка 2023 года 751 заява ўсё яшчэ знаходзілася на разглядзе або была адкліканая заяўнікам.
Высновы:
Сярэдні працэнт адмоў па заяўках беларусаў за 2022-2023-і складае 28%.
Сярэдні працэнт станоўчых кейсаў — 63,5%.
Найбольшы працэнт ухвал (акрамя спецыяльных кейсаў) — у дазволаў на падставе навучання ў Грузіі і ўз’яднання сям'і.
Купля нерухомасці не гарантуе атрымання дазволу на жыхарства прыкладна ў траціне выпадкаў.
Часцей за ўсё беларусы падаюцца на дазвол на жыхарства на падставе ІП або працы на грузінскую кампанію. Больш за палову заявак сканчаюцца поспехам.
Яшчэ рана казаць пра дынаміку колькасці адмоў у 2023 у параўнанні з мінулым годам. Пакуль статыстыка здаецца падобнай і нават крыху пазітыўнейшай, але паглядзім, што адбудзецца з заяўкамі (новымі і ў статусе «на разглядзе») пры канцы года.
это ж Грузия, главное знать нужного человека. Судя по опыту знакомых, внж получают, если компания нашла такого человека и занесла нужную сумму. В этом плане у самостоятельных ипешников шансы минимальны, конечно.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
выходим замуж за грузин получается...
это ж Грузия, главное знать нужного человека. Судя по опыту знакомых, внж получают, если компания нашла такого человека и занесла нужную сумму. В этом плане у самостоятельных ипешников шансы минимальны, конечно.
отличная страна для релокации, и внж не так дорого стоят) потом ещё попросят донести что бы не забрали)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 мая 2023, 15:35
Может надо одобрять оккупацию Абхазии и Южной Осетии, тогда и ВНЖ дадут?