У Мазая новы пет-праект. Дапамагае знайсці лецішча ў Польшчы
Каб поле, рэчка і бор.
Ці памятаеце, яшчэ на пачатку года Слава Мазай шукаў новы праект, «каб сэрцайка грукала»? Здаецца, знайшоў. Сэрвіс Аrrround.me злёгку адсылае да прасцягаў палёў і спадарожнікавых здымках OneSoil, хоць мае зусім іншы дамен — не сельскагаспадарчы, а рыэлтарскі. Прасцей кажучы, ён дапамагае знайсці лецішча мары.
— Я заўсёды быў захоплены ідэяй пра ўласную działku, дзе можна было б свабодна ступіць з лазні і акунуцца ў рэчку, — так Слава Мазай апісвае перадгісторыю праекта. — Здавалася, што знайсці ўчастак зямлі, які адпавядае маім самым запаветным жаданням, было справай простай. Але рэальнасць выявілася больш складанай і звілістай. Прагортваючы старонкі інтэрнэт-рэсурсаў па нерухомасці, я зразумеў, што фільтры накшталт «побач рака» або апісанні «побач лес» сталі свайго роду штампам амаль для кожнай аб’явы.
Я сабраў цэлае сузор’е прапаноў на рынку — больш за 50 000 варыянтаў! — і пачаў старанна аналізаваць кожны з іх. Я вырашыў адфільтраваць варыянты па наступных крытэрах:
У выніку маёй карпатлівай працы ў мяне засталося 15 ідэальных варыянтаў для больш дэталёвага вывучэння. Далей, наладзіўшы апавяшчэнні, я стаў атрымліваць новыя прапановы проста на тэлефон. Было відаць, што мая działka мары ўжо дзесьці побач.
Ужытую экспертызу Мазай і каманда змясцілі ў сэрвіс Аrrround.me. Як тлумачыць сам Слава, ён інтэгруецца з платформамі арэнды і продажу нерухомасці, дапамагаючы карыстальнікам і агентам хутка знаходзіць ідэальныя варыянты. Фільтраў заяўлена шмат: не толькі ландшафт і даступнасць транспарту, але і экалогія, блізкасць школ, узровень злачыннасці. Пакуль сэрвіс працуе толькі ў Польшчы, але абяцаныя яшчэ Іспанія, Італія, Партугалія і ЗША.
Задалі Славу некалькі пытанняў.
Ты шукаў праект мары. Ці ён гэта?
Гэта на мінімалках ён. Калі вырасце, як мы хочам, то стане праектам мары. А пакуль у Аrrround.me мы касдэвім і глядзім, як растуць метрыкі. Я б хацеў удакладніць, што гэта пет-праект, я не фултайм займаюся ім. Ёсць яшчэ парачка, адзін звязаны з рэкламай для апак, другі — з дронамі/аўтапілотам, але пакуль я не магу расказваць у дэталях.
Ты ж не адзін у Аrrround.me?
У нас невялікая, але вельмі кампетэнтная каманда, у тым ліку беларусы. Акрамя таго, у мяне ёсць адвайзеры з ліку найбуйнейшых гульцоў на рынку нерухомасці. Іх досвед дапамагае нам прымаць больш абгрунтаваныя стратэгічныя рашэнні.
Як дапамагае бэкграўнд? Рэчку і горы алгарытм шукае, аналізуючы спадарожнікавыя здымкі?
У тым ліку і па спадарожніках, так. Мой бэкграўнд улучае веды ў галіне аналізу даных, алгарытмаў і геапрасторавых тэхналогій, яны дапамагаюць стварыць эфектыўны API для пошуку нерухомасці. Плюс навыкі, неабходныя для запуску прадуктаў з нуля.
Продажаў яшчэ не было?
Мы пакуль у стадыі тэсціравання і абмеркавання з патэнцыйнымі кліентамі.
А сабе лецішча ўжо прыкупіў?
Пакуль не. У 2020 годзе я выкарыстаў свой алгарытм і знайшоў ідэальны ўчастак у Беларусі. Ён быў выдатным: рака і лес прама на ўчастку. Але прыйшлося пераехаць, і я адклаў куплю. Магчыма, у будучыні скарыстаюся сэрвісам, каб знайсці ідэальнае лецішча сабе таксама.
А вось як яно выглядае паблізу:
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Искали дом в Польше - проблема в том что точное расположение почти никто не указывает в объявлении. Могут указать ближайший город если дом в деревне в пригороде
Причем почти все объявления от бесполезные риэлторов
потому что риэлтер не хочет терять клиента
Вот прикол, нужно залогинится перед использованием? сразу закрыл
А после логина оставить реквезиты карты, чтобы с тебя списывали обоненку.