Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Сусветны лідар па чыпах згортваецца ў Мінску праз санкцыі. На рэлакейт супрацоўніка — да 35К

У Мінску могуць закрыць офіс паўднёвакарэйскай SK Hynix (топ-3 сусветных вытворцаў паўправаднікоў, топ-5 вытворцаў аператыўнай памяці).

Праца кампаніі абмежаваная праз санкцыі, каманду рэлакуюць у Польшчу. Тых, хто адмовіцца ад пераезду, могуць звольніць. Пра гэта dev.by на ўмовах ананімнасці расказалі некалькі супрацоўнікаў SK hynix memory solutions Eastern Europe (да 2018 года — Softeq Flash Solutions). Кампанія не каментуе.

19 каментарыяў
Сусветны лідар па чыпах згортваецца ў Мінску праз санкцыі. На рэлакейт супрацоўніка — да 35К

У Мінску могуць закрыць офіс паўднёвакарэйскай SK Hynix (топ-3 сусветных вытворцаў паўправаднікоў, топ-5 вытворцаў аператыўнай памяці).

Праца кампаніі абмежаваная праз санкцыі, каманду рэлакуюць у Польшчу. Тых, хто адмовіцца ад пераезду, могуць звольніць. Пра гэта dev.by на ўмовах ананімнасці расказалі некалькі супрацоўнікаў SK hynix memory solutions Eastern Europe (да 2018 года — Softeq Flash Solutions). Кампанія не каментуе.

Да вайны ва Украіне ў мінскім офісе SK Hynix працавала больш за 200 чалавек. Колькасць каманды, якая цяпер знаходзіцца ў Беларусі, невядомая.

— Ад лета ў Польшчу рэлакаваліся каля 100 чалавек. Частка супрацоўнікаў сышла ў іншыя кампаніі, хаця цякучкі ў SK Hynix раней ніколі не было, бо ўмовы ў Беларусі па заробку былі вышэйшымі за рынак. Некаторыя стаміліся ад адсутнасці крутых праектаў. Праз санкцый з боку ЗША і Паўднёвай Карэі ў нас цалкам адсутнічала камунікацыя і доступ да рэсурсаў і сервераў, размешчаных у Мінску. Нават ліцэнзіі на розныя IDE і тулы нельга было набываць для мінскага офіса. Хтосьці сышоў праз нявызначанасць, — расказваюць супрацоўнікі.

Першапачаткова меркавалася, што астатнія спецыялісты будуць працаваць на ўнутраных праектах. Потым, паводле слоў суразмоўцаў, канцэпцыя змянілася. Кампанія паведаміла, што тых, хто адмовіцца рэлакавацца ў Польшчу без паважнай прычыны (нявырашаныя пытанні з ваенкаматам, хвароба, не далі візу і г. д), звольняць, альбо такім спецыялістам пагоршаць умовы — знізяць заробак, абавяжуць хадзіць у офіс. Рашэнне трэба было прыняць да канца лістапада.

— У 2023 годзе мінскі офіс збіраюцца закрыць. Пакуль ён працуе, але арэндныя плошчы скарацілі. У штаце ёсць інжынеры, што праўда, яны не працуюць над добрымі і свежымі праектамі. Засталася прыкладна палова каманды, новых спецыялістаў не наймаюць, — кажа суразмоўца.

Куды прапануюць пераязджаць і на якіх умовах?

Яшчэ ўвесну кампанія агучыла супрацоўнікам планы па рэлакацыі ў Гданьск і працаўладкаванні ў іншую кампанію — Solidigm. Гэта даччыная структура SK Hynix, якая была створаная ў выніку ўгоды з Intel.

Увосень 2020 года SK Hynix дамовілася пра куплю бізнэсу Intel па вытворчасці чыпаў памяці NAND. Сума ўгоды — 9 мільярдаў долараў. У студзені 2021 года завяршылася першая фаза продажу (заключны этап угоды пройдзе ў сакавіку 2025 года). Тады ж SK Hynix анансавала запуск даччынага падраздзялення Solidigm.

Сёлета ў верасні Solidigm адкрыла першы ў Польшчы аперацыйны цэнтр у Гданьску. Да канца гэтага года кампанія планавала адкрыццё ў Гданьску офіса ў Alpha Airport City.

Але, паводле слоў супрацоўнікаў, дакладныя тэрміны пакуль невядомыя.

— Абяцалі офіс ад новага года, але апошнім часам ніякай больш дакладнай інфармацыі на гэты конт не было. Была інфармацыя, што ў офісе не ўсім польскім спецыялістам хопіць месца, не кажучы ўжо пра рэлакантаў. Пакуль працуем аддалена. Працы значна дадалося, а супрацоўнікаў няма.

Ці будзе далей расці польскі офіс за кошт новых рэлакантаў з Беларусі, невядома. Многія спецыялісты SK Hynix адмовіліся пераязджаць у Польшчу ў тым ліку праз умовы рэлакацыі.

З нагоды рэлакейт-праграмы меркаванні супрацоўнікаў падзяліліся. 

«Датэрмінова звальняешся — вяртаеш выдаткі на рэлакейт»

Кошт рэлакацыі аднаго супрацоўніка ацэньваецца ў суму да 35 тысяч долараў (лічбу агучылі тры спікеры). Уваходзіць:

  • 4 тысячы долараў — рэлакейт-бонус;
  • 10 тысяч долараў — на перавозку рэчаў;
  • кошт паслугі па пошуку пастаяннай кватэры (да 4 дзён працы рыэлтара);
  • кошт арэнды часовага жытла да 60 дзён;
  • дапамога ў падачы падатковай дэкларацыі за 2022 год.

— На рукі ты атрымліваеш 14 тысяч долараў (бонус+грошы на перавозку рэчаў). Астатнія паслугі выконваюць падрадчыкі. Кантралюе ўвесь працэс і аплачвае працу падрадчыкаў кампанія, спецыяльна нанятая SK Hynix.

Калі супрацоўнік адпрацаваў менш за два гады (730 дзён) і вырашыў звольніцца, то яму прыйдзецца пакрыць усе выдаткі на пераезд разам з падаткамі, якая кампанія заплаціць у працэсе рэлакацыі. Сума кампенсацыі будзе разлічвацца з улікам адпрацаванага часу. Чым больш дзён адпрацаваў, тым менш прыйдзецца вяртаць. Па факце адмовіцца ад паслугі па рэлакацыі няможна. У кантракце прапісана, што нас рэлакуе пэўная кампанія і пры датэрміновым звальненні менавіта ёй трэба будзе ўсё выплаціць.

(Адзін з суразмоўцаў сцвярджае, што ад бонусаў можна адмовіцца — заўв. dev.by).

«Нічога не згубіў»

— Кампанія дапамагла з візамі, афармленнем, падатковым суправаджэннем і пошукам жытла ў Польшчы. Прапанавала добры рэлакацыйны пакет. Заробак у сярэднім паднялі на 10-15% у параўнанні з мінскім. Што праўда, праз падаткі чыстымі на рукі выходзіць менш, але за кошт розных бонусаў гэтыя страты кампенсуюцца. Можна лічыць, што ў грошах нічога не страціў.

«Заробак стаў ніжэйшы»

— Польскі заробак нам разлічвалі, зыходзячы з беларускага заробку, павялічанага на 10 або 15% (у залежнасці ад пасады), і курса злотага да долара. Амаль усе пераязджалі ад жніўня да лістапада, тады курс злотага даходзіў да 5. Але па факце заробак разлічылі па менш выгаднаму курсе. З улікам высокіх падаткаў (32%) заробак у Польшчы ў параўнанні з Беларуссю паменшыўся. Кампанія паспрабавала гэта кампенсаваць за кошт sign in бонуса, але ён усё роўна не перакрывае падзення заробку.

Мы звярнуліся па каментары ў кампанію, а таксама да CEO мінскага офіса, але адказаў не атрымалі. 

Холдынг SK hynix уваходзіць у топ-3 сусветных вытворцаў паўправаднікоў і спецыялізуецца на вытворчасці рашэнняў на аснове паўправадніковай памяці тыпу DRAM і NAND Flash, а таксама КМОП-сэнсараў.

Беларускае падраздзяленне SK Hynix было адкрытае ў 2014 годзе. Кампанія займаецца распрацоўкай убудаванага праграмнага забеспячэння і верыфікацыяй кантролераў цвёрдацельных накапляльнікаў (SSD) і накапляльнікаў мабільных прылад. Рашэнні выкарыстоўваюцца ў прадуктах сусветных кампаній і лідараў індустрыі. 

На пачатку сакавіка стала вядома, што ЗША ўвядзе абмежаванні на імпарт тэхналогій у Беларусь. Раней такія абмежаванні былі ўведзеныя ў дачыненні да Расіі праз вайну ва Украіне. Пад санкцыі трапілі мікраэлектроніка, сэнсары, лазеры, навігацыйныя сістэмы, а таксама тэлекам-абсталяванне. Меркавалася, што абмежаванні закрануць прадукты, зробленыя не толькі ў ЗША, але і тыя, што зробленыя ў іншых краінах з удзелам амерыканскіх тэхналогій.

Услед за ЗША ЕС таксама на пачатку сакавіка ўвёў новыя абмежаванні на імпарт тэхналогій у Беларусь. Пад санкцыі патрапілі  перадавыя тэхналогіі, уключна з камп’ютарамі, электронікай, тэлекамунікацыйным абсталяваннем, датчыкамі і лазерамі.

Пры канцы сакавіка Паўднёвая Карэя таксама ўвяла абмежаванні на экспарт у Беларусь і Расію 57 нестратэгічных тавараў і тэхналогій. Пад санкцыі патрапілі, у прыватнасці, паўправаднікі і камп’ютарная тэхніка. Карэйскія кампаніі, зацікаўленыя ў экспарце тавараў са спісу, павінныя праходзіць асобную працэдуру ўзгаднення.

Как технологические санкции Запада изменят Беларусь
Как технологические санкции Запада изменят Беларусь
По теме
Как технологические санкции Запада изменят Беларусь
У другой паводле памеру ІТ-кампаніі Беларусі — вялікія перамены. Што вядома?
У другой паводле памеру ІТ-кампаніі Беларусі — вялікія перамены. Што вядома?
Па тэме
У другой паводле памеру ІТ-кампаніі Беларусі — вялікія перамены. Што вядома?
Геймдэў-гігант Playrix сышоў. Цяпер студыя належыць беларусу
Геймдэў-гігант Playrix сышоў. Цяпер студыя належыць беларусу
Па тэме
Геймдэў-гігант Playrix сышоў. Цяпер студыя належыць беларусу
У EffectiveSoft зніжаюць заробкі для бэнчу — і ў Мінску і ў Гданьску. Даведаліся чаму
У EffectiveSoft зніжаюць заробкі для бэнчу — і ў Мінску, і ў Гданьску. Даведаліся чаму
Па тэме
У EffectiveSoft зніжаюць заробкі для бэнчу — і ў Мінску, і ў Гданьску. Даведаліся чаму
Топ-менеджмент Banuba выкупіў долю ў асноўнага інвестара
Топ-менеджмент Banuba выкупіў долю ў асноўнага інвестара
Па тэме
Топ-менеджмент Banuba выкупіў долю ў асноўнага інвестара
Viber скарачае ва ўсіх офісах. У Мінску таксама
Viber скарачае ва ўсіх офісах. У Мінску таксама
Па тэме
Viber скарачае ва ўсіх офісах. У Мінску таксама

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-5

Сотрудники смогут вернуться в родную дочернюю компанию Softeq Development пока она не релоцировалась, но лучше и стабильнее на Интеграл - там делают отечественную флеш память ничуть не хуже, а иногда в 2-3 раза лучше

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
-7

На руки ты получаешь 14 тысяч долларов (бонус+деньги на перевозку вещей). Остальные услуги выполняют подрядчики. Контролирует весь процесс и оплачивает работу подрядчиков компания

И вот тут ребята поняли, что такое делать в Польше деньги из воздуха )) И немножко приуныли от своих текущих зарплат.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
-5

С учетом высоких налогов (32%) зарплата в Польше по сравнению с Беларусью уменьшилась.

Копни чуть глубже, уважаемый релокант, и ты увидишь что до начисления тебе GROSS суммы - компания уже что-то на тебя потратила, итоговый процент налога это что-то около 45%. Не благодари.

7

Ого, ничего себе там зарплаты дают, что сразу за 1 месяц переходит на 32% налог. Видимо под 200к злотых в месяц получают а то и выше

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 снежня 2022, 20:39

-2

"На релокейт сотрудника — до 35К" . Вот попали сотрудники... это чтоб вернуть такие деньги, 30 лет копить по сто долларов со средней по-пятьсот.

1

А откуда 21К долларов они взяли в пп.3-5 (аренда жилья с оплатой на 2 месяца и подача налоговой декларации)? Развод какой-то.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 снежня 2022, 21:37

3

В 21к еще входят повышенные налоги в Польше в сравнении с РБ.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 снежня 2022, 23:45

Anonymous
Anonymous Свалил в Польшу
7

Заладили все про эти повышенные налоги в Польше.
ИТ рычалт - 12%, зус первые 6 месяцев ~100 евр, через 2.5 года будет 200.

А сколько там в РБ нужно будет занести без упрощенки?

-7

без упрощенки всего лишь льготных 9% подоходного которые скоро будут

Anonymous
Anonymous Свалил в Польшу
3

Ну там 9, тут 12. Разница есть, но не такая огромная. Средняя зп в отрасли где-то около 2к брутто, разница - 60 баксов в месяц. И по хорошему с таким низким доходом нужно не на рычалт, а на общую систему, и вписывать туда всю семью. Потому что 2к брутто на домовладение для Вавы - это чуть меньше среднего дохода, и соответственно прогрессивные ставки будут для Вас более выгодны.

-6

Ahahahaha. И на 2k брутто можно в Польше прожить? ))
Я думаю что - no.

Anonymous
Anonymous Свалил в Польшу
6

Не, ну смотря к чему вы привыкли, и в каком городе живете.
Много людей в Варшаве снимают за 300 долларов комнату, ну а в магазинах тут цены ниже, чем в РБ. При этом полно всяких относительно неквалифицированных вакансий с доходом в 800-900 долларов, вычитаете из них 300 и на остальное вполне приемлемо живете. Но это если вообще с нуля ехать.

А если у Вас уже есть зарубежный заказчик и неплохой английский - хорошая квартира стоит ~1300 евро с коммуналкой и гаражом, магазин-спортзал-заправка ещё столько же. Чистыми это 2500, грязными - ну пускай 3000. Ещё сотку на всякие сопустсвующие ведению ИП вещи (бухгалтерия, юридический адрес, комиссии при переводе\обмене, рабочий телефон, фирмове конто в банке) - итого 3100.

Это чуть меньше 20 евро в час "грязными" - и в общем-то это уже достаточно комфортная жизнь.

-6

А если жена, дети то еще 1000 на "рыло", смотря какую школу/сад выбрать. Не очень радостно как по мне.
И самое главное: с этой вашей Польши никто импортозамещать не даст :)

0

А между 0.5 и 2.5 лет какой зус?
+Как ип платят VAT ? Может при каких-то видах деятельности вовсе не платят?

Anonymous
Anonymous Свалил в Польшу
5

Экспорт услуг не облагается ват. Внутрипольский - платят, но чаще всего контракторы (и их заказчики) не являются конечными потребителями услуг.

зус между 0.5 и 2.5 лет тоже где-то посерединке, точная сумма разная каждый год и зависит от среднего дохода по местному госстату и вашего прогнозируемого дохода. Но для большинства айтишки, имеющей доход 2..10к в месяц суммы будут одинаковыми и совершенно несмертельными.

Что же касается увеличения складки зус по сравнению с минимальным взносом в соцстрах - в общей сумме контракта, как правило, это совершенно незначительная сумма. В моем случае разница составила около 2%, которые заказчик легко добавил к договору как только я сообщил, что собираюсь менять юрисдикцию.

Anonymous
Anonymous Свалил в Польшу
5

Вообще по ситуации с миграцией итшки можно судить по дичайшему дефициту бухгалтеров, ведущих в Польше учетность на русском языке. Все как один - перегружены, новых клиентов не берут, а если всё-таки уговорить - то просят сильно выше среднего. Из всех приключений, связанных с переносом хозяйственной деятельности в Польшу, наибольшие сложности вызвал именно поиск нормального русскоязычного бухгалтера.

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
0

а зачем вам русскоязычный бухгалтер? Это чаще всего будут перегруженные украинки, которые не уделят вам времени. Для выставления инвойсов вам хватит переписки с бухом. Берите поляков, будет и дешевле и качественнее.

Bart Simpson
Bart Simpson Meme officer в localhost
-4

Технополис GS в Гусеве или в РФ на материке вроде брал.
Грозились коттеджи давать.
Хотя панАм кланяться для многих привычнее.

0

35000$.... Некислый бонус для сотрудника. А вот интересно, если сама компания решит уволить раньше срока, то как тогда ? Кто кому должен будет ?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 14 снежня 2022, 01:07