Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Упершыню менш за 100 тысяч. Вось колькі чалавек працавала ў ІТ у 2023

Паводле афіцыйных звестак, колькасць работнікаў у ІТ-галіне за 2023 год скарацілася на 15%+. А агульная колькасць спецыялістаў у ІТ аказалася мінімальнай за апошнія чатыры гады.

29 каментарый
Упершыню менш за 100 тысяч. Вось колькі чалавек працавала ў ІТ у 2023

Паводле афіцыйных звестак, колькасць работнікаў у ІТ-галіне за 2023 год скарацілася на 15%+. А агульная колькасць спецыялістаў у ІТ аказалася мінімальнай за апошнія чатыры гады.

Колькі айцішнікаў налічыў Белстат 

Звесткі аб колькасці занятых у розных сферах ведамства публікуе два разы на год. У лютым з’яўляецца папярэдняя, а летам — ужо выніковая статыстыка.

Папярэдне — летась у ІТ працавала больш за 88 тысяч чалавек.  Гэта на 16%, або на 17,6 тысячы менш, чым у 2022 годзе. Апошні раз прыкладна столькі людзей працавала ў галіне ў 2019 годзе.

Больш за тое, упершыню за апошнія тры гады колькасць працоўных спецыялістаў у ІТ выйшла меншай за 100 тысяч

Зрэшты, да лічбаў Белстата ёсць пытанні. 

Напрыклад, па звестках ведамства, у 2022 годзе ў ІТ-сектары працавала на 2,2 тысячы менш, чым у 2021 годзе.

Але калі ўзяць даныя таго ж Белстата па найманні і звальненнях, то за 2022 год колькасць спецыялістаў у ІТ-сектары скарацілася амаль на 17 тысяч спецыялістаў.

Варта ўдакладніць, што пазней Белстат прыбраў з адкрытых звестак лічбу ў 105,8 тысяч тых, хто працаваў у ІТ у 2022. Верагодна, пры канчатковых падліках яна змянілася.

Даныя за мінулы год таксама выклікаюць пытанні. Ведамства паказвае, што колькасць работнікаў у ІТ скарацілася на 17+ тысяч. Але ў 2023 годзе адток спецыялістаў (розніца паміж прынятымі і звольненымі) значна запаволіўся адносна 2022 года. 

Магчыма, адток амаль у 17 тысяч, які здарыўся ў 2022 годзе, Белстат якраз улічыў у статыстыцы за 2023 год. Айцішнікі, якія звольніліся і з’ехалі з краіны ў 2022 годзе, працавалі ў беларускім ІТ нейкі час і з гэтай прычыны маглі трапіць агульную ў статыстыку занятых у галіне за 2022 год. Але летась яны ўжо не лічыліся супрацоўнікамі ў РБ, адпаведна, не трапілі ў агульную статыстыку.

Як бы там ні было, статыстыка паказвае агульную тэндэнцыю — колькаснае скарачэнне ІТ-сектара. 

Адток айцішнікаў у 2022-2023

Паглядзелі, якія яшчэ ёсць даныя пра колькасць айцішнікаў.

З мінулага года Белстат не публікуе інфармацыі аб нанятых і звольненых у ІТ і абмяжоўваецца толькі данымі ў цэлым па сектары «інфармацыя і сувязь». Калі арыентавацца на гэтыя звесткі, можна прыкладна палічыць, колькі спецыялістаў страціла галіна за мінулы год. Паводле нашых ацэнак — больш за 6 тысяч чалавек.

Для параўнання: за 2022 год адток спецыялістаў быў у 2,5 разы вышэйшы — большы за 16,5 тысяч. Асноўная прычына — вайна ва Украіне, праз якую пачалася другая хваля рэлакацыі айцішнікаў. 

Усяго за апошнія два гады ІТ-сектар страціў толькі паводле афіцыйных звестак (і нашых разлікаў за 2023) больш за 22,5 тысячы чалавек. Рэальныя страты галіны могуць быць значна вышэйшымі. 

Колькі спецыялістаў у ПВТ

Увосень мінулага года ПВТ апублікаваў інфармацыю аб колькасці новых рэзідэнтаў у 2022–2023 гадах і супрацоўніках. На той момант у кампаніях Парка працавала больш за 60 тысяч спецыялістаў (з улікам новых рэзідэнтаў і кампаній, якія сышлі з ПТВ/Беларусі). Вясной 2022 года іх было 78+ тысяч чалавек. То-бок за 1+ год штат кампаній ПВТ скараціўся прыкладна на 18 тысяч чалавек, або амаль на 25%.

Што далей

Сёлета 44 кампаніі сталі новымі рэзідэнтамі ПВТ, аднак Парк не апублікаваў новай інфармацыі пра колькасць супрацоўнікаў.

Большасць новых рэзідэнтаў — невялікія кампаніі, якія былі зарэгістраваныя толькі летась. Таму, верагодна, прыток новых спецыялістаў не вельмі вялікі. 

Між тым толькі сёлета, калі арыентавацца на даныя ПВТ, некалькі дзясяткаў кампаній перасталі быць рэзідэнтамі Парка. Верагодна, частка з іх сышла ў ліквідацыю, пры гэтым можна меркаваць, што не ўсе супрацоўнікі такіх кампаній працягнуць працаваць у Беларусі.

Самыя гучныя закрыцці бізнэсу сёлета пакуль звязаныя з мабільнымі распрацоўшчыкамі.

На пачатку студзеня стала вядома пра закрыццё ў Мінску офіса распрацоўкі ізраільскай геймдэў-кампаніі Playtika. Афіцыйная прычына закрыцця, паводле слоў супрацоўнікаў, — legal issues (заканадаўчыя пытанні — заўв.). 

У мінскім офісе сёння працуе каля 300 чалавек. Паводле слоў крыніц, чакаецца, што кампанія скароціць 50% усёй мінскай каманды, то-бок каля 150 чалавек. Спецыялістам, якія не трапілі пад скарачэнне, прапануюць 3 опцыі: аддаленая праца (праз Грузію), рэлакацыя (крыніцы называюць Польшчу — заўв.) або B2B.

Офіс у Мінску закрые мабільны распрацоўшчык з беларускімі каранямі Apalon. На працягу лютага-сакавіка кампанія ўсю беларускую каманду (100+ чалавек) звольніць. Гэта адбудзецца ў сувязі з продажам прадуктаў Mosaic Group — мацярынскай кампаніі Apalon. Яе інтэлектуальная ўласнасць стала прадметам угоды (кошт актываў складае 160 мільёнаў долараў), пры гэтым каманда — не. 

Таксама з краіны сыходзіць геймдэў-студыя з беларускімі каранямі Belka Games. Афіцыйна працэдура ліквідацыі беларускай юрыдычнай асобы была запушчаная пры канцы снежня 2023 года. Рашэнне было прынятае ўласнікам.

Ці засталіся яшчэ супрацоўнікі Belka Games у Беларусі (хтосьці можа працаваць аддалена), дакладна не вядома. Раней там працавала больш за 100 чалавек. На бягучы момант у лінкедзіне больш за 20 супрацоўнікаў Belka Games паказалі Беларусь у якасці актуальнай лакацыі. 

Што з вакансіямі ў Беларусі

На рынку ІТ-вакансій пры канцы мінулага года было пакуль самае глыбокае дно. У снежні ў Беларусі было 3648 актыўных ІТ-вакансій — гэта абсалютны антырэкорд за ўсю гісторыю назіранняў і мінус 15% да лістапада. Падобны рэзкі правал назіраўся год таму, у снежні 2022 года.

Зрэшты, на пачатку гэтага года асобныя кампаніі актывізавалі найманне.

Напрыклад, на сайце rabota.by больш за 40 вакансій з’явілася за апошні месяц ад Lesta Games. Кампанія шукае распрацоўшчыкаў, дызайнераў, аналітыкаў, інжынераў. Таксама больш за 40 вакансій размясціла кампанія Innowise Group — патрэбныя распрацоўшчыкі, менеджары, інжынеры. Больш за 20 прапаноў аб працы ў Беларусі размясціла за апошні месяц кампанія Andersen.


Дзякуй, што чытаеце нас, дарагі юзер. Некалькі разоў на тыдзень (часам радзей, і дарма) вы заходзіце на dev.by. Часы бываюць розныя (наш cash flow  упаў у разы, напрыклад).

Але нягледзячы на жах за акном, мы працягваем працаваць, слухаць і чуць вас, знаходзіць абнадзейлівыя гісторыі, зашкварныя выпадкі, фіксаваць усё, што адбываецца з беларускім ІТ. Дапамажыце dev.by заставацца з вамі. Мы вам яшчэ спатрэбімся.

Сапорціце dev.by праз PatreonDonorbox (зручна ў Беларусі) або крыпту:

  • Bitcoin (BTC): 0×276e0eC1bf16cfB5E0934382B6e09Ce1836b28Ba
  • Etherium (ETH): bc1q2ghxe9fmtmwr4sgz27k58j9ql0vfs25ucxlx5t

Дзякуй. Калі плацеж штомесячны — дзякуй два разы!

Lesta Games актыўна хайрыць Беларусі на пачатку 2024. Хто яшчэ
Lesta Games актыўна хайрыць Беларусі на пачатку 2024. Хто яшчэ
Па тэме
Lesta Games актыўна хайрыць Беларусі на пачатку 2024. Хто яшчэ
15 крутых бізнэсаў якія Беларусь страціла ў 2023
15 крутых бізнэсаў, якія Беларусь страціла ў 2023
Па тэме
15 крутых бізнэсаў, якія Беларусь страціла ў 2023
$140+ млн толькі падаткаў. Палічылі страты праз адток айцішнікаў
$140+ млн толькі падаткаў. Палічылі страты праз адток айцішнікаў
Па тэме
$140+ млн толькі падаткаў. Палічылі страты праз адток айцішнікаў
Экс-инвесторы из Беларуси майнеры из Китая много россиян. Кого ПВТ набрал в 2024
Экс-инвесторы из Беларуси, майнеры из Китая, много россиян. Кого ПВТ набрал в 2024
По теме
Экс-инвесторы из Беларуси, майнеры из Китая, много россиян. Кого ПВТ набрал в 2024
EPAM у Беларусі «адкінула» на 10 гадоў таму. Што з камандамі ў розных краінах
EPAM у Беларусі «адкінула» на 10 гадоў таму. Што з камандамі ў розных краінах
Па тэме
EPAM у Беларусі «адкінула» на 10 гадоў таму. Што з камандамі ў розных краінах

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

9

На что рассчитывают оставшиеся?

14

На то, что у них есть сейчас.
Правда они не знают, подкинет им власть очередной сюрприз или нет.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
14

отрицательный рост замедлился и вышел на плато равновесия багодаря мудрой и дальновидной политике нашего Президента

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-1

нет я за батьку по-настоясчему. это другие за деньги на польшу лают, а я за батьку бесплатно от души. мало кто хорошее про него напишет без денег

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 лютага 2024, 12:21

3

Весь рос. рынок ИТ это всего ок 1.5% от мирового и перспективы его туманны.

-18

Многие сами освободили поляну, пиши и продавай нехочу.
Но outsource планктон в продукт не умеет.
Без пана нету плана.

10

Осталось узнать, почему не пишут и не хотят.

9

Все. Понял глубину твоей мысли

Но outsource планктон в продукт не умеет.
Без пана нету плана.

Оставшиеся просто не умеют. И ты тоже. Самокритично.

-14

По 9х9х6 над продуктом работаю, + учусь.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

5

И как результат? Когда сделаешь? Клиенты в очереди уже стоят?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
5

Савушкин продукт компания называется? очень известная со своими продуктами

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

1

как это нету плана? как это без плана волбще можно раьотать? вам что опять подавай хачыцечкие цэны?

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

-15

Пан посмотрел лекции Dr. Matt Welsh,
и предлагает платить как AI $0.05 за строчку production code, или $0.2 в день.
На кассе в бедронке больше кости в соц пакет входят?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

-12

А кто у нас нынче нормальный учитель?
Как раз ищу ментора, кто выдернет наверх из зачахлого ИТ болотца )

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 лютага 2024, 13:01

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

учитель - наш Президент, он подобно прожектору озаряющему путь паровозу отечественной айци

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
13

вот сейчас поменяли главу ПВТ на нового, из органов, айця как попрет отечественная, только успевай продукты с высокой добавочной стоимостью на рынке продавать

6

на комаровском рынке?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
7

Надо идти в другие места, где нас не знают, где нас ждут, и торговать — десятью тракторами, одним комбайном, хоть даже по чайной ложке сахар возить. Все убедились в том, что нас особо нигде не ждут, счастье надо искать прежде всего у себя.

15

Именно на это. Все один в один как и ты. Сколько тебе "пан" работы предложит и на какую сумму.

3

а кто такая пана?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
4

влажная мечта вместо крепкой Батькиной руки

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 лютага 2024, 11:18

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

10

И что мой "пан" дополнительно потребует от твоего "барина"?
Не томи. Расскажи. 😏
А уж как он тебя кормит мне фиолетово

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
8

Быть «ойтишником» должно быть стыдно. Компьютерным инженером в НИИ — престижно. А сервисной обслугой программного обеспечения — стыдно.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]