Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Кампанію ў Мінску закрывае яшчэ адзін вядомы мабільны распрацоўшчык

Геймдэў-студыя з беларускімі каранямі Belka Games ліквідуе юрыдычную асобу ў Мінску. Такая інфармацыя з’явілася на сайце адзінага дзяржрэгістратара.

31 каментарыя
Кампанію ў Мінску закрывае яшчэ адзін вядомы мабільны распрацоўшчык

Геймдэў-студыя з беларускімі каранямі Belka Games ліквідуе юрыдычную асобу ў Мінску. Такая інфармацыя з’явілася на сайце адзінага дзяржрэгістратара.

Афіцыйна працэдура ліквідацыі Belka Games была запушчаная пры канцы снежня 2023 года. Рашэнне было прынятае ўласнікам. Такім чынам, кампанія папоўніла спіс мабільных распрацоўшчыкаў, якія вырашылі закрыць бізнэс у Беларусі.

Belka Games з’яўляецца адным з найбуйнейшых мабільных распрацоўшчыкаў з беларускімі каранямі. Студыя — стратэгічны партнёр AppLovin — сусветнай мабільнай рэкламнай платформы. У 2019 годзе Belka Games прыцягнула інвестыцыі ад AppLovin, якая на той момант ацэньвалася ў 2 мільярды долараў.

У 2021 годзе Belka Games увайшла ў топ-3 найбуйнейшых паблішараў з беларускімі каранямі па памеры выручкі. Кампанія атрымала за год 130,7 мільёна долараў — амаль на 50% больш, ніж у 2020 годзе. Таксама Belka Games увайшла ў топ-100 мабільных паблішараў свету па версіі App Annie, у топ-20 па выручцы ў рэгіёне ЕМЕА.

На пачатку 2022 года ў кампаніі працавала больш за 400 чалавек у шасці офісах, уключаючы офіс у Мінску.

Вайна ва Украіне вымусіла кампанію скарэктаваць стратэгію развіцця. У лістападзе 2022 года Belka Games заявіла аб сыходзе з Расіі і рэлакацыі амаль усёй расійскай каманды ў іншыя краіны.

«У сакавіку 2022 года наша кампанія стала паступова сыходзіць з Расіі ў сувязі з падзеямі ў рэгіёне. За 7 месяцаў мы рэлакавалі каманду і паменшылі нашу прысутнасць у 6 разоў — з 240 да 35 супрацоўнікаў. На сённяшні дзень прынятае рашэнне аб канчатковым спыненні дзейнасці расійскага офіса. Кампанія працягвае апераванне і пашырэнне каманды ў Еўропе», — заявіў CEO Аляксандр Багданаў.

Офіс у Беларусі на той момант працягваў працаваць. Але, паводле слоў крыніц, яшчэ ў 2021 годзе кампанія ўвяла мараторый на найманне ў РБ. Ахвотным пераехаць давалі магчымасць уладкавацца ў Польшчы, Літве і Чарнагорыі. Шмат супрацоўнікаў (з Беларусі) сыходзілі самастойна з кампаніі, хтосьці згаджаўся на рэлакейт і пераязджаў, кагосьці скарачалі.

Таксама стала вядома, што сузаснавальнік Belka Games Дзмітрый Хусаінаў атрымаў грамадзянства Чарнагорыі ў абмен на інвестыцыі.

Цяпер у Belka Games працуе больш за 300 чалавек. Мяркуючы з інфармацыі на афіцыйным сайце, у кампаніі адкрыты падраздзяленні ў шасці краінах — у Літве, Польшчы, Украіне, Грузіі, Чарнагорыі і на Кіпры. На сайце адкрыта 12 вакансій — амаль усе маюць на ўвазе аддаленую працу. Кампаніі патрэбныя мастакі, дызайнеры, інжынеры, аналітыкі.

«Часть команды новую стратегию не приняла». Belka Games о росте 7x за два года бонусной системе разделения прибыли и своём R&D
«Часть команды новую стратегию не приняла». Belka Games о росте 7x за два года, бонусной системе разделения прибыли и своём R&D
Па тэме
«Часть команды новую стратегию не приняла». Belka Games о росте 7x за два года, бонусной системе разделения прибыли и своём R&D

Беларусь

Ці засталіся яшчэ супрацоўнікі Belka Games у Беларусі (хтосьці можа працаваць аддалена) дакладна не вядома. Раней там працавала больш за 100 чалавек. На цяперашні момант у лінкедзіне больш за 20 супрацоўнікаў Belka Games пазначылі Беларусь у якасці актуальнай лакацыі. 

Літва

У літоўскім офісе Belka Games цяпер зарэгістраваныя 80 супрацоўнікаў. За апошні год каманда павялічылася на 20%. Асноўны рост быў у 2022 годзе. У тым ліку за кошт рэлакантаў з Беларусі каманда ў Літве павялічылася ў тры разы — з 22 да 66 чалавек.

У Belka Games выявілася самая высокая сярэдняя зарплата сярод ІТ-кампаній з беларускімі каранямі ў снежні 2023 года — амаль 10 тысяч еўра брута. Верагодна, якраз у снежні супрацоўнікі віленскага офіса атрымалі гадавыя бонусы. Яшчэ восенню мінулага года сярэдні заробак у Belka Games вагаўся ў межах 5 тысяч еўра брута. Атрымліваецца, што за снежань сярэдні заробак вырас удвая.

Паводле даных rekvizitai.vz.lt, за 2022 год Belka Games атрымала больш за 4,4 мільёнаў еўра прыбытку ад продажаў — у 4,5 разы больш, ніж у 2021 годзе. Пры гэтым кампанія атрымала больш за 23 тысячы еўра страт.

Польшча

Юрыдычную асобу ў Польшчы (у Кракаве) кампанія зарэгістравала пры канцы 2022 года. Колькі чалавек працуе ў Польшчы, невядома. У лінкедзіне больш за 30 супрацоўнікаў Belka Games пазначылі Польшчу ў якасці актуальнай лакацыі. 

Статутны капітал польскай юрыдычнай асобы кампаніі складае 140 тысяч злотых, або каля 35 тысяч долараў. Згодна з апошняй фінансавай справаздачнасцю, за перыяд са снежня 2021 па снежань 2022 года кампанія ў Польшчы атрымала больш за 80 тысяч злотых (каля 20 тысяч долараў) страт, якія плануецца пакрыць за кошт будучых прыбыткаў.

Хто яшчэ з вядомых мабільных распрацоўшчыкаў сышоў (сыходзіць) з Беларусі ў 2023-2024

Playtika

Ізраільская геймдэў-кампанія. Офіс распрацоўкі Playtika ў Мінску быў адкрыты ў 2012 годзе. На піку ў кампаніі працавала больш за 600 чалавек (на канец 2021 года). Мінскі офіс уваходзіў у топ-20 самых буйных ІТ-кампаній у Беларусі. У публічных справаздачах кампаніі з другой паловы 2020 года Беларусь фігуравала ў фактарах рызыкі праз нестабільную палітычную сітуацыю.

Топ-менеджмент паведаміў беларускай камандзе, што офіс распрацоўкі ў Мінску будзе закрыты пры канцы лютага гэтага года. Частку супрацоўнікаў скароцяць, частка, верагодна, працягне працаваць аддалена. Па словах супрацоўнікаў, афіцыйная прычына закрыцця — legal issues (заканадаўчыя пытанні — заўв.). Чакаецца, што кампанія скароціць 50% усёй мінскай каманды, то-бок каля 150 чалавек.

Apalon

Мабільны распрацоўшчык з беларускімі каранямі. Цягам лютага-сакавіка кампанія звольніць усю беларускую каманду (100+ чалавек), офіс у Мінску закрыюць. Гэта адбудзецца ў сувязі з продажам прадуктаў Mosaic Group — мацярынскай кампаніі Apalon. Яе інтэлектуальная ўласнасць стала прадметам угоды, пры гэтым каманда — не. 

У Apalon працуе каля 150 чалавек, з іх больш за 100 — у мінскім офісе. У кампаніі таксама ёсць офіс у Літве. Частка каманды працуе ў Польшчы.

Playgendary

Міжнародны распрацоўшчык і выдавец мабільных гульняў са штаб-кватэрай на Кіпры. На сёння агульная колькасць загрузак гульняў перавышае 3 мільярды. Штомесячная аўдыторыя — 250+ мільёнаў актыўных карыстальнікаў. У камандзе 300 чалавек. У Беларусі восенню 2021 года працавала каля 120 чалавек, пасля 24 лютага 2022 года штат скараціўся ў 3 разы літаральна за некалькі месяцаў.

Verv

Кампанія стварае мабільныя праграмы ў катэгорыі Health and Fitness. Мы рэгулярна ўключалі Verv у топ-10 паблішараў з беларускімі каранямі па памеры выручкі. У мінскім офісе Verv працавала каля 100 чалавек. Цяпер большасць супрацоўнікаў у Польшчы.

Akveo

Займаецца распрацоўкай уласных праграмных прадуктаў для вэб- і мабільных рашэнняў (ngx-admin, Kitten Tricks і іншыя). Прадукты прымяняюцца ў аўтамабільнай, турыстычнай, банкаўскай, медыцынскай, тэлекамунікацыйнай і адукацыйнай галінах.

TangoMe

Амерыканская кампанія, развівае праграму для анлайн-трансляцый Tango Live. Гэта адная з вядучых платформаў для анлайн-трансляцый ва ўсім свеце. Гадавы абарот ацэньваецца ў 400 мільёнаў долараў.


Чытачы, што для вас dev.by? 

  • Месца сустрэчы з супольнасцю? 
  • Крыніца навін пра ІТ Беларусі?
  • Крыніца любых навін?
  • Месца для дыскусіі?
  • Пляцоўка для адукацыі і абмену досведам?
  • Кар’ерны кансультант?
  • Можа, усё пералічанае вышэй? А, можа, нешта іншае?

А хто вы для dev.by?

Супольнасць людзей, якая развівае беларускую ІТ-індустрыю і робіць яе поўнай таленавітых праектаў, цікавых дыскусій і навін. Мы тут, каб трымаць вас у курсе гэтых прыгод. dev.by для нас — гэта ўсё пералічанае вышэй, а яшчэ — праца. Падтрымайце нашую рэдакцыю!

Вашыя грошы даюць нам магчымасць выплачваць заробкі журналістам, менеджарам, распрацоўшчыкам, прадзюсарам — усім тым, хто робіць dev.by. Засапорціць нас можна: 

— Праз Patreon

— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)

— Крыптой, тут гаманцы

Дзякуй!

15 крутых бізнэсаў якія Беларусь страціла ў 2023
15 крутых бізнэсаў, якія Беларусь страціла ў 2023
Па тэме
15 крутых бізнэсаў, якія Беларусь страціла ў 2023
Як кампаніі скарачалі айцішнікаў у 2023 — топ-10 гучных кейсаў
Як кампаніі скарачалі айцішнікаў у 2023 — топ-10 гучных кейсаў
Па тэме
Як кампаніі скарачалі айцішнікаў у 2023 — топ-10 гучных кейсаў
Известных продуктовиков в РБ стало ещё меньше. Вот кто ушёл в этом году
Известных продуктовиков в РБ стало ещё меньше. Вот кто ушёл в этом году
По теме
Известных продуктовиков в РБ стало ещё меньше. Вот кто ушёл в этом году
Playtika закрые мінскі офіс. Каманду скароцяць — верагодна не толькі ў Беларусі
Playtika закрые мінскі офіс. Каманду скароцяць — верагодна, не толькі ў Беларусі
Па тэме
Playtika закрые мінскі офіс. Каманду скароцяць — верагодна, не толькі ў Беларусі
Сотрудники Apalon: минский офис закроют всех уволят
Сотрудники Apalon: минский офис закроют, всех уволят
По теме
Сотрудники Apalon: минский офис закроют, всех уволят
Не так і дрэнна. Як маецца IBA у трох краінах дзе працуюць беларусы
Не так і дрэнна. Як маецца IBA у трох краінах, дзе працуюць беларусы
Па тэме
Не так і дрэнна. Як маецца IBA у трох краінах, дзе працуюць беларусы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Валдис Адаскус
Валдис Адаскус Старший Заместитель Младшего Пропагандиста по работе с РБ в Европейское ЦИПСО
18

Никогда такого не было, и вот опять....

pan-kartoshkin
pan-kartoshkin Свинопас в EPAM
8

Пусть закрывает. Как поёт Ева Польна - "на фоне общей катастрофы этот яд - такая малость".

Anonymous
Anonymous Developer в GameDevelopment
8

недавно знакомый выдал базу на вопрос "и что я могу сделать?"

"Не кормить их."

6

И ведь что, тысячи других талантов, сказали, пусть шахтёры... бастуют 🤧🤧

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

-5

Ну если все же подумать, а не повторять пропаганду, то окажется, что живут эти шахтеры как и жили, а может и лучше.

10

Точно лучше живут! И вообще, "как хорошо что айтишников расстреляли" 🤣🤣

7

А если посмотреть метрики, проанализировать новости, то можно сделать реальные, а не желаемые выводы.
Цена калийных удобрений в 2023 упала на 30-50 процентов, логистика через рос порты и ж/д перевозки стала значительно дороже, канадские производители активно замещают долю рынка. Да, поставляемый тоннаж растет, но увеличение обьема лишь частично компенсирует затраты на логистику.
Поставлять калий в Бразилию или ЮВА через Николаев или через Санкт-Петербург - две большие разницы, как говорят в соседнем с Николаевом городе.
Плюс рубль сильно просел относительно доллара и евро, тратить шахтёрам свои рубли особо некуда - чарка, шварка, джили, панелька.
А раньше ребята жили ооочень неплохо и могли себе позволить многое.

-4

Ваще класс живут. Особенно в Минске

Так, в июне 2023 года в Минске номинальная начисленная средняя зарплата в горнодобывающей промышленности составила 36 219,8 руб. До этого самым доходным для горняков был январь – 7497,9 руб.

5

В Минске есть шахты? Или там только директора с секретаршами сидят?

0

если думать головой и не повторять пропаганду то окажется что жить стали намного хуже, сократили минимум 40% штата, ну и разве шахтер может прямым рейсом полететь в Испанию? или напрямик в Болгарию?

Anonymous
Anonymous
8

здагадайцеся, што зараз кажуць эйчары ў мінскіх офісах іншых кантор

1

ну-ка ну-ка, шо?

Anonymous
Anonymous
5

A. Няма падставаў для хвалявання, працуем, як працавалі, сыходзіць не збіраемся
Б. Мы ў Беларусі да апошняга, зараз у нас тут нават вакансіі ёсць

Але толькі за месяц да сыхода адкрываецца опцыя такого адказу
В. Паважаныя калегі, так, шэрыя хмары ўсё ніжэй, овнеры занепакоены, не ведаем што будзе, але на ўсялякі выпадак пакуем валізкі

-2

Так, але гэта была актуальна на працягу ужо амаль 2х гадоу, нiчога не змянiлася

Anonymous
Anonymous
0

новая стабільнасць)

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
10

белорусская айця очистилась и сейчас кристальна как слеза азаренка

1

как DzikPic Га........

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 лютага 2024, 16:06

6

Зато какие перспективы роста с такой низкой базой! Это просто продолжается подготовка к прыжку в небеса со дна!

Anonymous
Anonymous
13

А смысл тут тусить игровому паблишеру ... Стим - забанен, Сони PS отключает...

Деньги через РБ пускать смысла нет... Рекламный бюджет провернуть - проблема... Toxic отношения...

PS. Ну ничего, к 2040 году, "встанем с колен"... Если верить метеосводкам.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
11

может быть и раньше, айти это вам не точное земледелие. но к 2045-му году будет точно скачок айти
"В условиях формирования новой высококонкурентной геополитической среды итогом реализации всех планов хотелось бы видеть Евразийский экономический союз если не к 2030-му, то к 2045 году точно одним из основных глобальных полюсов экономического притяжения", - заявил Александр Лукашенко.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 лютага 2024, 15:36

9

Про 2045-й ещё есть небольшие разночтения. Но вот, что точно - абсолютно все эксперты говорят, что в 2060-м точно заживём! Слово пацана даюць!

-2

Со словом пацана надо быть настороже. Я тут сериал посмотрел - там объяснили, что его только перед другими пацанами нужно соблюдать. Перед остальным населением не обязательно

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

гр. О.  Бендер
гр. О. Бендер Капитан в свободном плавании
1

Если лошадь сдохла - слазь.

-3

Они же уже уходили. Через пару месяцев можно будет повторить новость.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 6 лютага 2024, 07:38

0

да как бы нет.

-3

Местные шуты почему-то думают, что во время войны кто-то вернётся

-4

А в РБ война?

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

Anonymous
Anonymous
2

Войны нет... Но потери населения почти как на Украине, за последних лет 20 :-(

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 6 лютага 2024, 00:07